Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

У Магілёве за 15 хвілін асудзілі блогера, якога раней забралі ў лякарню з падазрэннем на COVID-19

14.05.2020 У Магілёве за 15 хвілін асудзілі блогера, якога раней забралі ў лякарню з падазрэннем на COVID-19

Праваабаронца «Магілёўскай вясны» Барыс Бухель паведаміў, што днём 13 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна вынеслі рашэнне ў дачыненні да блогера, сябра каманды «Краіна для жыцця» Кастуся Сярогіна.

Орша: Міхаіла Чамураку арыштавалі на 12 сутак, яшчэ на некалькі чалавек цісне міліцыя

14.05.2020 Орша: Міхаіла Чамураку арыштавалі на 12 сутак, яшчэ на некалькі чалавек цісне міліцыя

Як паведамляе праваабаронца з Оршы Ігар Казмерчак, 13 траўня днём ў Дуброўна быў затрыманы Міхаіл Чамурака. Мужчына паспеў паведаміць праваабаронцу пра сваё затрыманне, пазней яго адвезлі ў Оршу. 

За акцыі "на суткі" адправілі дзясяткі чалавек. Падтрымай іх паштоўкай салідарнасці

14.05.2020 За акцыі "на суткі" адправілі дзясяткі чалавек. Падтрымай іх паштоўкай салідарнасці

Паводле інфармацыі "Вясны" на стан 13 траўня "суткамі" пакараныя каля пяцідзесяці чалавек. Некаторыя з іх ужо на волі, але большая частка працягвае знаходзіцца ў ізалятарах па ўсёй Беларусі па палітычна-матываваных пастановах суда.

Беларусь: Абвяшчэнне прэзідэнцкай кампаніі азмрочанае пераследам мірных пратэстоўцаў

13.05.2020 Беларусь: Абвяшчэнне прэзідэнцкай кампаніі азмрочанае пераследам мірных пратэстоўцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць беларускія ўлады спыніць пераслед мірных актывістаў грамадзянскай супольнасці і вызваліць затрыманых.

Вілейка: 1350 рублёў штрафу за акцыю салідарнасці з берасцейцамі

13.05.2020 Вілейка: 1350 рублёў штрафу за акцыю салідарнасці з берасцейцамі

Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) за заклікі да ўдзелу ў акцыі салідарнаслі з затрыманымі берасцейцамі і за ўдзел у гэтай акцыі 26 красавіка.

У Гомелі 15 сутак адбывае блогер Іван Рэмязоўскі

13.05.2020 У Гомелі 15 сутак адбывае блогер Іван Рэмязоўскі

У Гомелі на 15 сутак асуджаны youtube-блогер Іван Рэмязоўскі (канал Real Belarus). Як стала вядома праваабаронцам, выйсці на волю ён мусіць 23 траўня. 

Магілёў і Бабруйск: суды над журналістамі і актывістамі. Усіх адправілі на суткі

12.05.2020 Магілёў і Бабруйск: суды над журналістамі і актывістамі. Усіх адправілі на суткі

"Вясне" стала вядома, што суд над журналістам БелаПАН Алесем Асіпцовым прызначаны ў судзе Кастрычніцкага раёна на 9:30. Аб'явілі, што на судзе можа прысутнічаць толькі тры чалавекі. Ад адваката Алесь Асіпцоў адмовіўся. 

Суды працягваюцца ў Оршы і Паставах

12.05.2020 Суды працягваюцца ў Оршы і Паставах

12 траўня ў Віцебскім рэгіёне працягваюцца нешматлікія суды над актывістамі і актывісткамі, якія выходзілі на "кармленне галубоў" ці сустракаліся з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. 

Пасля арышту адшукаўся яшчэ адзін удзельнік сустрэчы блогераў каманды "Краіна для жыцця"

12.05.2020 Пасля арышту адшукаўся яшчэ адзін удзельнік сустрэчы блогераў каманды "Краіна для жыцця"

Знайшоўся яшчэ адзін удзельнік сустрэчы падпісчыкаў Сяргея Ціханоўскага, які разам з блогерам Уладзімірам Няронскім вырашыў 5 траўня падтрымаць ініцыятыву.

Актывістаў «Моладзевага блоку» асудзілі на 5 і 13 сутак

11.05.2020 Актывістаў «Моладзевага блоку» асудзілі на 5 і 13 сутак

У панядзелак, 11 траўня, у Мінску чакаюцца суды над затрыманымі актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык, якіх затрымалі 9 траўня. Да суда яны былі пад вартай у ЦІП. 

Суды ў Магілёве і Бабруйску: на суткі адправілі сем чалавек

11.05.2020 Суды ў Магілёве і Бабруйску: на суткі адправілі сем чалавек

Сярод тых, над кім чакаюцца суды ў Магілёве, — праваабаронца "Вясны" Аляксандр Буракоў, блогер Міхаіл Аршынскі, журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў, грамадскія актывісты Андрэй Бодзілеў і Станіслаў Паўлінковіч і іншыя. 

Суды над актывістамі праходзяць на Берасцейшчыне, у Лідзе, Мазыры і Жлобіне

11.05.2020 Суды над актывістамі праходзяць на Берасцейшчыне, у Лідзе, Мазыры і Жлобіне

11 траўня па ўсёй краіне праходзяць суды над удзельнікамі акцый па “кармленні галубоў” ці сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. У 12 гарадах краіны судзяць актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і простых удзельнікаў сустрэч каналу “Краіна для жыцця”.

Суды ў Віцебскім рэгіёне: актывістам даюць суткі і штрафы

11.05.2020 Суды ў Віцебскім рэгіёне: актывістам даюць суткі і штрафы

У Віцебскай вобласці пад пераслед патрапіла каля 20 чалавек, на якіх міліцыянеры склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 

Далучайцеся да майстэрні паштовак і выказвайце сваю салідарнасць затрыманым!

11.05.2020 Далучайцеся да майстэрні паштовак і выказвайце сваю салідарнасць затрыманым!

Беларуская Праваабарончая Школа разам з Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў запускаюць Майстэрню паштовак салідарнасці.

Затрыманы праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў

08.05.2020 Затрыманы праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў

Міліцыя затрымала журналіста і праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандра Буракова. У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства