Навіны на тэму: ААН
11.03.2016 Алесь Бяляцкі: Усе залежыць ад палітычнага рашэння (відэа)
Кіраўнікі ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч у эфіры Беларускага Радыё Рацыя абмеркавалі сітуацыю вакол міжнароднай канферэнцыі па смяротным пакаранні, якая прайшла ў Мінску.
02.03.2016 У ААН адзначылі 50-годдзе двух міжнародных пактаў аб правах чалавека
У межах 31-й сесіі Савета ААН па правах чалавека адбылося паседжанне, прысвечанае 50-годдзю Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
29.02.2016 КПЧ прызнаў парушэнне правоў віцебскага сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава
Зварот актывіста ў Камітэт па правах чалавека ААН тычыўся падзеяў 2010 года. Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі дваіх віцебскіх апазіцыянераў Яна Дзяржаўцава і Барыса Хамайду пакаралі за тое, што яны выйшлі ў цэнтр горада з плакатамі пра байкот выбараў (на фота).
28.02.2016 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу фрылансера з Гомеля
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскага журналіста-фрылансера, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Кастуся Жукоўскага, датычную штрафу за відэарэпартаж з пікету, які праводзіў на цэнтральнай плошчы ў Светлагорску інвалід-вазочнік Юрась Ляшэнка.
17.02.2016 Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу Вольгі Груновай ў ААН
Урад Беларусі адказаў на скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека маці растралянага ў 2014 годзе жыхара Гомеля Аляксандра Грунова.
09.02.2016 Спецдакладчык ААН па Беларусі: “Ніякіх зменаў у змрочнай сітуацыі з правамі чалавека з часу прэзідэнцкіх выбараў”
“На працягу апошніх чатырох месяцаў у Беларусі не адбылося аніякіх зменаў, накіраваных на змену рэпрэсіўных законаў і практыкі, у той час як з’явіліся шматлікія выпадкі новых парушэнняў асноўных правоў”, — адзначыў сп. Міклаш Харасці ў апублікаванай сёння заяве.
08.02.2016 У справе Юрася Рубцова Урад Беларусі не бачыць палітыкі
Урад Беларусі адказаў на скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, якая зарэгістравана ад імя былога палітвязня Юрася Рубцова.
04.02.2016 Скаргу журналіста-фрылансера Алеся Буракова зарэгістравалі ў ААН
Пры гэтым на канверце, у якім знаходзіўся адказ, стаіць адзнака аб тым, што ён быў кімсьці ўскрыты.
03.02.2016 Журналіст-фрылансер Наталля Крывашэй падала скаргу ў Камітэт ААН
Журналіст-фрылансер гомельскага аддзялення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Наталля Крывашэй падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.
29.01.2016 Алесь Дзергачоў: Права беларусаў на абарону сваіх правоў праз міжнародныя арганізацыі застанецца толькі паштовай паслугай
У Беларусі адсутнічае норма права, якая б гарантавала рэалізацыю пастаноў, рэкамендацый ці рашэнняў міжнародных арганізацый, па зваротах грамадзян Беларусі.
20.01.2016 Скаргу Вольгі Крапоцінай зарэгістравалі ў Камiтэце па правах чалавека
Скаргу гродзенскай грамадскай актывісткі Вольгі Крапоцінай зарэгістраваў Камiтэт па правах чалавека (КПЧ) ААН.
14.01.2016 Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу салігорскага праваабаронцы
Скарга праваабаронцы Леаніда Мархоткі на забарону салігорскімі ўладамі правядзення 10 снежня 2014 года пікета, прымеркаванага да Міжнароднага дня правоў чалавека, будзе разгледжана Камітэтам па правах чалавека ААН.
12.01.2016 КПЧ ААН прыняў да разгляду скаргу па так званай справе “бацька за дачку”
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу жыхара Гомеля, які з мэтаю пратэсту супраць абвінавачванняў роднай дачкі ў здзяйсненні крымінальнага злачынства і распачатай супраць яе дыскрэдытацыі з боку дзяржаўных СМІ спрабаваў правесці ў абласным цэнтры пікет.
04.01.2016 Уладам нагадалі пра невыкананне рашэння КПЧ ААН па справе Алеся Бяляцкага
Напярэдадні новага года Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) накіравала міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею зварот, у якім праваабаронцы заклікаюць улады Беларусі выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы ў межах структуры ААН і прыняць меры па выкананні асноўных патрабаванняў Камітэта па правах чалавека па справе Алеся Бяляцкага, сярод якіх - рэгістрацыя ўзначаленага ім ПЦ "Вясна" і ануляванне судзімасці праваабаронцы.
01.01.2016 Камітэт па правах чалавека ААН у шосты раз прызнаў парушэнне з боку беларускіх уладаў правоў Леаніда Судаленкі
Своеасаблівы падарунак на канец 2015 года атрымаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. 31 снежня па пошце яму было дасланае рашэнне, прынятае на восеньскай сесіі Камітэту па правах чалавека ААН па справе «Леанід Судаленка супраць Беларусі».