09.10.2014 Брэст: актывісты незалежнага прафсаюза нагадалі пра правы працоўных
Сябры прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) выйшлі на вуліцы ў цэнтры Брэста і раздалі мінакам некалькі соцен улётак. Як паведаміла намеснік кіраўніка рэспубліканскай арганізацыі прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк, акцыя была прымеркаваная да Міжнароднага дня за годную працу.
09.10.2014 Паляваньне на заўзятараў перад матчам з Украінай
9 кастрычніка ў Барысаве адбудзецца сустрэча паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Ўкраіны. Тым часам стала вядома, што міліцыя распачала паляваньне на заўзятараў — некаторым ужо прысуджаныя адміністрацыйныя арышты нібыта за «нецэнзурную лаянку».
09.10.2014 Палітвязьня Васьковіча перавядуць у папраўчую калёнію
Бліжэйшым часам Яўгена Васьковіча перавядуць з магілёўскай турмы № 4 у магілёўскую калёнію № 15. У палітвязьня сканчаецца трохгадовы тэрмін адбыцьця пакараньня ў турме строгага рэжыму.
09.10.2014 Праваабаронца Тамара Чыкунова ў Гомелі: сваім раўнадушшам мы даём згоду на ўзаконенае забойства (відэа)
Яна заклікала ўдзельнікаў сустрэчы не быць раўнадушнымі, бо раўнадушша – гэта духоўная смерць. «Сваім раўнадушшам мы даём згоду на ўзаконенае забойства», - упэўнена жанчына.
09.10.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2014 года
У верасні не адбылося пазітыўных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, сістэмны і сістэматычны характар іх парушэнняў заставаўся стабільным. На працягу месяца адбывалася далейшае замацаванне самых негатыўных практык, выпрацаваных у папярэдні перыяд.
08.10.2014 Міжнародныя праваабаронцы: Беларускі дыктатар адкрыта выступае за смяротнае пакараннея, надзея – на грамадзянскую супольнасць (відэа)
Старшыня Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання Фларанс Беліўе і Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы запісалі відэазвароты з нагоды Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
08.10.2014 “Тыдзень супраць смяротнага пакарання”: весткі з рэгіёнаў
Праваабарончыя мерапрыемствы ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання праходзяць ў Беларусі з 5 па 10 кастрычніка пад лозунгам “Смяротнае пакаранне – гэта забойства”. Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае ўсіх далучацца да мерапрыемстваў Тыдня.
08.10.2014 Чыноўнік ужо 2 гады за кратамі, а ўсё "адказны за масавыя мерапрыемствы" ў Віцебску
Віцебскія актывісты спрабуюць пераканаць гарвыканкам, што неабходна ўнесці змены ў рашэнне наконт парадку арганізацыі масавых акцый. Ім адказваюць, што яно бездакорнае і дапавядае ўсім юрыдычным нормам. Разам з тым, згаданы ў ім чыноўнік адбывае тэрмін за хабар.
08.10.2014 Запрашаем на сустрэчу з Тамарай Чыкуновай
Публічная лекцыя праваабаронцы Тамары Чыкуновай, заснавальніцы і кіраўніка ўзбекскай арганізацыі "Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў", адбудзецца сёння з 18.00 да 20.00 у сядзібе "Галіяфы" (вул. Валгаградская, 4а; ст.м. Маскоўская) у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
08.10.2014 Запрашаем на публічную лекцыю Карэла Шварцэнберга
8 кастрычніка Публічная лекцыя Карэла Шварцэнберга, ганаровага госця Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, адбудзецца з 17.00 да 19.00 ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а; ст.м. Плошча Перамогі).
08.10.2014 Салігорская міліцыя збіраецца заводзіць крымінальную справу “за чырвоную паласу”
Крымінальную справу “за апаганьванне” 15-метровага знаку на ўездзе ў сталіцу шахцёраў збіраецца заводзіць салігорская міліцыя. Гаворка пра сімвалічную акцыю арт-групы “Партызан” да гадавіны Аршанскай бітвы.
08.10.2014 Баранавічы: пададзена заява на пікет да ўгодкаў “крыштальнай ночы” беларускай культуры
Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава 6 кастрычніка падала заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама аб правядзенні адзіночнага пікета, прысвечанага памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Правядзенне пікета запланавана да 77-х угодкаў “крыштальнай ночы” беларусай культуры, якая адбылася з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
08.10.2014 Аляксандра Буракова аштрафавалі на 6 млн. рублёў (40 базавых)
Такое рашэнне прыняла 8 кастрычніка суддзя Ленінскага раённага суда г. Магілёва Алена Волкава, прызнаўшы Аляксандра Буракова вінаватым у парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Пастанову суда журналісту ўжо аддалі, матывавальная частка будзе гатовая праз некалькі дзён.
08.10.2014 "Вышэйшая мера": апраўдання законнаму, наўмыснаму, забойству ў імя правасуддзя няма (фота, відэа)
У сядзібе “Галіяфы” 7 кастрычніка адбылася прэзентацыя сумеснага фотапраекта “Вышэйшая мера” фотажурналіста Сяргея Балая і кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.
07.10.2014 10 кастрычніка – прэс-канферэнцыя “Беларусь у кантэксце сусветнага абаліцыянізму”
У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання ў офісе ПЦ “Вясна” адбудзецца выніковая прэс-канферэнцыя праваабаронцаў з удзелам госці Тыдня супраць смяротнага пакарання Тамары Чыкуновай.










