Навіны на тэму: ААН
05.06.2020 У ААН зарэгістраваная скарга праваабаронцаў. Улады забаранялі ім пратэставаць
Як паведамляе "Гомельская вясна", 5 чэрвеня група па петыцыях Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зарэгістравала (№3760/2020) і накіравала беларускаму ўраду сумесную скаргу праваабаронцаў Андрэя Стрыжака і Леаніда Судаленкі.
01.06.2020 Праваабаронца звярнуўся ў ААН па сітуацыі (не)інфармавання беларусаў пра COVID-19
Барысаўскі праваабаронца “Вясны” Алег Мацкевіч звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў ААН з нагоды парушэння Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязацельстваў у галіне абароны правоў чалавека па сітуацыі, якая склалася вакол інфармавання грамадзян адносна распаўсюджання інфекцыйнай хваробы COVID-19.
29.05.2020 Экадом падаў скаргу ў ААН на парушэнні пры будаўніцтве акумулятарнага завода
ГА "Экадом" накіравала ў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі паведамленне аб парушэнні Беларуссю палажэнняў Канвенцыі пры прыняцці рашэння аб будаўніцтве акумулятарнага завода пад Брэстам.
27.05.2020 Камітэт па правах чалавека ААН патрабуе не высылаць з Беларусі курда, якому пагражаюць катаванні ў Турцыі
Камітэт па правах чалавека ААН вынес пастанову аб часовых мерах да грамадзяніна Турцыі Хіджры Мамашы, якога Беларусь збіраецца выдаць у Турцыю, дзе яму пагражаюць катаванні.
21.05.2020 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнні ў справе расстралянага Генадзя Якавіцкага
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне, у якім прызнаў, што ў справе Генадзя Якавіцкага беларускімі ўладамі быў дапушчаны шэраг парушэнняў яго правоў, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
08.05.2020 Эксперт ААН: Кыргызстан павінен выканаць свае абавязацельствы і вызваліць Азімжана Аскарава
Эксперт ААН папярэджвае, што калі Кыргызстан неадкладна не вызваліць зняволенага праваабаронцу Азімжана Аскарава, свет убачыць, што краіна працягвае ігнараваць свае абавязацельствы па забеспячэнні права на справядлівае судовае разбіральніцтва.
08.05.2020 Эксперты ААН заклікаюць Беларусь вызваліць асуджаных "за наркотыкі" ў сувязі з COVID-19
Эксперты ААН па правах чалавека* 7 траўня заявілі, што колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 у Беларусі, якая няспынна расце, павінна прымусіць урад неадкладна вызваліць дзяцей і маладых людзей, пазбаўленых волі за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.
04.05.2020 ААН і АБСЕ склалі рэкамендацыі па правядзенні выбараў у перыяд пандэміі COVID-19
ААН і АБСЕ апублікавалі сумесную дэкларацыю з рэкамендацыямі дзяржавам па забеспячэнні свабоды выказвання меркавання і правядзенні выбараў у эпоху лічбавых тэхналогій у сувязі з перыядам пандэміі каранавіруса COVID-19.
01.05.2020 Вярхоўны камісар ААН заклікала прыняць дадатковыя меры для абароны людзей з інваліднасцю ва ўмовах пандэміі
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заклікала дзяржавы прыняць меры для абароны людзей з інваліднасцю падчас пандэміі COVID-19
30.04.2020 "Вясна" просіць ААН разабрацца з канвеернымі судамі над удзельнікамі акцыяў супраць інтэграцыі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў двух спецыяльных дакладчыкаў ААН аб "канвеерным правасуддзі" падчас разгляду адміністрацыйных справаў удзельнікаў мірных пратэстаў супраць паглыбленай інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў снежні 2019 – студзені 2020 года.
30.04.2020 "Пандэмія – гэта выклік для любой дэмакратыі". Праваабаронцы абмеркавалі свабоду сходаў са спецдакладчыкам ААН
29 красавіка адбылася анлайн-сустрэча са спецыяльным дакладчыкам ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцый Клеманам Ньялетсосі Вулем, арганізаваная Фондам Дамоў правоў чалавека.
30.04.2020 Кожныя тры месяцы – 15 млн гвалтаў. ААН распавяла пра ценявы бок каранціну для жанчын
Праз каранцін, у якім перабываюць чатыры мільярды чалавек у 90 краінах, расце небяспека гвалту ў дачыненні да жанчын, заяўляе Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) па выніках новага даследавання, піша belsat.eu.
29.04.2020 Каардынатарка ААН звярнулася да ўладаў і грамадзян Беларусі ў сувязі з COVID-19
Пастаянная каардынатарка ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі звярнулася да беларусаў з заклікам заставацца дома, каб спыніць распаўсюджванне каранавіруса COVID-19. На яе думку, гэта дапаможа медработнікам і ўсім жыхарам краіны справіцца з крызісам.
28.04.2020 "Вясна" праінфармавала спецдакладчыкаў ААН аб арыштах берасцейскіх актывістаў
У сувязі з арыштам на працяглыя тэрміны экалагічных актывістаў з Брэста Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка было накіравана паведамленне спецыяльным дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека. Паведамленне падрыхтавалі юрысты і валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
24.04.2020 Генеральны сакратар ААН: "У часы крызісу людзі і іх правы павінны быць у цэнтры ўвагі"
Пры фарміраванні палітыкі па барацьбе з пандэміяй неабходна ўлічваць правы чалавека - толькі ў гэтым выпадку меры, якія прымаюцца, будуць эфектыўныя і дадуць магчымасць падрыхтавацца да будучых катаклізмаў.