20.10.2014 Парфянкоў зноўку патрапіў у карцар
Пра тое, што Васіль Парфянкоў зноў патрапіў у ШЫЗА паведаміла актывістка Вольга Мікалайчык, якая лістуецца з палітвязнем.
19.10.2014 Мікалай Статкевіч -- баранавіцкім праваабаронцам: “У мяне ўсё нармальна, і мая пазіцыя застаецца нязменнай”
Палітвязень падзякаваў актывістам найперш за тое, што не забываюць і падтрымліваюць яго бацьку Віктара Паўлавіча Статкевіча, які ва ўзросце 87 гадоў жыве адзін у Баранавічах.
19.10.2014 Брэсцкія актывісты прапануюць дэпутатам адсправаздачыцца
У сваіх лістах прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” прапануюць народным выбраннікам даць справаздачу перад грамадзянамі аб сваёй дэпутацкай дзейнасці за паўгода, якія прайшлі пасля мясцовых выбараў.
18.10.2014 ААН агучыла новую колькасць загінулых у выніку баёў на Данбасе
Колькасць загінулых у выніку баявых дзеянняў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей дасягнула 3 тысяч 707 чалавек. Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвай справаздачы Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў за 17 кастрычніка.
17.10.2014 Вызваліць палітвязняў у Беларусі зноў заклікаў спецдакладчык ААН па правах чалавека
Беларускія ўлады павінны неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць усіх палітвязняў і забяспечыць поўную рэабілітацыю іх у грамадзянскіх і палітычных правах. Такая адна з рэкамендацый, якія змяшчаюцца ў справаздачы спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці.
17.10.2014 Праваабаронцы папярэджваюць пра пагрозу масавага выдварэння людзей з Крыма
Сябра СПЧ пры прэзідэнце РФ Андрэй Юраў заявіў, што Расія павінна даць усім крымчанам, якія не атрымлівалі расійскі пашпарт і застаюцца грамадзянамі Украіны, від на жыхарства аўтаматычна. Інакш у Крыме можа пачацца прымусовае выдварэнне людзей з пазбаўленнем іх уласнасці.
17.10.2014 Выступ Алеся Бяляцкага на «Форуме 2000» у Празе
Кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі ўзяў удзел у міжнароднай канфэрэнцыі «Форум 2000», якая на гэтым тыдні адбылася ў Празе.
17.10.2014 Суд Клімавіцкага раёна адмовіў у задавальненні пазова супраць участковага інспектара
Суд Клімавіцкага раёна 17 кастрычніка прыняў рашэнне адмовіць жыхарцы вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алене Марчанка ў задавальненні пазова аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. У якасці адказчыкаў па пазову выступалі ўчастковы інспектар Клімавіцкага РАУС Вадзім Панасенка і Клімавіцкі РАУС.
17.10.2014 Вярхоўны суд лічыць папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі законным
Вярхоўны суд РБ не задаволіў скаргу сябра кампаніі “Гавары праўду” Аляксандра Кузьміна з Белаазёрска, які прасіў адмяніць судовыя пастановы наконт правамоцнасці пісьмовага папярэджання, вынесенага Бярозаўскай пракуратурай па арт. 193.3 Крымінальнага кодэкса – дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
17.10.2014 У Магілёве звольнены з працы грамадскі актывіст і журналіст Валадар Цурпанаў
Валадар Цурапанаў лічыць, што прычынай звальнення паслужыла яго змаганне за лепшыя ўмовы працы, беларускую мову і выданне ім бюлетэня “Валадарынка”.
17.10.2014 Палітвязьня Аліневіча пагражаюць перавесьці з калёніі ў «крытую турму»
У размове з сваякамі ды адвакатам Ігара Аліневіча кіраўніцтва папраўчай калёніі «Віцьба-3» выказала пагрозу перавесьці палітвязьня на камэрнае ўтрыманьне.
17.10.2014 Хочаш быць датычным да выканання права на мірныя сходы? Тады табе да нас!
Хочаш стаць грамадзкім кантралёрам і назіраць за свабодай сходаў у Беларусі? Як могуць (ці) павінны паводзіць сябе міліцыянты, удзельнікі і арганізатары?
16.10.2014 Апытанні паказваюць недастатковы ўзровень прававых ведаў насельніцтва Чашніцкага раёну
Самым масавым было абмеркаванне пытання, ці эфектыўная прававая прапаганда ў СМІ. Выказаліся 86 чалавек, з іх большасць – 50 чалавек – не згодная з тым, што СМІ праводзяць гэтую працу належным чынам.
16.10.2014 Цудаў не адбылося: рашэнне суду Хойніцкага раёна аб незаконнасці адмовы ў правядзенні пікету -- адменена
Гомельскі абласны суд па пратэсту пракуратуры вобласці перагледзеў рашэнне суду Хойніцкага раёна і адмяніў рашэнне раённай інстанцыі па скарзе актывіста АГП Аляксандра Процкі.
16.10.2014 Прэвентыўныя затрыманні: закон выкарыстоўваецца адвольна – дзеля выканання палітычнай замовы
Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай розным аспектам прэвентыўных затрыманняў у Беларусі, праваабаронцы агучылі адпаведныя заганы ў заканадаўстве, тыповыя злоўжыванні праваахоўнікаў і новыя тэндэнцыі ў святле праблемы.










