Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

9 верасня. Хроніка судоў над удзельнікамі акцый пратэсту

09.09.2020 9 верасня. Хроніка судоў над удзельнікамі акцый пратэсту

У Мінску і іншых гарадах Беларусі працягваюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 27 жніўня па 8 верасня. "Вясна" абнаўляе вынікі судоў анлайн. 

Хроніка з судоў 7 і 8 верасня над удзельнікамі акцый пратэсту

08.09.2020 Хроніка з судоў 7 і 8 верасня над удзельнікамі акцый пратэсту

У Мінску і іншых гарадах Беларусі пачынаюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 4 па 6 верасня. "Вясна" абнаўляе вынікі судоў анлайн. 

"Мужчыны ў балаклавах забралі маму з дому". Суд адправіў на дапрацоўку справу эколага Ірыны Сухій

07.09.2020 "Мужчыны ў балаклавах забралі маму з дому". Суд адправіў на дапрацоўку справу эколага Ірыны Сухій

6 верасня старшыню праўлення грамадскага аб'яднання "Экадом" Ірыну Сухій забралі з кватэры яе 93-гадовай маці трое міліцыянтаў. Двое былі ў балаклавах. Родныя кажуць, у кватэры таксама правялі ператрус (або агляд). Сёння справу Ірыны, якая правяла ноч у ізалятары, разгледзелі ў судзе, матэрыялы вярнулі ў РУУС для ліквідацыі недахопаў, піша TUT.BY. Пасля суда стала вядома, што дадому яе не адпусцілі, а адправілі на Акрэсціна.

Як і хто ачэпліваў Мінск падчас Маршу адзінства. Вялікі фотарэпартаж

07.09.2020 Як і хто ачэпліваў Мінск падчас Маршу адзінства. Вялікі фотарэпартаж

У нядзелю, 6 верасня, у Мінску адбылася ўжо традыцыйная шматтысячная акцыя пратэсту – Марш адзінства. МУС паведаміла, што "на працягу дня будуць перакрытыя праспекты горада". Як гэта было – глядзіце ў фотарэпартажы "Вясны".

Затрыманні ў Мінску і рэгіёнах 4, 5 і 6 верасня

06.09.2020 Затрыманні ў Мінску і рэгіёнах 4, 5 і 6 верасня

4 і 5 верасня ў раёнах горада праходзяць стыхійныя мірныя акцыі пратэсту. 6 верасня ў Мінску і рэгіёнах запланаваны Марш Адзінства. Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра затрыманні ўдзельнікаў. 

Як судзілі затрыманага на студэнцкай акцыі хлопца, якога зацягвалі ў міліцэйскі бус за ноздры

06.09.2020 Як судзілі затрыманага на студэнцкай акцыі хлопца, якога зацягвалі ў міліцэйскі бус за ноздры

Пры затрыманні ў раёне мінскага стадыёна “Дынама” на студэнцкай акцыі пратэсту актывіста анархісцкага руху Іллю Сянько 1 верасня збілі, у міліцэйскі аўтобус яго зацягвалі за ноздры, пасля чаго ў РУУС выклікалі хуткую. Негледзячы на тое, што медыкі яму дыягнаставалі сатрасенне мозгу, яго адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Судовыя канвееры працягваюцца 4 верасня

04.09.2020 Судовыя канвееры працягваюцца 4 верасня

У Мінску працягваюцца суды над затрыманымі актывістамі, студэнтамі і журналістамі незалежных выданняў. 

Затрыманні ў Беларусі трэцяга верасня. Што вядома "Вясне"?

03.09.2020 Затрыманні ў Беларусі трэцяга верасня. Што вядома "Вясне"?

Трэцяга верасня ў Мінску працягваюцца затрыманні за ўдзел у мірных акцыях.

Хроніка судовых працэсаў 3 верасня

03.09.2020 Хроніка судовых працэсаў 3 верасня

У Мінску і рэгіёнах адбываюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых дэманстрантаў.

Кропкавыя затрыманні працягваліся 2 верасня

03.09.2020 Кропкавыя затрыманні працягваліся 2 верасня

У сераду, 2 верасня, супрацоўнікі міліцыі працягвалі затрымліваць студэнтаў і ўдзельнікаў акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі.

“Ненастаяшчага прэзідэнта” арыштавалі на 7 сутак

02.09.2020 “Ненастаяшчага прэзідэнта” арыштавалі на 7 сутак

Пасля мітынгу 30 жніўня пра карыкатурыста Андрэя Янковіча даведалася ўся Гародня. Яго пераўвасабленне ў "несапраўднага прэзідэнта" стала сенсацыяй дня.

Суды над затрыманымі пратэстоўцамі, студэнтамі і журналістамі адбываюцца ў Мінску

02.09.2020 Суды над затрыманымі пратэстоўцамі, студэнтамі і журналістамі адбываюцца ў Мінску

2 верасня ў судах Мінска прызначаныя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых студэнтаў, якія адзначылі "Дзень ведаў" мірнымі акцыямі пратэсту. 

Узяліся за студэнтаў. У першы дзень восені працягваюцца затрыманні

01.09.2020 Узяліся за студэнтаў. У першы дзень восені працягваюцца затрыманні

Раніца 1 верасня ў Мінску і іншых гарадах азмрочылася затрыманнямі грамадзян і студэнтаў.

Ігару Казмерчаку вынесенае пракурорскае папярэджанне

31.08.2020 Ігару Казмерчаку вынесенае пракурорскае папярэджанне

Пракуратура Оршы 29 жніўня вынесла папярэджанне рэдактару сайта orsha.eu і праваабаронцу Ігару Казмерчаку пра адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у неснкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

3атрыманні 30 жніўня ў Мінску і рэгіёнах. Спіс

30.08.2020 3атрыманні 30 жніўня ў Мінску і рэгіёнах. Спіс

30 жніўня - 22 дзень мірных пратэстаў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. Людзі выходзяць у розных гарадах краіны і патрабуюць сыходу Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых празрыстых выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства