05.10.2014 Баранавічы: прайшла акцыя да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак (фота)
"У мінулым годзе Баранавіцкі гарвыканкам забараніў нам правесці масавае мерапрыемства да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак, таму сёння мы проста раздавалі мінакам газеты “Рабочая салідарнасць”, улёткі супраць кантрактнай сістэмы і адначасова віншавалі іх з Міжнародным святам працоўных".
05.10.2014 Уладзімір Лемеш пра ўмовы ўтрымання ў Салігорскім ІЧУ: на 15 чалавек 3 матрацы
"Умывальнік і адмежаваны ўнітаз гэта добра, але змыў у тым унітазе не працуе. Нейкай абрэзанай пластыкавай бутэлькай прыходзілася насіць туды ваду з ўмывальніка. Потым у гэту ж бутэльку налівалі гарбату, бо кубкаў не было".
04.10.2014 Алег Аблажэй: Распавесці пра смяротнае пакаранне мастацкімі алегорыямі складана
Напярэдадні адкрыцця выставы ў Мінску мастак распавёў пра асаблівасці сваёй працы над серыяй плакатаў "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання".
04.10.2014 Салігорск: Івана Шылу вызвалілі без эксцэсаў
"Шчыра кажучы, пакідаючы ІЧУ былі думкі, што на выхадзе могуць зноў затрымаць ды прыпісаць якую-небудзь лаянку матам ды размахванне рукамі. На шчасце, даводзіць сітуацыю да поўнага абсурду ўлады ея сталі. Прынамсі пакуль я на волі і, спадзяюся, хутка разбяруся са сваімі прыватнымі справамі ды спакойна паеду на вучобу".
03.10.2014 Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі распачнецца выставай тэматычных плакатаў
Серыя плакатаў мастака Алега Аблажэя, а таксама працы з сусветна вядомага праекта Death Is Not Justice будуць прадстаўленыя на выставе, адкрыццё якой адбудзецца ў нядзелю 5 кастрычніка а 18-й гадзіне ў Сядзібе “Галіяфы” (Мінск, вул. Валгаградская, 4а; ст.м. Маскоўская).
03.10.2014 Баранавічы: Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём настаўніка
Баранавіцкія грамадскія актывісты і праваабаронцы 3 кастрычніка наведалі і павіншавалі Статкевіча Віктара Паўлавіча, які 35 гадоў працаваў настаўнікам гісторыі, з прафесійным святам. Нягледзячы на нездавальняючы стан здароўя, Статкевіч-старэйшы гасцінна і зычліва прыняў наведвальнікаў у сваёй кватэры.
03.10.2014 Бярозаўскія праваабаронцы дамагліся змены рашэння райвыканкама аб масавых мерапрыемствах у частцы дамовы з міліцыяй
Спатрэбіўся без малога год, каб юрыдычны аддзел райвыканкама ў асобе юрыста Яўгена Кашталяна змяніў рашэнне райвыканкама аб правядзенні масавых мерапрыемстваў згодна з Пастановай Саўміна № 207.
03.10.2014 Андрэй Палуда: Хоць на хвіліну задумайцеся, як адбываецца забойства забойцы
"Наша галоўная мэта, каб чалавек уявіў хаця б на нейкі момант – што адбываецца ў камеры смяротнікаў, якія знаходзяцца ў самам цэнтры Мінску ў СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага".
03.10.2014 У Гродне быў затрыманы Ежы Грыгенча
Увечары 2 кастрычніка ў Гродне міліцыяй быў затрыманы грамадска-палітычны актывіст Ежы Грыгенча. Як удзельнік кампаніі “Гавару праўду” ён збіраў подпісы грамадзян за пытанні “Народнага рэферэндуму”.
03.10.2014 На Паўла Вінаградава склалі пратакол за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы
Паўла Вінаградава адпусцілі з РУУСа Маскоўскага раёна. На яго складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы.
03.10.2014 У Асіповічах затрымалі сябра БХД
У Асіповічах 2 кастрычніка затрыманы сябар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Алег Масальскі.
03.10.2014 Былы кандыдат у дэпутаты ў чарговы раз спрабуе абскардзіць сваё затрыманне на выбарчым участку
Да звароту ў Генеральную пракуратуру Валерый Каранкевіч неаднаразова спрабаваў абскардзіць сваё неабгрунтаванае затрыманне падчас мясцовых выбараў на выбарчым участку ў Хоцімску ў пракуратурах розных узроўняў, у тым ліку і ў Генеральнай, аднак станоўчага выніку гэта не дало.
02.10.2014 Аляксандр Малочка падараваў кнігу Карбалевіча Ашмянскай мытні
Больш за год актывіст з Салігорска дамагаўся вяртання кнігі з Ашмянскай мытні, якая так і не здолела вырашыць лёс выдання.
02.10.2014 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў групы грамадзян у Гомелі
Не знайшоўшы ўнутры краіны прававой абароны, актывісты паскардзіліся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Сёння міжнародныя эксперты прызналі беларускую ўладу вінаватай у групавым парушэнні правоў жыхароў Гомеля на выказванне меркавання і на правядзенне мірнага сходу.
02.10.2014 У Бахрэйне ізноў арыштаваны нядаўні палітвязень Набіл Раджаб
Прэзідэнту Бахрэйнскага цэнтра па правах чалавека і намесніку генеральнага сакратара FIDH пагражае да трох гадоў зняволення за нібыта абразлівыя твіты на адрас МУС. Пра гэта ў тэрміновым звароце паведамляе Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў.










