29.08.2014 ААН патрабуе забяспечыць бяспеку мяжы паміж Расіяй і Украінай
Калі інфармацыя пра ўварванне расійскіх вайскоўцаў ва Украіну пацвердзіцца, яна будзе сведчыць пра прамое парушэнне з боку РФ міжнароднага права і Статута ААН, заявіў намеснік кіраўніка арганізацыі па палітычных пытаннях.
29.08.2014 Мінінфармацыі не знайшло прапаганды экстрэмізму на расійскіх тэлеканалах
Міністэрства інфармацыі не ўгледзела ў праграмах расійскіх тэлеканалаў, якія транслююцца ў Беларусі, прапаганды экстрэмізму і сепаратызму. У сваім звароце да міністэрства актывісты суполкі «Грамадскі кантроль» з Магілёва вінавацілі ў гэтым расійскія тэлеканалы РТР і НТВ.
29.08.2014 У Брэсце сёлета не з'явіцца новы беларускамоўны клас
Па словах бацькі Камілы Алеся Леўчука, на жаль, самастойна адшукаць для дачкі аднакласнікаў не атрымалася. Дзяўчынка праз некалькі дзён пойдзе ў клас з рускамоўнай формай адукацыі.
29.08.2014 30 жніўня – Дзень народзінаў палітвязня Васіля Парфянкова
30 жніўня, у суботу, дзень народзінаў за кратамі будзе адзначаць палітвязень і грамадскі актывіст Васіль Парфянкоў. У апошні раз ён быў узяты пад варту 5 снежня 2013 г. падчас агучвання прысуду па арт.421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.
29.08.2014 Прадпрымальніка з Баранавічаў Чарнавуса зноў пакаралі – штраф і канфіскацыя
Гаспадарчы суд Берасця вынес рашэнне канфіскаваць тавар у прадпрымальніка Міколы Чарнавуса і пакараць штрафам у паўтары мільёна рублёў.
29.08.2014 У Пружанах адбыўся пікет у падтрымку малога памежнага руху
28 жніўня з 18 да 19 гадзін у Пружанах праходзіў пікет на гарадскім стадыёне “Мухавец” з мэтай збору подпісаў за адкрыццё малога памежнага руху ў 30-кіламетровай зоне паміж Беларуссю і Польшчай. На пікеце прысутнічалі 3 чалавекі.
29.08.2014 Брэст: суд адмовіўся распачынаць справу, датычную азнаямлення са спісамі выбаршчыкаў
Адпаведную скаргу ў суд Ленінскага района г.Брэста накіравала старшыня гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, якая брала ўдзел у сёлетняй выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага гарадскога савета.
28.08.2014 Гомель: Кастусь Жукоўскі арыштаваны на 5 сутак
Па рашэнню суддзі Вольгі Казловай актывіст прызнаны вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП) і пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 5 сутак.
28.08.2014 Харкаўскі дзёньнік Насты Лойка. Частка ІV
Беларуская праваабаронца дзеліцца ўражаньнямі ад валантэрства ў пункце дапамогі перасяленцам у Харкаве ды назіраньнямі за жыцьцём гораду, што знаходзіцца ў дзьвюх гадзінах язды ад самых гарачых кропак у зоне АТА.
28.08.2014 У Кіеве лічаць, што Расія напала, каб сарваць выбары
"Пацвярджаецца меркаванне аб тым, каму найбольш невыгодныя перавыбары Вярхоўнай Рады - гэта Расійская Федэрацыя", - сказаў віцэ-спікер ВР і падкрэсліў, што Расія актывізавала ваенныя дзеянні з пачаткам выбарчага працэсу.
28.08.2014 ААН: Правы чалавека павінны ляжаць у аснове эканамічнага развіцця Азербайджана
Эксперты ААН заклікаюць улады Азербайджана спыніць пераслед праваабаронцаў і забяспечыць ім бесперашкодную законную мірную дзейнасць.
28.08.2014 Сутычка вакол нелегалаў
Юрыст ПЦ "Вясна" Наста Лойка, якая прымала ўдзел у падрыхтоўцы дакладу аб праблемах утрымання мігрантаў у Беларусі, пракаментавала сайту Naviny.by выпад прадстаўніка Дзяржпагранкамітэта на адрас аўтараў дакладу – кампаніі "Нелегальных людзей не бывае".
28.08.2014 СПЧ РФ просіць украінскага амбудсмэна дапамагчы ў вызваленні дэсантнікаў
Усё новыя звароты паступаюць да праваабаронцаў ад бацькоў салдат, чые сыны перасталі выходзіць на сувязь. Яны асцерагаюцца, што іх дзяцей перакінулі ў Растоўскую вобласць для адпраўкі ва Украіну.
28.08.2014 Камітэт ААН прызнаў парушэнне права на мірныя сходы ў дачыненні да Васіля Палякова
Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў скардзіўся ў КПЧ ААН на забарану гомельскіх уладаў на правядзенне пікету з мэтаю агітацыі грамадзян не прымаць удзел у парламенцкіх выбарах, якія праходзілі ў краіне 28 верасня 2008 года.
28.08.2014 Менскім уладам перадалі 100 тысяч подпісаў за вуліцу Быкава
Актывістка кампаніі «Гавары праўду» Тацьцяна Караткевіч разам з пісьменьнікам Уладзімерам Арловым перадалі кіраўніку Менскага гарсавета 100 000 подпісаў за вуліцу імя Васіля Быкава ў Менску.










