Навіны на тэму: ААН
05.01.2018 Шасцёра магілёўцаў звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН
Перад навагоднімі святамі шасцёра магілёўцаў накіравалі скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Увесну яны пацярпелі ад пераследаў уладаў за ўдзел у акцыях пратэсту.
03.01.2018 У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваны зварот Юрыя Казакевіча
У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраванае індывідуальнае паведамленне актывіста з Баранавіч Юрыя Казакевіча, якое тычылася парушэння права грамадзяніна на мірныя сходы з боку дзяржавы - Рэспублікі Беларусь.
11.12.2017 Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі лічыць неабходным абараняць правы рома
Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі апублікаваў рэкамендацыі на адрас Беларусі.
07.12.2017 ААН - Беларусі: высылаць іранца, якому пагражае смяротнае пакаранне, нельга
Камітэт ААН па правах чалавека запатрабаваў ад Беларусі не высылаць іранца Мехрдада Джамшыдзіяна, якому на радзіме пагражаюць катаванні і смяротнае пакаранне па выніках суда.
02.12.2017 Эксперты ААН паставілі перад Беларусcю шэраг нязручных пытанняў
Адказы афіцыйнай дэлегацыі падчас справаздачы ў Камітэце ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі ў асноўным былі пра тое, што ўсё “ўдасканальваецца”, Беларусь “ідзе сваім шляхам”. Часам адказаць зусім не было чаго.
30.11.2017 Анансавана прамая трансляцыя разгляду Беларусі ў Камітэце ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі
А 17-й гадзіне па мінскім часе (а 15-й па Жэневе) распачнецца трансляцыя з пасяджэння Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, на якім Беларусь будзе даваць справаздачу аб выкананні Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі.
29.11.2017 Упершыню ў Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі прадстаўлены альтэрнатыўныя даклады па Беларусі
30 лістапада ў Жэневе на пасяджэнні 94-й сесіі Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі пачнецца разгляд дакладу Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі. Праваабаронцы прадставяць Камітэту альтэрнатыўныя даклады.
22.11.2017 У ААН прынялі Рэзалюцыю аб ролі праваабаронцаў. Дакумент застаўся па-за ўвагай Беларусі
Сярод 75 краінаў-суаўтараў рэзалюцыі, якія выразна заявілі пра неабходнасць абароны праваабаронцаў, Беларусь не значыцца. Такім чынам беларускія ўлады засведчылі сваю рэальную пазіцыю адносна праваабарончай супольнасці, лічыць кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі.
20.11.2017 Міклаш Харасці заклікаў улады Беларусі адмовіцца «ад крыміналізацыі іншадумства»
Нядаўнія арышты і затрыманні двух палітычных апанентаў па надуманых абвінавачваннях - яшчэ адна праява цыклічнага характару рэпрэсій у Беларусі. Пра гэта заявіў Спецыяльны дакладчык па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці.
06.11.2017 У ААН прадстаўлены альтэрнатыўны даклад пра парушэнне правоў рома ў Беларусі
Аўтары даклада прыйшлі да высновы, што рома ў Беларусі падвяргаюцца дыскрымінацыі, асабліва ў працоўнай сферы, вынікам чаго становяцца выключэнне, скрайняя беднасць, крыміналізацыя часткі ромскага насельніцтва Беларусі.
27.10.2017 Харасці: "Беларусь вярнулася да падаўлення тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку"
Спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці прадставіў свой даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне на 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
24.10.2017 Антоніу Гутэрыш: Няхай канцэпцыя «Мы, народы» стане рэальнасцю
"Калі мы забяспечым правы чалавека і чалавечую годнасць для ўсіх людзей, яны пабудуюць бяспечны, устойлівы і справядлівы свет", - кажа ў пасланні з нагоды Дня ААН Генсакратар арганізацыі Антоніу Гутэрыш.
20.10.2017 Смаргонь: праваабаронца праз зварот у КПЧ ААН дамагаецца адмены Дэкрэта №3
Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з паведамленнем, у якім просіць праверыць адпаведнасць Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
17.10.2017 Беларусь заклікае ААН пашырыць дапамогу для садзейнічання ў рэалізацыі нацыянальнага плана па правах чалавека
Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Беларусі Андрэй Таранда 16 кастрычніка падчас інтэрактыўнага дыялогу з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, паведамляе БелаПАН.
29.09.2017 Што адкажа КПЧ ААН наконт законнасці інстытута лячэбна-працоўных прафілакторыяў?
Жыхар Смаргоні Сяргей Цыркуновіч, вычарпаўшы нацыянальныя сродкі абароны, аспрэчыў ў Камітэце па правах чалавека ААН законнасць існавання ў краіне лячэбна-працоўных прафілакторыяў.