Навіны на тэму: ААН

Міжнародныя праваабаронцы выступілі з заклікам да Рады ААН па правах чалавека

25.06.2019 Міжнародныя праваабаронцы выступілі з заклікам да Рады ААН па правах чалавека

У лісце да краінаў удзельніц Рады па правах чалавека ААН Фундацыя дамоў правоў чалавека і іншыя міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі настойліва заклікаюць Раду працягваць мандат Спецыяльнага дакладчыка ў Беларусі. Апрача таго, яны прапанавалі рэальныя дзеянні, якія можа зрабіць Беларусь, каб вырашыць сістэмныя праблемы з правамі чалавека ў краіне.

Блог Паўла Сапелкі: Сублімацыя болю

21.06.2019 Блог Паўла Сапелкі: Сублімацыя болю

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога ў "БелГазеце" "Слова аб праве" разважае пра абскарджанне прысуду ў міжнародныя органы: Камітэт па правах чалавека ААН і Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Права на прытулак павінна быць у кожнага. У свеце адзначаецца Дзень бежанцаў

20.06.2019 Права на прытулак павінна быць у кожнага. У свеце адзначаецца Дзень бежанцаў

У 2000 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 20 чэрвеня Сусветным днём бежанцаў.

Анаіс Марэн праінфармуе Савет па правах чалавека ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

20.06.2019 Анаіс Марэн праінфармуе Савет па правах чалавека ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Савет па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый правядзе сваю сорак першую чарговую сесію з 24 чэрвеня па 12 ліпеня 2019 года ў Жэневе.

Улады Беларусі пракаментавалі ў ААН скаргу "безгалосага мужчыны, які гучна крычаў"

20.06.2019 Улады Беларусі пракаментавалі ў ААН скаргу "безгалосага мужчыны, які гучна крычаў"

Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу прадстаўніка незалежнага прафсаюза РЭП у Гомельскім рэгіёне Віктара Казлова, зарэгістраваную ў Камітэце ААН па правах чалавека (№3308/2019). На міжнародным узроўні беларускія чыноўнікі заявілі аб непрымальнасці скаргі, так як заяўнік не абскарджваў пастанову суда ў пракурорскіх інстанцыях.

Магілёўскі журналіст паскардзіўся ў ААН: два гады таму мясцовы суд аштрафаваў яго на 1035 рублёў за лісты ў газету

07.06.2019 Магілёўскі журналіст паскардзіўся ў ААН: два гады таму мясцовы суд аштрафаваў яго на 1035 рублёў за лісты ў газету

Уладзімір Лапцэвіч вывеў сітуацыю са штотыднёвікам «Ніва» на міжнародны ўзровень.

Яшчэ дзве скаргі журналістаў будуць разгледжаны на міжнародным узроўні

30.05.2019 Яшчэ дзве скаргі журналістаў будуць разгледжаны на міжнародным узроўні

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргі гомельскіх журналістаў-фрылансераў Яўгена Меркіса і Ларысы Шчыраковай. Пра гэта афіцыйным лістом апавешчаны іх прадстаўнік Леанід Судаленка, які вядзе справы журналістаў на міжнародным узроўні.

Экспертка КПЧ ААН: Дыялог – магчымы, прынамсі, мы бачым ягоны пачатак

23.05.2019 Экспертка КПЧ ААН: Дыялог – магчымы, прынамсі, мы бачым ягоны пачатак

Экспертка Камітэта па правах чалавека ААН Ільзе Брандс-Керыс разам з прадстаўнікамі праваабарончых і грамадскіх арганізацый падзяліліся сваімі меркаваннямі пасля ўдзелу ў семінары, прысвечаным заключным заўвагам Камітэта ААН па імплементацыі рэкамендацый КПЧ ААН беларускаму ўраду.

У КПЧ ААН прызналі ўладу вінаватай за зламаны нос беларуса

10.05.2019 У КПЧ ААН прызналі ўладу вінаватай за зламаны нос беларуса

Летам 2011 года Беларусь акунулася ў маўклівыя акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) Ілля Петравец назіраў за адной з такіх акцый пратэсту ў Мінску, у выніку чаго атрымаў закрыты пералом носа.

У КПЧ ААН да разгляду прынятая скарга фрылансера Андрэя Толчына

02.05.2019 У КПЧ ААН да разгляду прынятая скарга фрылансера Андрэя Толчына

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Леанід Судаленка лічыць, што іншага шляху, акрамя як падымаць гэтыя пытанні на міжнародным узроўні не існуе. Журналісты павінны паказваць чыноўнікам, што для атрымання інфармацыі пытаць дазвол у дзяржавы не абавязкова.

Мішэль Форст: «Упэўнены, што да канца свайго жыцця буду знаходзіць спосабы абараняць праваабаронцаў»

17.04.2019 Мішэль Форст: «Упэўнены, што да канца свайго жыцця буду знаходзіць спосабы абараняць праваабаронцаў»

16 красавіка на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Мінску спецыяльны дакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст сустрэўся з праваабарончай супольнасцю Беларусі.

Камітэт па права чалавека ААН зарэгістраваў скаргу беларускай журналісткі

10.04.2019 Камітэт па права чалавека ААН зарэгістраваў скаргу беларускай журналісткі

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу гомельскай журналісткі Наталлі Крывашэй і накіраваў ураду Беларусі запыт для атрымання каментару па пытаннях парушэння права на збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.

Сусветная грамадзянская супольнасць звярнулася ў Камітэт ААН па правах чалавека

01.04.2019 Сусветная грамадзянская супольнасць звярнулася ў Камітэт ААН па правах чалавека

Асамблея НДА Беларусі разам з 25 іншымі арганізацыямі з усяго свету пад эгідай Сусветнага руху за дэмакратыю накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека супольную пазыцыю што да будучых заўвагаў агульнага парадку па артыкуле 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (свабода сходаў).

Праваабаронцы распавялі ў КПЧ ААН пра важнасць незалежнага назірання

22.03.2019 Праваабаронцы распавялі ў КПЧ ААН пра важнасць незалежнага назірання

Камітэт ААН па правах чалавека рыхтуе заўвагі агульнага парадку аб праве на свабоду сходаў і папрасіў няўрадавыя арганізацыі распавесці пра захоўванне гэтага права, даслаўшы свае меркаванні і рэкамендацыі.

У ААН зарэгістраваная скарга гамяльчан на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ

15.03.2019 У ААН зарэгістраваная скарга гамяльчан на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ

15 сакавіка стала вядома, што Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў калектыўную скаргу гомельскіх актывістаў аб «зневажаючым чалавечую годнасць абыходжання ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама». Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства