Навіны на тэму: ААН
18.04.2018 Беларусы адстойваюць свабоду мірных сходаў на міжнародным узроўні
У Камітэце па правах чалавека ААН абскардзяць рашэнні беларускіх судоў на міжнародным узроўні яшчэ некалькі беларусаў.
13.04.2018 ААН разбярэцца, чаму ў Гомельскім рэгіёне забаранілі пікеты
Актывісткі з Гомеля Ала Раманчык і Наталля Шчукіна атрымалi паведамленне з Камітэта ААН па правах чалавека аб рэгістрацыі іх сумеснай скаргі.
09.04.2018 Праваабаронца: Беларусь не прыйшла да ўсведамлення неабходнасці прыняцця мераў па расследванню катаванняў
З 23 красавіка па 18 траўня ў Жэневе (Швейцарыя) пройдзе 63 сэсія Камітэта супраць катаванняў ААН. Удзел у ёй прымуць прадстаўнікі ўлады і праваабаронцы, якія будуць прадстаўляць свае афіцыйны і альтэрнатыўны даклады суадносна.
05.04.2018 Праваабронцы прадставілі альтэрнатыўны даклад супраць катаванняў у Мінску
У Мінску 5 красавіка кааліцыя праваабаронцаў прэзентавала свой альтэрнатыўны даклад па выкананні Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў.
04.04.2018 Да ўвагі журналістаў: прэзентацыя альтэрнатыўнага дакладу па выкананню Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў
Напярэдадні 63 сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН, якая пройдзе ў Жэневе з 23 красавіка па 16 траўня, праваабаронцы прэзентуюць свой альтэрнатыўны даклад па выкананні Беларуссю палажэнняў Канвенцыі супраць катаванняў.
02.04.2018 У ААН паступяць яшчэ тры скаргі з Магілёва
Алег Аксёнаў, Алег Мяцеліца і Станіслаў Паўлінковіч вырашылі судзіцца з Рэспублікай Беларусь на міжнародным узроўні.
02.04.2018 Камітэт ААН прыняў да разгляду скаргу журналісткі з Бярозы
Цяпер беларускаму ўраду прыйдзецца адказваць, чаму журналістку Тамару Шчапёткіну пакаралі штрафам за інтэрв'ю для «Радыё Рацыя».
29.03.2018 Спецдакладчык ААН па Беларусі заклікае спыніць парушэнні правоў і асуджае рэпрэсіі з боку дзяржавы
З прычыны новай хвалі адвольных арыштаў, прымянення вышэйшай меры пакарання і парушэння свабоды СМІ ў Беларусі эксперт ААН заклікаў улады краіны выконваць свае праваабарончыя абавязацельствы і выканаць рэкамендацыі, дадзеныя за апошнія два дзесяцігоддзі.
29.03.2018 Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі магілёўцаў
Камітэт па правах чалавека ААН ўступіў у афіцыйную перапіску з беларускай дзяржавай па факце парушэння правоў Канстанціна Чарнова і Аляксандра Каранкевіча.
27.03.2018 Міжнародныя НДА: Працэс выбару новага Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека мусіць быць палепшаны
Кааліцыя з больш чым сямідзесяці арганізацый грамадзянскай супольнасці прапануе захады па актывізацыі і паляпшэнні працэсу выбару новага Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
15.03.2018 Amnesty International: У Беларусі даведаліся пра чарговы таемны расстрэл
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International рашуча асуджае расстрэл прысуджанага да смерці Кірыла Казачка, які адбыўся ў кастрычніку 2017 года.
12.03.2018 2018 — год праваабаронцаў
“У той час, калі праваабаронцы падвяргаюцца нападам, прыгнёту і стыгматызацыі па ўсім свеце... мы павінны аддаць належнае гэтым тысячам мужчын і жанчын, якім мы абавязаныя так шмат”, — сказаў спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст, выступаючы на пасяджэнні Савета ААН па правах чалавека.
06.02.2018 Праваабаронца з Барысава накіраваў скаргу ў КПЧ ААН
У адпаведнасці з першым Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў паведамленне ў Камітэт па правах чалавека ААН.
02.02.2018 Міклаш Харасці: Пільны міжнародны кантроль за сітуацыяй у Беларусі павінен захоўвацца
Спецдакладчык ААН па Беларусі паведаміў, што яго апошні на гэтай пасадзе даклад у Савет па правах чалавека будзе прысвечаны неабходнасці падаўжэння краінавага мандату. Сваё меркаванне спадар Харасці выказаў падчас кансультацыйнай сустрэчы з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі, якая праходзіла ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні 31 студзеня.
01.02.2018 КПЧ просіць адкласці расстрэл Алексея Міхалені да разглядзу яго звароту
Камітэт ААН па правах чалавека 1 лютага пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Аляксея Міхалені, які быў асуджаны да смяротнага пакарання Гомельскім абласным судом 17 сакавіка 2017 года.