28.10.2014 Касацыйная скарга бабруйскай журналісткі не задаволена
Судовая калегія Магілёўскага аблсуда пад старшынствам Паўла Клімава разгледзела касацыйную скаргу Марыны Малчанавай і пакінула рашэнне бабруйскай суддзі Наталлі Чарапуха без зменаў.
28.10.2014 Супрацоўніка ДАІ пакаралі за нецэнзурную лаянку і пагрозы
Цікава, што суд адбыўся не паводле заявы пакрыўджанага: міліцыянты склалі пратакол на свайго калегу на падставе запісу з відэарэгістратара, выкладзенага з інтэрнэце. На запісу відаць, як чалавек у грамадзянскай машыне, але ў форме супрацоўніка ДАІ, спыняе аўто і абражае кіроўцу.
28.10.2014 Эўрапейскія амбасадары ў Беларусі стварылі маніторынгавую групу па правах чалавека
Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стала адной з галоўных тэмаў сустрэчы лідэраў беларускай апазыцыі з прадстаўнікамі 16 дыпляматычных місіяў краін Эўразьвязу, якая адбылася сёньня ў Менску.
28.10.2014 Парада МУС ад праваабаронцы: «Ня трэба акцэнтаваць увагу на нацыянальнасьці падазроных»
У Менскім раёне затрымалі дзевяць чалавек, якіх падазраюць у арганізацыі незаконнай працоўнай эксплюатацыі. Паведамленьне пра гэта зьявілася сёньня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
28.10.2014 У ААН перададзеная неафіцыйная справаздача Беларусі аб стане з правамі чалавека за два гады
У дакуменце падаецца справаздача дзяржавы аб тым, што зрабіла Рэспубліка Беларусь у галіне правоў чалавека і супрацоўніцтва з праваабарончымі механізмамі ААН за апошнія два гады.
28.10.2014 Трэнінгі “Студрады”: грамадскі ўдзел для пачаткоўцаў
1-2 лістапада і 22-23 лістапада “Студэнцкая Рада” праводзіць двухдзённыя трэнінгі па грамадскай актыўнасці з элементамі грамадска-карыснай дзейнасці.. У рамках кожнага трэнінгу - наведванне дзіцячага дому, дзе з'явіцца ўнікальная магчымасць адчуць сябе часткай нашага грамадства і падзяліцца сваім унікальным вопытам з дзецьмі.
28.10.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: насуперак міжнародным пагадненням Беларусь вяртаецца да прымусовай працы і барацьбы з тунеядствам; “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна» Таццяна Рэвяка пра прадстаўленне даклада спецдакладчыка ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў.
28.10.2014 Беларускія жанчыны аб’ядноўваюцца ў Жаночую сетку
25 кастрычніка ў Менску прайшла сустрэча актывістак партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Беларусі, дзе была падпісаная дэклярацыя аб намеры стварэньня Жаночай сеткі.
28.10.2014 У Менску арыштаваныя актывісты з Санкт-Пецярбурга
У суботу 25 кастрычніка ў Менску днём без тлумачэння прычынаў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя грамадзкія актывісты з Санкт-Пецярбурга (Расія) - ФедаркоўАндрэй і Салаўёў Іван. З імі былі затрыманы таксама і жыхар сталіцы.
27.10.2014 Магілёўскія журналісты просяць пракуратуру разабрацца з паклёпніцкімі матэрыяламі
Магілёўскія журналісты Ігар Барысаў і Алесь Буракоў напісалі скаргі на размяшчэнне ў інтэрнэце пра іх паклёпніцкіх матэрыялаў. Адпаведныя заявы былі накіраваны ў міліцыю і пракуратуру горада. Усе публікацыі размешчаны на сайце http://voskresinfo.com.
27.10.2014 Магілёў: матывіровачную частку пастановы суда журналіст атрымаў з вялікай пратэрміноўкай
Магілёўскі журналіст Алесь Буракоў паскардзіўся на затрымку з выдачай яму матывіровачнай часткі пастановы суда. Адпаведны запіс ён пакінуў сёння, 27 кастрычніка, у кнізе скаргаў і прапановаў Ленінскага раённага суда Магілёва.
27.10.2014 Бяроза: праваабаронцы абскардзілі рашэнне суда па справе забароны пікета
Бярозаўскія праваабаронцы накіравалі скаргу рашэнне Бярозаўскага суда, які прызнаў забарону пікета 25 жніўня абгрунтаванай, у касацыйную інстанцыю – Брэсцкі абласны суд. У скарзе праваабаронцы просяць адмяніць рашэнне ад 14 кастрычніка, а справу перадаць на паўторны разгляд у суд Бярозаўскага раёна іншаму суддзі.
27.10.2014 У Бабруйску на моўных курсах абмяркоўвалі тэму інваліднасці
Бабруйчане абмеркавалі праблемы людзей з інваліднасцю на занятках моўных курсаў. Азнаёміліся з этыкетам, парадамі па ўзаемадзеянні, падрыхтаванымі Офісам па правах людзей з інваліднасцю .
27.10.2014 Кніга Вацлава Гавэла «Жыццё ў праўдзе» прыйшла ў Беларусь
Кнігу былога прэзыдэнта Чэхіі і дэсідэнта Вацлава Гавэла «Жыццё ў праўдзе» на беларускай мове прэзентавалі ў Менску 24 кастрычніка.
27.10.2014 Мікалай Дзядок ў турме сам сябе лечыць
Мікалай Дзядок у турме шмат чытае і займаецца спортам, каб быць у лепшай фізычнай форме, калі праз 4 месяцы выйдзе на волю.










