Навіны на тэму: ААН
30.10.2015 Зроблены пераклад на рускую мову пытанняў Камітэта па правах чалавека ААН да Рэспублікі Беларусь (дакумент)
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні зрабіў пераклад на рускую мову пытанняў Камітэта па правах чалавека ААН да Рэспублікі Беларусь у межах разгляду пятага перыядычнага даклада аб выкананні палажэнняў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
29.10.2015 Леанід Судаленка: Ігнараванне краінай міжнародных абавязкаў гэта "дыпламатычная рыторыка"
Каментуючы рэгістрацыю індывідуальнай скаргі актывіста з Жлобіна Валеры Рыбчанка ў Камітэце ААН па правах чалавека Урад Беларусі фактычна заявіў пра адмову ад добрасумленнага супрацоўніцтва, патрабуючы рэфармавання і павышэння транспарэнтнасці ў яго дзейнасці.
29.10.2015 Беларусь зробіць справаздачу аб выкананні міжнародных абавязацельстваў у КПЧ ААН
Беларусь упершыню з 1997 года прадставіць у Камітэт ААН па правах чалавека справаздачу аб выкананні сваіх міжнародных абавязацельстваў. У пералік пытанняў, падрыхтаваных для краіны Камітэтам, увайшлі і тыя, што былі рэкамендаваныя беларускімі праваабаронцамі.
28.10.2015 Міклаш Харасці: Прыкметаў паляпшэння становішча ў карыстанні правам на свабоднае выказванне меркаванняў у Беларусі няма
Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці 29 кастрычніка на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН прадставіць даклад аб свабодзе выказвання меркаванняў.
27.10.2015 Спецдакладчык ААН па праваабаронцах прадставіў новы тэматычны сайт
Сайт распавядае пра розныя віды пераследу праваабаронцаў і іх арганізацый, мандат і дзейнасць спецдакладчыка, дакументы ААН і знешнія рэсурсы, датычныя абароны праваабаронцаў, а таксама апошнія навіны ў гэтай галіне.
22.10.2015 70 год ААН: У суботу галоўныя сусветныя славутасці будуць падсвечаны блакітным «аанаўскім» колерам
У адзначэнне 70-й гадавіны ААН больш за 200 знакамітых манументаў - будынкі, музеі, масты і іншыя архітэктурныя помнікі - будуць падсвечаны блакітным святлом у Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 24 кастрычніка.
16.10.2015 КПЧ ААН зарэгістраваў зварот Сяргея Іванова, асуджанага да смяротнага пакарання
15 кастрычніка Камітэт ААН па правах чалавека падцвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага звароту асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Іванова.
16.10.2015 Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыка ААН па пытанні праваабаронцаў
Абаронцы правоў чалавека выказваюць занепакоенасць наяўнасці на дзяржаўнай мяжы так званых “чорных спісаў”, прыводзяць падрабязныя прыклады іх выкарыстання пад знакам барацьбы з экстрэмізмам у дачыненні да сп. Судаленкі і нагадваюць, што 20 кастрычніка над ім мусціць адбыцца суд.
15.10.2015 Гарадзенскі сябра БАЖ працягвае змаганне за прафесію
Гарадзенскі журналіст Вітаўт Парфёненка падаў скаргу у Камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.
15.09.2015 Камітэт па правах чалавека ААН палічыў парушанымі правы брэсцкага актывіста Юрыя Бакура
Актывіст быў затрыманы 19 жніўня 2007 года ў офісе Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ, дзе адбывалася адкрытае пасяджэнне савета гарадской арганізацыі партыі, і адным з пытанняў парадку дня была сустрэча з палітыкам Паўлам Севярынцам і прэзентацыя яго кнігі “Лісты з лесу”.
30.08.2015 Інвалід-вазочнік з Светлагорску адстойвае свае правы ў ААН
Грамадзкі актывіст з Светлагорску, інвалід-вазочнік Юрый Ляшэнка пасля вычарпання ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны звярнуўся з індывідуальнаю скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека.
26.08.2015 Беларус зноў выйграў справу супраць Беларусі ў Камітэце па правах чалавека
15 ліпеня 2015 Камітэт ААН па правах чалавека ў чарговы раз прызнаў парушэнне Рэспублікай Беларусь свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання.
20.08.2015 Жлобінскія чыноўнікі не прайшлі тэст на дэмакратыю ў ААН
Міжнародныя эксперты не пагадзіліся з чыноўнікамі, якія забаранілі аўтару правесці ў 2007 годзе пікет пратэсту супраць пераследу экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.
12.08.2015 Створаны электронны каталог на рускай мове рашэнняў Камітэтаў ААН па індывідуальных скаргах
“Гэта першы рускамоўны каталог з магчымасцю пошуку неабходных рашэнняў па розных крытэрах. Да гэтага часу такія каталогі былі толькі на англійскай мове", - адзначыў Кісляк.
08.08.2015 "Станцыя Харкаў" распачала новы праект дапамогі перасяленцам у рэгіёнах
Агенцтва ААН па справах уцекачоў сумесна са "Станцыяй Харкаў" распачало праект падтрымкі ўнутраных перасяленцаў ў Харкаўскай вобласці, які называецца "Станцыя Рэгіён"