19.09.2014 Праваабаронца Павел Левінаў патрабуе роўнасці СМІ перад законам
Ён лічыць, што распаўсюд у Віцебску зарэгістраванай ў Расійскай Федэрацыі газеты "Аптечка Еламеда" мусіць рэгулявацца тымі самымі правіламі, што і распаўсюд газеты "Витебский курьер". Але распаўсюд "ВК" забаронены, тады як "Аптечку Еламеда" віцябляне рэгулярна знаходзяць у сваіх паштовых скрынях.
19.09.2014 Самаабарона - асноўны парушальнік грамадзянскіх правоў у Крыме
Сітуацыя з правамі чалавека ў Крыме абмяркоўвалася падчас сустрэчы, арганізаванай БДІПЧ АБСЕ 19 верасня ў Варшаве.
19.09.2014 Арышты за «Кіно ў пераходзе»
Суддзя Таццяна Мотыль пакарала Насту Доль і Дзмітрыя Латушкіна арыштамі на 6 і 5 сутак адпаведна. Прытым Латушкін быў асуджаны "таемна" - без удзелу адваката і сведак.
19.09.2014 БАЖ устрымаецца ад удзелу ў маскоўскай канферэнцыі EFJ
Праўленне ГА “БАЖ” прыняло рашэнне ўстрымацца ад удзелу ў канферэнцыі Еўрапейскай Федэрацыі Журналістаў (EFJ), якая пройдзе ў лістападзе ў Маскве, на знак салідарнасці з украінскімі калегамі. Прыняцце заявы ГА «БАЖ» пракаментавала старшыня арганізацыі Жанна Літвіна.
19.09.2014 У Менску адбыўся круглы стол з нагоды 20-годзьдзя Закона “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”
Прыняцьцё закона ў 1994 годзе было пазытыўным крокам, але цяпер яго нормы цалкам дэвальваваныя, як вынік - неспрыяльныя ўмовы для НДА, кажа юрыст Юрый Чавусаў.
19.09.2014 Суд па справе Наталлі Бордак заняў некалькі хвілінаў
19 верасня ў Мінскім абласным судзе адбыўся пяты па лiку працэс па справе актывiсткі БХД Наталлі Бордак, якая неадступна абскарджвае штраф за плакат "НЕ— пуцiнскай вайне з Украiнай". Пастанова пра штраф пакінута ў сіле.
19.09.2014 Экспертыза застаецца камянём перапоны ў справе пра катаванні Пятра Кучуры
Год таму ў магілёўскай ПК-15 хлоркай быў атручаны Пётр Кучура. Увесь гэты час органы следства, пакрываючы адміністрацыю калоніі, усяляк пазбягаюць судмедэкспертызы, якая магла б пацвердзіць факт катаванняў асуджанага.
19.09.2014 Баранавічы: 24 верасня суд разгледзіць грамадзянскую справу Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасці
На думку Мікалая Чарнавуса, супрацоўнік міліцыі распаўсюдзіў ілжывыя звесткі, што падчас затрымання ў пасля несанкцыянаванага страйку баранавіцкіх прадпрымальнікаў 2 ліпеня грамадскі актывіст сімуляваў пагаршэнне свайго стану здароўя.
19.09.2014 Бабруйск: Судовае пасяджэнне па справе незалежнай журналісткі перанесена на 23 верасня
Судовае пасяджэнне, на якім павінна была разглядацца справа Марыны Малчанавай, перанесена па яе просьбе. Журналістка падала хадатайніцтва адносна пераносу, каб яе адвакат мог азнаёміцца з матэрыяламі справы.
19.09.2014 Магілёўскі аблвыканкам парушае тэрміны разгляду калектыўных зваротаў грамадзян
Напрыканцы жніўня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік на паседжанні аблвыканкама заявіў, што з 1 верасня ў Магілёўскай вобласці будуць скарочаны тэрміны разгляду калектыўных зваротаў грамадзян з 15 дзён да сямі.
19.09.2014 Міліцыя затрымала 30 студэнтаў каля метро «Фрунзенская»
Сёння павінен быў адбыцца чарговы прагляд «кіно ў пераходзе». Удзельнікі хацелі паглядзець дакументальны фільм пра вулічнага мастака Бэнксі ў пераходзе каля журфака БДУ. Аднак каля 20.40 удзельнікаў мерапрыемства зноў затрымала міліцыя. Каля 30 чалавек даставілі ў Маскоўскі РАУС.
19.09.2014 Брэст: прадстаўнікі кампаніі ’’О, Балонь!’’ трэці месяц чакаюць адказу з Міністэрства адукацыі
Нягледзячы на тое, што актывісты кампаніі накіравалі ў гэтую установу амаль тысячу подпісаў пад адпаведным зваротам яшчэ напачатку ліпеня, ніякай рэакцыі з міністэрства дагэтуль няма.
18.09.2014 У Бабруйску судзяць незалежную журналістку
Суд над бабруйскай журналісткай Марынай Малчанавай прызначаны на 18 верасня. Як пазначана ў позве, яе будуць судзіць па артыкуле 22.9 КаАП "Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі". Разглядае справу суддзя Наталля Чарапуха.
18.09.2014 У Бялыніцкім раёне зноў прымушаюць падпісвацца на дзяржаўныя газеты і часопісы
Заданне па забеспячэнні падпіскі на ідэалагічна правільныя выданні даведзена літаральна да кожнай бюджэтнай установы, уўказанні атрымалі і іншыя арганізацыі і прадпрыемствы раёна.
18.09.2014 У Бабруйску сёння будуць судзіць незалежную журналістку
Справу супраць сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Марыны Малчанавай перадалі ў суд. Журналістку вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежныя СМІ.










