Навіны на тэму: ААН
07.05.2015 Забарону пікета ў Брэсце супраць абыякавасці чыноўнікаў КПЧ ААН лічыць парушэннем
Такія высновы ўтрымлівае рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека пасля разгляду індывідуальных паведамленняў заяўніка пікета Павел Казлоў, а таксама іншых грамадзян (Валерый Ільяш, Сяргей Пстыга, Марат Брашко і Раман Кісляк), якія збіралася браць у ім удзел.
06.05.2015 Валянцін Стэфановіч: Варта нагадаць Мінюсту пазіцыю КПЧ ААН адносна нерэгістрацыі “Вясны”
Некаторыя групы спекулююць на сваім статусе незарэгістраваных па палітычных матывах грамадскіх аб’яднанняў, заявіла ў Жэневе падчас праходжання Беларуссю Універсальнага перыядычнага агляду прадстаўніца Мінюсту Ганна Шпак. Намеснік кіраўніка “Вясны” палічыў незалішнім у гэтай сітуацыі нагадаць чыноўнікам Мінюсту гісторыю з нерэгістрацыяй праваабарончага цэнтра.
06.05.2015 Другі раўнд UPR: рэкамендацыі Беларусі ад краінаў-удзельніц ААН (відэа)
Падборка рэкамендацый уладам Беларусі ад нацыянальных дэлегацый у межах другога раўнда Універсальнага перыядычнага агляду (UPR), якія адлюстроўваюць асноўныя праблемы ў галіне правоў чалавека ў нашай краіне.
06.05.2015 Другі раўнд UPR: улады vs праваабаронцы (відэа)
Каб зразумець, што ўлады Беларусі ў чарговы раз паспрабавалі адмахнуцца ад дыялогу па сутнасці, дастаткова суаднесці некаторыя тэзісы выступу афіцыйнай дэлегацыі падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) ў Савеце па правах чалавека ААН з адпаведнымі пунктамі альтэрнатыўнага дакладу праваабарончых арганізацый.
06.05.2015 КПЧ ААН: Беларусь у чацверты раз парушыла права на жыццё
Камітэт ААН па правах чалавека ўстанавіў парушэнне права на жыццё асуджанага 14 мая 2010 года Гарадзенскім абласным судом да смяротнага пакарання Алега Грышкаўцова.
04.05.2015 У Савеце па правах чалавека ААН абмеркавалі справаздачу Беларусі ў межах UPR
У часе інтэрактыўнага дыялогу беларускай дэлегацыі з іншымі дзяржавамі найбольшая ўвага была нададзеныя праблеме сьмяротнага пакараньня, неабходнасьці падпісаньня Беларусьсю канвенцыі па правах інвалідаў, статуту міжнароднага крымінальнага суду ды іншых міжнародных дакументаў па правах чалавека, праблеме палітычных вязьняў, прадухіленьня катаваньняў, свабоды сходаў і асацыяцыяў, свабоды слова.
04.05.2015 Сёньня беларускі ўрад справаздачыцца ў Савеце па правах чалавека ААН. Глядзіце анлайн-трансляцыю!
4 траўня Беларусь будзе праходзіць працэдуру Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН па правах чалавека (UPR) падчас 22 сэсіі Савета па правах чалавека ААН у Жэневе. Анлайн-трансляцыя - на WEB TV ААН: http://webtv.un.org.
01.05.2015 Жыхар Віцебска Пётр Берлінаў падаў скаргу ў КПЧ ААН
Спадар Берлінаў быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні, якім была расцэнена фотасесія на фоне графіці "з птушкамі і клеткамі". І ён быў адзіным, каму за гэта прысудзілі арышт, а не грашовы штраф.
16.04.2015 Міклаш Харасці ў Еўрапарламенце: Рэжыму Лукашэнкі Еўропа зараз патрэбная як ніколі (відэа)
Тэзісы выступу спецдакладчыка ААН па Беларусі на паседжанні падкамітэта па правах чалавека Еўрапарламента 16 красавіка ў Бруселі.
16.04.2015 Відэа з прэс-канферэнцыі праваабаронцаў па выніках прэ-сэсіі УПА
15 красавіка ў офісе ПЦ “Вясна” адбылася прэс-канферэнцыя па выніках удзелу праваабаронцаў 8 – 10 красавіка ў прэ-сесіі ў Жэневе напярэдадні праходжання Беларуссю 2-га раунду Універсальнага перыядычнага агляду (УПА).
15.04.2015 Праваабаронцы: Удзел Беларусі ў працэдуры УПА дае спадзяванні на змены
Універсальны перыядычны агляд – адзін з нешматлікіх механізмаў ААН, які прызнаюць беларускія ўлады. Працэдура УПА прадугледжвае магчымасць узаемадзеяння ўладаў з грамадзянскай супольнасцю. Працэс такога ўзаемадзеяння пакуль далёка не дасканалы, аднак праваабаронцы імкнуцца скарыстоўваць пляцоўку УПА для прасоўвання неабходных зменаў.
15.04.2015 Міхась Янчук: З дапамогай ААН схіліць беларускі ўрад да саступак у галіне свабоды выказвання
У Жэневе 8-10 красавіка прайшлі слуханні ў ААН напярэдадні 2-га раўнду Універсальнага перыядычнага агляду (УПА), які маюць прайсці Беларусь і шэраг іншых краін. У складзе беларускай дэлегацыі быў сябра Праўлення ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Міхась Янчук, які выступаў з дакладам на тэму свабоды СМІ ў Беларусі.
03.04.2015 Андрэй Стрыжак: забарона мірных сходаў у Беларусі носіць сістэматычны характар
Андрэй Стрыжак просіць Камітэт па правах чалавека ААН прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь яго правоў у адпаведнасці з артыкулам 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
16.03.2015 Журналіст-фрыласнер падаў індывідуальны зварот ў Камітэт па правах чалавека ААН
Мікалай Бянько просіць ААНаўскі Камітэт абавязаць Беларусь прывесці нацыянальны закон аб СМІ ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязкамі.
15.03.2015 Віталь Гуляк падаў скаргу ў КПЧ
Ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Яе можна лічыць падвойнай – у адной скарзе аб’яднаны дзве справы. Адна частка датычыць забароны ў студзені-лютым 2014 года Ваўкавыскім райвыканкамам пікета і шэсця ў падтрымку Украіны.