Праваабаронца: З «перамір'ем» перасяленцам з Данбаса дапамогі аказваецца менш

02.10.2014 Праваабаронца: З «перамір'ем» перасяленцам з Данбаса дапамогі аказваецца менш

Дзяржава задавальняе іх патрэбы ў гуманітарнай дапамозе адсоткаў на 20, распавядае Канстанцін Рауцкі.

Івана Шыла бліжэйшыя дні правядзе ў ІЧУ за “маўклівыя акцыі”

02.10.2014 Івана Шыла бліжэйшыя дні правядзе ў ІЧУ за “маўклівыя акцыі”

Раніцай 2-га кастрычніка салігорскі маладафронтавец наведаў Салігорскі РАУС, куды яго напярэдадні ўвечары выклікалі позвай “на размову”. Пасля размовы маладзён апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання.

Разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Мялешкі працягнецца 7 кастрычніка

02.10.2014 Разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Мялешкі працягнецца 7 кастрычніка

Пачатак судовага працэсу, які вядзе суддзя Ганна Лявусік, доўжыўся толькі 5 хвілін.

Бастунец: Адметна, што першыя месцы ў рэйтынгу займаюць тры краіны, якія абралі шлях еўраінтэграцыі

02.10.2014 Бастунец: Адметна, што першыя месцы ў рэйтынгу займаюць тры краіны, якія абралі шлях еўраінтэграцыі

У офісе ГА “БАЖ” 1 кастрычніка адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды выхаду пятага па ліку Індэкса свабоды медыя ў краінах Усходняга партнёрства. Другой, але не менш важнай нагодай для размовы стаў масавы пераслед беларускіх журналістаў за супрацу з замежнымі СМІ.

Вярхоўны суд: нерэгістрацыя «Пакту» законная

02.10.2014 Вярхоўны суд: нерэгістрацыя «Пакту» законная

Вярхоўны суд пацвердзіў законнасць і абгрунтаванасць пазіцыі Міністэрства юстыцыі, што адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання «Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакту па грамадзянскіх і палітычных правах» («Пакт»).

Салігорск: Маладафронтаўца Івана Шылу выклікаюць у міліцыю

02.10.2014 Салігорск: Маладафронтаўца Івана Шылу выклікаюць у міліцыю

Па словах бацькі маладзёна Уладзіміра Шылы, міліцыянты з’явіліся на ганку яго дома а 20-й гадзіне: "Аднекуль даведаліся, што Іван мусіў прыехаць у гэтыя дні з вучобы ў Салігорск і хацелі затрымаць яго. Але сына дома не было, дык пакінулі яму позву на 2 кастрычніка на 9 раніцы".

Бялынічы: супраць дэпутата мясцовага райсавета ўзбуджана крымінальная справа

01.10.2014 Бялынічы: супраць дэпутата мясцовага райсавета ўзбуджана крымінальная справа

Супраць дэпутата Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання Андрэя Ярашэнкі ўзбуджана крымінальная справа. Адпаведную інфармацыю апублікавала мясцовая маланакладная незалежная газета “Паходня”.

Суд адмовіў удзельніцам Pussy Riot у рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі

01.10.2014 Суд адмовіў удзельніцам Pussy Riot у рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі

«Зона права» займаецца юрыдычнай, псіхалагічнай і інфармацыйнай падтрымкай зняволеных і падсудных.

Праваабарончы Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

01.10.2014 Праваабарончы Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Шэраг праваабарончых мерапрыемстваў пройдзе з 5 па 10 кастрычніка пад лозунгам “Смяротнае пакаранне – гэта забойства”. У іх возьмуць удзел ганаровыя замежныя госці, амбасадары, вядомыя творчыя асобы, сваякі расстраляных і асуджаных да смяротнага пакарання, прыхільнікі і актывісты абаліцыянісцкага руху Беларусі.

Неверагодна, але факт: следчы Скавародкін прызнае факт катаванняў Пятра Кучуры (копіі дакументаў)

01.10.2014 Неверагодна, але факт: следчы Скавародкін прызнае факт катаванняў Пятра Кучуры (копіі дакументаў)

Асуджаны атрымаў копіі дзвюх пастановаў пра прызначэнне судмедэкспертызы, якія пацвярджаюць гэта літаральна.

Бабруйск: На заводзе ТДіА працягваюць пазбаўляцца ад няўгодных "свабодаўцаў"

01.10.2014 Бабруйск: На заводзе ТДіА працягваюць пазбаўляцца ад няўгодных "свабодаўцаў"

На бабруйскім заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) не працягнулі працоўныя кантракты яшчэ з двума сябрамі Свабоднага прафсаюза Беларускага - наладчыкам 6-га разраду Аляксандрам Варанкіным і наладчыкам 5-га разраду Аляксандрам Грамыка.

Суд прызнаў законным адлічэнне з універсітэта Андруся Цянюты

01.10.2014 Суд прызнаў законным адлічэнне з універсітэта Андруся Цянюты

1 кастрычніка суд Цэнтральнага раёну Гомеля вынес рашэнне па зыску адлічанага студэнта, сустаршыні «Маладога фронту» Андруся Цянюты да ГДУ ім.Ф.Скарыны. Малады чалавек быў адлічаны 20 траўня па загаду рэктара ВНУ, лічыць яго незаконным і патрабаваў аднаўлення ва ўніверсітэце праз суд.

Супрацоўнік міліцыі непаўнагадовай: “Ты вінаватая, раз патрабуеш адваката”

01.10.2014 Супрацоўнік міліцыі непаўнагадовай: “Ты вінаватая, раз патрабуеш адваката”

Супрацоўнік Маскоўскага РАУС Брэста Яўген Буры прымяніў у сваёй працы недапусцімыя дзеянні. Пра гэта паведаміла ў сваёй скарзе ў Генеральную пракуратуру маці 12-гадовай дзяўчынкі з Брэста А.І.

 Прэзентацыя кнігі “Кому нужна смертная казнь” – 9 кастрычніка

01.10.2014 Прэзентацыя кнігі “Кому нужна смертная казнь” – 9 кастрычніка

Кніга ўяўляе сабой зборнік матэрыялаў і гісторый, а таксама ўключае статыстычную інфармацыю адносна прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і перспектываў яе адмены.

Баранавічы: праваабаронца дамогся ўнясення зменаў у рашэнне гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах

01.10.2014 Баранавічы: праваабаронца дамогся ўнясення зменаў у рашэнне гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах

Баранавіцкі гарвыканкам унясе змены ў сваё рашэнне № 1497 ад 16.06.2009 г. “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Баранавічы”. Гэта вынікае з ліста, які атрымаў праваабаронца Сяргей Гоўша з Брэсцкага аблвыканкама за подпісам намесніка старшыні Леаніда Цупрыка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства