02.09.2014 Уладзімір Вялічкін: Праводзіць пікеты па-ранейшаму не дазваляюць
Адказ адносна запланаваных гарадскімі ўладамі мерапрыемстваў у дазволеных месцах для правядзення дэмакратычнымі сіламі пікетаў, мітынгаў і шэсцяў так і не атрымаў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
02.09.2014 Human Rights Watch: Баевікі ўчыняюць абуральныя злачынствы супраць палонных
Міжнародная праваабарончая арганізацыя ў сваёй справаздачы апублікавала падрабязныя расповеды людзей, якіх прарасійскія тэрарысты катавалі. Людзі распавялі, як іх білі, у тым ліку нагамі, калолі або рэзалі нажом, прыпякалі цыгарэтай або падвяргалі імітацыі смяротнага пакарання.
02.09.2014 У Мінску новы суд па справе аб гандлёвым знаку “Белсат”
Судовая калегія па інтэлектуальнай уласнасці паўторна разглядае зыск Андрэя Белякова да “Польскага тэлебачання”. Як мяркуюць журналісты, рашэнне па гэтай справе - не на карысць “Белсата” - афіцыйны Мінск ужо прыняў.
02.09.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронца Наста Лойка распавядае пра сваю працу ў валанцёрскай ініцыятыве “Станцыя “Харкаў” ва Украіне. “Хроніка пераследу”: практыка прэвентыўнага арышту грамадскіх актывістаў напоўніцу выкарыстоўваецца супрацоўнікамі міліцыі; новую хвалю ціску на незалежных журналістаў адзначаюць эксперты БАЖу.
02.09.2014 Бабруйск: Незалежнай журналістцы пагражаюць судом
Бабруйская журналістка Марына Малчанава 1 верасня была выклікана позвай у міліцыю ў якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс паводле артыкула аб парушэнні заканадаўства аб СМІ. Журналістка паведаміла, што падпалкоўнік міліцыі Сяргей Рудзько распытваў яе пра супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат".
01.09.2014 Аршанскі райвыканкам забараніў адзначаць юбілей Аршанскай бітвы
Заяўку на правядзенне імпрэзаў падавалі чальцы Аргкамітэту святкавання 500-х угодкаў бітвы пад Оршай. Намеснік старшыні аргкамітэту, мастак Мікола Купава атрымаў афіцыйны ліст з забаронай ад Аршанскага райвыканкаму.
01.09.2014 Бабруйск: Ад новага рэдактара газеты гарвыканкама вопыту не патрабуецца
Старшыня гарвыканкама прызначыў у газету "Бабруйскае жыццё" новага, маладога галоўнага рэдактара. Вадзіму Шчаглову ўсяго 25 гадоў, ён скончыў журфак БДУ і да гэтага паспеў папрацаваць у якасці карэспандэнта на розных беларускіх тэлеканалах, а таксама ў прадстаўніцтве Белтэлерадыёкампаніі ў Маскве.
01.09.2014 Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць большай абароны для журналістаў у зонах канфліктаў
Нядаўнія напады, працяглыя выкраданні ды адвольнае і неабгрунтаванае ўтрыманне пад вартай журналістаў па ўсім свеце павінны сустрэць асуджэнне і супраціў міжнароднай супольнасці, заявіла 1 верасня група міжнародных дакладчыкаў па свабодзе слова.
01.09.2014 Пра беларускіх вязняў сумлення ведаюць нават у Афрыцы
Алесь Бяляцкі атрымаў ліст ад юрыстаў з Кейптаўна, якія вітаюць праваабаронцу на волі і працягваюць заклікаць да вызвалення ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі. Пра гэта праваабаронцу напісаў кіраўнік юрыдычнай кампаніі Darrolls Attorneys Роланд Дарал.
01.09.2014 Cуд над Максімам Вінярскім завяршыўся арыштам на 15 сутак
У судзе Савецкага раёна Менска разгледжана адміністратыўная справа Максіма Вінярскага. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП РБ. справу разглядае суддзя Эдуард Якубоўскі.
01.09.2014 Як пісаць пра палітвязняў?
Юрыст ПЦ “Вясна” Наста Лойка падзялілася з парталам Mediakritika.by парадамі наконт таго, на што трэба звяртаць увагу журналістам, якія пішуць пра палітвязняў, іх судовыя справы ды сваякоў.
01.09.2014 Тэрарысты на Данбасе ўтрымліваюць каля 400 закладнікаў
У Данецкай і Луганскай абласцях прадстаўнікі ўзброеных груп утрымліваюць у закладніках каля 400 чалавек, сцвярджае памочнік па правах чалавека Генсакратара ААН.
01.09.2014 Вызвалены Андрусь Кашэўскі
Андрусь Кашэўскі, распаўсюджвальнік "Народнай Волі", затрыманы 26 жніўня ў горадзе Мінску, вярнуўся дадому. Грамадскі актывіст мусіў выйсці а 14.10 з ЦІП на Акрэсціна, але сустракаючыя яго паплечнікі так і не дачакаліся яго.
01.09.2014 Камітэт па правах чалавека прыняў пяць новых рашэнняў па Беларусі
На 111-й летняй сесіі Камітэта па правах чалавека ААН, якая прайшла 7-25 ліпеня бягучага года, разгледжана пяць новых беларускіх спраў, па якіх прыняты рашэнні аб парушэнні з боку Урада Беларусі тых ці іншых правоў беларускіх грамадзян. Кароткі агляд спраў для Гомельскай Вясны каментуе кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка.
01.09.2014 Новая хваля ціску на незалежных журналістаў
Карэспандэнтаў у Брэсце і Бабруйску выклікаюць у міліцыю. Верагодней за ўсё – для складання пратаколаў аб правапарушэнні










