Бабруйск: На ТДіА не працягнулі кантракт яшчэ з трыма "свабодаўцамі"

07.10.2014 Бабруйск: На ТДіА не працягнулі кантракт яшчэ з трыма "свабодаўцамі"

Адміністрацыя бабруйскага завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) працягвае пазбаўляцца ад сябраў пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага. На гэты раз працоўных месцаў пазбавяцца Алег Шаўчэнка, Аляксандр Бенасік і Мікалай Жыбуль.

Брэст: больш чым праз тры месяцы прадстаўнікі кампаніі “О, Балонь!’’ нарэшце атрымалі адказ з Міністэрства адукацыі

07.10.2014 Брэст: больш чым праз тры месяцы прадстаўнікі кампаніі “О, Балонь!’’ нарэшце атрымалі адказ з Міністэрства адукацыі

З яго вынікае, што рашэнне наконт далучэння Беларусі да Балонскага працэсу прынята і больш амяркоўвацца не будзе. Але ў чым сутнасць рашэння, з адказу засталося невядомым: чыноўнікі з міністэрства раяць звяртацца па гэтым пытанні да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Суддзя Ганна Лявусік аштрафавала журналіста Андрэя Мялешку

07.10.2014 Суддзя Ганна Лявусік аштрафавала журналіста Андрэя Мялешку

Суддзя Ганна Лявусік не ўзяла пад увагу ні парушэнні і юрыдычную непісьменнасць з боку міліцыі, ні адсутнасць доказаў віны Андрэя Мялешкі, ні неадпаведнасць адміністрацыйнага артыкулу сутнасці рэчаў і пакарала незалежнага журналіста адміністрацыйным штрафам – 35 базавых велічыняў.

Сяргей Балай: Я стаўлю пытанні, на якія кожны мусіць адказаць сам

07.10.2014 Сяргей Балай: Я стаўлю пытанні, на якія кожны мусіць адказаць сам

"Нават помста за злачынства не з’яўляецца падставай, каб адбіраць жыццё ў чалавека. У любым выпадку, кожны павінен сам адказваць на такія пытанні. І задаваць іх сабе, натуральна, бо ў такіх пытаннях хаваецца грамадзянская адказнасць кожнага з нас"

Сёння судзяць двух журналістаў

07.10.2014 Сёння судзяць двух журналістаў

У Гродне працягнецца разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Мялешкі, а ў Магілёве пачнуцца слуханні па адміністрацыйнай справе Аляксандра Буракова. Абодвух вінавацяць у парушэнні арт. 22.9 ч.2 КаАП, закідаючы ім супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

07.10.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: суд над апазіцыйным актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым, якога прыгаварылі да 1,5 гадоў так званай хіміі нібыта за абразу суддзі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – праваабаронца Тамара Чыкунова, ганаровы госць Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Салігорцы даслалі палітвязням паштоўкі падтрымкі (фота)

07.10.2014 Салігорцы даслалі палітвязням паштоўкі падтрымкі (фота)

"На фоне пуцінскай агрэсіі ва Украіне гучаць думкі, што ў нас тут не такая ўжо і дыктатура, - кажа ідзін з удзельнікаў акцыі Уладзімір Шыла. - Але ў Беларусі на дадзены момант за кратамі знаходзіцца сем палітычных вязняў, сярод якіх былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. І мы не маем права забывацца пра іх".

Запрашаем на фотавыставу “Вышэйшая мера”

06.10.2014 Запрашаем на фотавыставу “Вышэйшая мера”

Сумесны праект фотажурналіста Сяргея Балая і кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” будзе прэзентаваны 7 кастрычніка ў сядзібе “Галіяфы” (вул. Валгаградская, 4а; ст.м. Маскоўская). Імпрэза распачнецца а 18-й гадзіне.

"Не маўчы!" - салідарнасць супраць рэпрэсій у Расіі

06.10.2014 "Не маўчы!" - салідарнасць супраць рэпрэсій у Расіі

З 6 па 12 кастрычніка Amnesty International праводзіць "Тыдзень акцый", каб прадэманстраваць салідарнасць з людзьмі ў Расіі, якія адкрыта выступаюць супраць рэпрэсій, што ўсё больш узмацняюцца ў краіне.

 Пра гуманізм і гуманнасць міліцыі

06.10.2014 Пра гуманізм і гуманнасць міліцыі

Праваабаронца Наста Лойка апублікавала у сваім фэйсбуку ліст да Міністэрства ўнутраных спраў, дзе звяртае увагу на неправамоцнасць ужывання празмернай жорсткасці пры затрыманні альбо нейтралізацыі злачынцаў і правапарушальнікаў.

У Брэсцкай вобласці плануюць абмяркоўваць праблему гандлю людзьмі

06.10.2014 У Брэсцкай вобласці плануюць абмяркоўваць праблему гандлю людзьмі

З гэтай мэтай прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “Клуб дзелавых жанчын” распачалі серыю круглых сталоў у розных рэгіёнах вобласці, каб абмеркаваць набалелыя пытанні супрацьдзеяння гандлю “жывым таварам”.

Прысуд Юрыю Рубцову: паўтары гады "хіміі"

06.10.2014 Прысуд Юрыю Рубцову: паўтары гады "хіміі"

Пакуль прысуд не ўступіў ў законную сілу, Юрый Рубцоў будзе абскарджваць яго ў касацыйным парадку. У дачыненні да асуджанага абраная мера стрымання – падпіска аб нявыездзе.

Францкевіч у міліцэйскай аблозе, Стукін ужо арыштаваны

06.10.2014 Францкевіч у міліцэйскай аблозе, Стукін ужо арыштаваны

У кватэру, дзе знаходзіцца былы палітвязень і актывіст анархісцкага руху Аляксандр Францкевіч, з 6 гадзін раніцы спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі.

Маці нявінна пакаранага смерцю: «Дзякую Богу, што ўва мне не перамагло пачуццё помсты»

06.10.2014 Маці нявінна пакаранага смерцю: «Дзякую Богу, што ўва мне не перамагло пачуццё помсты»

Страціўшы адзінага сына, нявінна пакаранага, яна стала маці для ўсіх вязняў камер смяротнікаў ва Узбекістане. Дабіўшыся адмены смяротнага пакарання ў сваёй краіне, змагаецца за яго адмену найперш у Беларусі. Тамара Чыкунова - ганаровы госць беларускага Тыдня супраць смяротнага пакарання і адна з гераінь фотапраекта "Вышэйшая мера".

Аблажэй  метафарычна перадаў у выглядзе графікі сутнасць аргументаў супраць смяротнага пакарання

06.10.2014 Аблажэй метафарычна перадаў у выглядзе графікі сутнасць аргументаў супраць смяротнага пакарання

У Менску адкрылася выстава плакатаў, прысвечаных праблеме смяротнага пакарання

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства