Навіны на тэму: ААН
02.09.2020 У Савеце бяспекі ААН па ініцыятыве Эстоніі пройдуць слуханні па сітуацыі ў Беларусі
Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на МЗС Эстоніі, слуханні ініцыяваныя сумесна з ЗША і Вялікай Брытаніяй, якія з'яўляюцца чальцамі Савета бяспекі ААН, а таксама Канадай, Даніяй, Ісландыяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Румыніяй і Украінай.
02.09.2020 Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць катаванні над пратэстоўцамі і прадухіліць гвалтоўныя знікненні
Эксперты ААН па правах чалавека заклікалі Беларусь спыніць катаванні над затрыманымі і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія, як паведамляецца, беспакарана прыніжалі і збівалі дэманстрантаў у месцах утрымання пад вартай.
27.08.2020 Мінчука з інваліднасцю адправілі на "суткі" пасля адмены рашэння суда. Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыка ААН
Мінчука Анатоля Кудласевіча, які мае інваліднасць другой групы, асудзілі на 10 сутак за ўдзел у законным пікеце па зборы подпісаў. Вышэйстаячы суд адмяніў рашэнне суда аб арышце мужчыны, але яго ўсё роўна прымусілі адбываць пакаранне. Пасля таго, як Анатоль адбыў «суткі», адбыўся новы суд, які асудзіў яго за ўдзел у тым жа пікеце на буйны штраф.
26.08.2020 Праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі тэрміновага склікання Савета ААН па правах чалавека для абмеркавання сітуацыі ў Беларусі
Савет ААН па правах чалавека павінен тэрмінова склікаць спецыяльную сесію для вырашэння крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, дзе пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў улады пачалі поўнамаштабныя рэпрэсіі, гаворыцца ў адкрытым лісце Amnesty International і 15 міжнародных і беларускіх НКА да галоўнага праваабарончага органа ААН.
24.08.2020 Праваабаронцы заклікаюць Спецдакладчыка ААН умяшацца ў сітуацыю з катаваннямі ў Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларускі Хельсінкскі камітэт, Сусветная арганізацыя супраць катаванняў і Міжнародная федэрацыя правоў чалавека звярнуліся да Спецыяльнага дакладчыка ААН па катаваннях, каб выказаць сваю сур'ёзную заклапочанасць і заклікаць да ўмяшання ў сувязі з жорсткім разгонам мірных дэманстрантаў пасля прэзідэнцкіх выбараў
22.08.2020 ААН зноў заклікае беларускія ўлады правесці расследаванне па фактам катаванняў
Афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Ліз Трасэль нагадала афіцыйнаму Мінску пра абсалютную забарону катаванняў і заклікала да незалежнага расследавання.
15.08.2020 У ЮНІСЕФ заклікалі дапамагчы дзецям, пацярпелым у ходзе пратэстаў у Беларусі
У ЮНІСЕФ назвалі "важным першым крокам" рашэнне беларускіх уладаў вызваліць некаторых затрыманых, у тым ліку непаўналетніх.
15.08.2020 Генеральны сакратар ААН заклікаў улады Беларусі праявіць стрыманасць
Праблемы, якія ўзніклі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, неабходна вырашаць з дапамогай дыялогу, а ўлады павінны праяўляць стрыманасць у адказ на дэманстрацыі, заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
15.08.2020 Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі заклікала ўлады прыняць неадкладныя меры для прадухілення катаванняў зняволеных
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання са зняволенымі, у тым ліку непаўналетнімі, якія паступілі пасля выбараў 9 жніўня.
14.08.2020 Эксперты ААН па правах чалавека: Беларусь павінна спыніць напады на мірных дэманстрантаў
Эксперты ААН па правах чалавека* рэзка раскрытыкавалі Беларусь за гвалт з боку міліцыі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і журналістаў, а таксама буйнамаштабныя затрыманні пасля неадназначных прэзідэнцкіх выбараў і заклікалі міжнародную супольнасць аказаць ціск на Беларусь, каб спыніць напады на сваіх уласных грамадзян.
13.08.2020 Праваабаронцы звярнуліся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і тэматычных спецдакладчыкаў па сітуацыі ў Беларусі
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі звярнуліся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, а таксама да шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў па пытанні прыняцця тэрміновых мер па бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
13.08.2020 Вярхоўны камісар ААН асудзіла гвалтоўныя меры Беларусі ў адказ на пратэсты пасля выбараў
У сераду, 12 жніўня, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет асудзіла гвалтоўныя меры ўладаў Беларусі ў адказ на акцыі мірных пратэстаў, якія прайшлі па ўсёй краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, і заклікала да таго, каб улады прыслухаліся да незадаволенасці народа.
10.08.2020 Генсак ААН заклікаў улады Беларусі быць стрыманей і не парушаць правы людзей
У арганізацыі заклікалі беларускія ўлады забяспечыць поўнае выкананне правоў на свабоду выказвання, мірных сходаў.
08.08.2020 Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі: у ААН адсочваюць сітуацыю з правамі чалавека
У арганізацыі Аб'яднаных нацый няма мандата па назіранні за выбарамі ў Беларусі, аднак у ААН "з заклапочанасцю сочаць за сітуацыяй з пункту гледжання захавання правоў чалавека" напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія запланаваны на 9 жніўня.
29.07.2020 Пацыент ЛПП паскардзіўся ў КПЧ ААН, яго паведамленне зарэгістраванае
У КПЧ ААН зарэгістраванае індывідуальнае паведамленне жыхара Смаргоні на парушэнне Рэспублікай Беларусь адразу трох артыкулаў Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах пры размяшчэнні яго у ЛПП.