Навіны на тэму: ААН

Праваабаронцы агучылі першачарговыя рэкамендацыі беларускім уладам у межах працэдуры УПА

13.10.2020 Праваабаронцы агучылі першачарговыя рэкамендацыі беларускім уладам у межах працэдуры УПА

12 кастрычніка адбылася анлайн прэ-сесія ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) для дэлегацый Савета па правах чалавека ААН.

Спецдакладчыка ААН па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў праінфармавалі пра ціск на Аляксандра Пыльчанку

12.10.2020 Спецдакладчыка ААН па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў праінфармавалі пра ціск на Аляксандра Пыльчанку

Беларускі Хельсінскскі камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” праінфармавалі Спецыяльнага дакладчыка ААН па правах чалавека па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Дыега Гарсія-Саяна пра ціск на адваката Аляксандра Пыльчанку ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваёй прафесійнай дзейнасці.

Рада Еўропы і Еўрасаюз у чарговы раз заклікалі Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне

09.10.2020 Рада Еўропы і Еўрасаюз у чарговы раз заклікалі Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля і Генеральнага сакратара СЕ Марыі Пейчыновіч-Бурыч.

У ААН абавязалі Беларусь перагледзець закон аб масавых мерапрыемствах

03.10.2020 У ААН абавязалі Беларусь перагледзець закон аб масавых мерапрыемствах

30 верасня Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН апублікавала рашэнне Камітэту па правах чалавека (№ 2482/2014), прынятае па індывідуальнай скарзе жыхара Гомеля Змітра Карашкова, у якім беларускі ўрад абавязалі на працягу 180 дзён змяніць закон аб масавых мерапрыемствах.

У ААН заклікалі ўлады Беларусі вызваліць з-пад варты Марыю Калеснікаву

25.09.2020 У ААН заклікалі ўлады Беларусі вызваліць з-пад варты Марыю Калеснікаву

Эксперты ААН у галіне правоў чалавека лічаць, што ўлады Беларусі павінны выпусціць з-пад варты члена Прэзідыума Каардынацыйнага савета Марыю Калеснікаву.

«Мы бачым сотні паведамленняў пра катаванні і бесчалавечнае абыходжанне ў зняволенні». СПЧ ААН правяло экстранныя дэбаты па Беларусі

18.09.2020 «Мы бачым сотні паведамленняў пра катаванні і бесчалавечнае абыходжанне ў зняволенні». СПЧ ААН правяло экстранныя дэбаты па Беларусі

Нягледзячы на брутальныя дзеянні сілавых структур і тысячы арыштаў, людзі ў Беларусі працягваюць выходзіць на масавыя дэманстрацыі супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта заявіла намеснік Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Нада Аль-Нашыф.

Заўтра – беларускае пытанне ў Савеце ААН па правах чалавека, сёння – дыскутуюць праваабаронцы

17.09.2020 Заўтра – беларускае пытанне ў Савеце ААН па правах чалавека, сёння – дыскутуюць праваабаронцы

За дзень да тэрміновых дэбатаў у Савеце ААН па правах чалавека, на якіх будзе абмеркаваная сітуацыя ў Беларусі, OMCT, FIDH, "Вясна", БАЖ і Хельсінкскі Фонд па правах чалавека правялі паралельнае анлайн-мерапрыемства, каб праліць святло на масавыя парушэнні правоў чалавека.

"Злачынствам супраць чалавечнасці" назвалі праваабаронцы масавыя катаванні ў Беларусі

16.09.2020 "Злачынствам супраць чалавечнасці" назвалі праваабаронцы масавыя катаванні ў Беларусі

Віцэ-прэзідэнт FIDH, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч 16 верасня прыняў удзел у віртуальнай прэс-канферэнцыя “Беларусь: Катаванні як мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка”, якую праводзілі Сусветная арганізацыі супраць катаванняў (ОМСТ) і Праваабарончы цэнтр "Вясна".

Human Rights Watch: АБСЕ і Савет па правах чалавека ААН павінны расследаваць збіццё і катаванні затрыманых дэманстрантаў

16.09.2020 Human Rights Watch: АБСЕ і Савет па правах чалавека ААН павінны расследаваць збіццё і катаванні затрыманых дэманстрантаў

ААН і АБСЕ павінны тэрмінова ініцыяваць расследаванні, каб забяспечыць захаванне доказаў у інтарэсах адказнасці за грубыя парушэнні правоў чалавека. Пра гэта заявіў дырэктар Human Rights Watch па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Х'ю Уільямсан.

У Жэневе адбудуцца тэрміновыя дэбаты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

14.09.2020 У Жэневе адбудуцца тэрміновыя дэбаты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

На чарговай сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая ў гэтыя дні праходзіць у Жэневе, прынятае рашэнне правесці тэрміновыя дэбаты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі 18 верасня.

Кіраўнік ААН: Улады Беларусі павінны спыніць сілавыя дзеянні супраць удзельнікаў пратэстаў

13.09.2020 Кіраўнік ААН: Улады Беларусі павінны спыніць сілавыя дзеянні супраць удзельнікаў пратэстаў

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў улады Беларусі спыніць ужываць сілу супраць мірных дэманстрантаў, расследаваць паведамленні аб катаваннях затрыманых і пачаць шырокі інклюзіўны дыялог, паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.

Праваабаронцы звярнуліся ў ААН па сітуацыі з выкраданнем Марыі Калеснікавай

09.09.2020 Праваабаронцы звярнуліся ў ААН па сітуацыі з выкраданнем Марыі Калеснікавай

Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў у працоўную групу ААН па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях паведамленне па сітуацыі з выкраданнем Марыі Калеснікавай.

Спецдакладчыца ААН па Беларусі: Сітуацыя ў краіне яшчэ ніколі не была такой катастрафічнай

05.09.2020 Спецдакладчыца ААН па Беларусі: Сітуацыя ў краіне яшчэ ніколі не была такой катастрафічнай

Сітуацыя ў Беларусі яшчэ ніколі не была такой катастрафічнай, як у апошні месяц, заявіла спецдакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, выступаючы 4 верасня перад Саветам бяспекі ААН, піша Naviny.by.

Валянцін Стэфановіч — Радзе Бяспекі ААН: Мы маем справу са злачынствамі супраць чалавечнасці

05.09.2020 Валянцін Стэфановіч — Радзе Бяспекі ААН: Мы маем справу са злачынствамі супраць чалавечнасці

Цяперашняя прэзідэнцкая выбарчая кампанія ад самага пачатку суправаджалася шматлікімі рэпрэсіямі, заявіў намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, выступаючы 4 верасня перад Радай Бяспекі ААН, паведамляе БелаПАН.

47 пацярпелых з дапамогай праваабаронцаў звярнуліся ў Камітэт супраць катаванняў

03.09.2020 47 пацярпелых з дапамогай праваабаронцаў звярнуліся ў Камітэт супраць катаванняў

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіравалі ў інтарэсах 47 пацярпелых на мірных акцыях пратэсту зварот у Камітэт супраць катаванняў ААН аб правядзенні расследавання па факце сістэматычнага прымянення катаванняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства