03.11.2014 Брэст: улады спрабуюць пакараць незалежную журналістку за супрацоўніцтва з замежным СМІ
Літвінчук абвінавацілі ў парушэнні артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, а менавіта – “незаконной перадачы і вырабе інфармацыі замежнаму сродку масавай інфармацыі, якое не мае акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь”.
03.11.2014 За спробу даведацца сапраўдны заробак – звальненне
Кіраўніцтва Брэсцкага прыватнага транспартнага прадпрыемства “Транс-Лайн-Брэст” звольніла 48-гадовага кіроўцу-дальнабойшчыка Эдуарда Дзягілева, які прапрацаваў у фірме 2 гады і перавозіў грузы з Еўропы ў Расію, у выніку ягоных спробаў даведацца сапраўдныя налічэнні па заробку.
03.11.2014 “Будзем рабіць усё магчымае, каб рашэнне аб пазбаўленні віда на жыхарства было перагледжанае”
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч выказаў сваё стаўленне да рашэння аб ануляванні віда на жыхарства праваабаронцы Алены Танкачовай, лідэра Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.
03.11.2014 У Свіслачы ўлады зноў пераследуюць грамадскага актывіста Юрыя Глебіка
1 лістапада да свіслацкага актывіста Юрыя Глебіка завіталі прадстаўнікі міліцыі. Яны паведамілі, што ў дачыненні да яго складзены пратакол за нібыта здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне. Гутарка ідзе пра падзеі 26 кастрычніка, калі ў Свіслачы адбыўся традыцыйны штогадовы Дзень памяці паўстанцаў 1863 года.
02.11.2014 На Віцебшчыне на Дзяды згадвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (фота)
Памінальныя імпрэзы прайшлі ў Віцебску, Полацку, Оршы. Мясцовыя актывісты ўшаноўваюць памяць расстраляных ў 1930-50 гады па ўласнай ініцыятыве: дзяржаўныя органы ўлады лічаць за лепшае ніякім чынам не згадваць пра тыя падзеі.
02.11.2014 Салідарнасць з Аленай Танкачовай: хадайніцтвы з просьбай не высылаць праваабаронцу з Беларусі (узор)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучаецца да закліку нашых калегаў з Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend накіроўваць хадайніцтвы з з просьбай не высылаць праваабаронцу Алену Танкачову з Беларусі.
02.11.2014 “Дзяды -2014”: назіранне за мерапрыемствам (ан-лайн)
Акцыя, прысвечаная Дню памяці продкаў "Дзяды" пачнецца ў Менску 2 лістапада ў 11 гадзін. Акцыя, заяўленая Кансерватыўна-Хрысціянскай партыяй БНФ, дазволеная ўладамі горада.
02.11.2014 Дэмакратычныя сілы Гомеля правялі акцыю памяці ахвяраў рэпрэсій (фота)
Напярэдадні Дзядоў прадстаўнікі дэмакратычных сіл Гомеля традыцыйна ўшанавалі памяць рэпрэсаваных у савецкія гады. Пад бел-чырвона-белым сцягам актывісты ўсклалі вянкі да крыжа на Чарнігаўскай шашы - адным з месцаў пахаванняў ахвяр бальшавіцкай дыктатуры ў 1919-1940 гадах.
01.11.2014 У Баранавічах адзначылі 77-я ўгодкі “крыштальнай ночы” беларускай культуры
Неабыякавыя да сваёй гісторыі людзі сабраліся каля Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій 1939-1953 гадоў, прыбралі тэрыторыю парка ад смецця, усклалі кветкі, запалілі свечкі. Затым яны нагадалі імёны тых, хто загінуў у гэтую трагічную ноч, прачыталі малітву за ўсіх памёрлых і загінуўшых ад рэпрэсій людзей.
31.10.2014 “Міхась Кукабака – прыклад нязломнасці чалавечага духу” (фота)
У Міжнародны дзень салідарнасці палітвязняў, 30 кастрычніка, у Бабруйску Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў фільм “Дысідэнт”, прысвечаны вядомаму беларусу Міхасю Кукабаку.
31.10.2014 “Танкачова робіць тое, што павінна рабіць Міністэрства юстыцыі”
Кіраўнік арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву” Алег Волчак выказаў сваё меркаванне адносна анулявання віда на жыхарства і разгляду пытання пра высылку з Рэспублікі Беларусь праваабаронцы Алены Танкачовай, лідэра Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.
31.10.2014 “Праз выдварэнне Алены Танкачовай з Беларусі ўлады толькі павялічаць узровень недаверу да сябе”
Кіраўнік ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі разглядае рашэнне ўладаў аб пазбаўленні віда на жыхарства і верагоднае выдварэнне з краіны сваёй калегі Алены Танкачовай як расправу з актыўнай праваабаронцай, якая прафесійна працуе на карысць Беларусі.
31.10.2014 Кожная другая справа ў Камітэце ААН з Беларусі – па пераследу за выказванне меркаванняў
У Беларусі найчасцей пераследуюць за выказванне меркаванняў. Да такой высновы прыйшлі ў Гомельскім Цэнтры стратэгічнай цяжбы па выніку аналізу ўсіх рашэнняў Камітэта па правах чалавека ААН па беларускіх справах.
31.10.2014 Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Андрэя Мялешкі
Суддзя Святлана Даўгашэй падтрымала рашэнне Гродзенскага раённага суду, згодна з якім Андрэй Мялешка быў прызнаны вінаватым у парушэнні арт. 22.9 ч.2 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі), а дакладней – у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.
31.10.2014 За справу Алесі Садоўскай бярэцца БХК
Беларускі Хельсінскі камітэт (РПГА "БХК") плануе звярнуцца ў Генпракуратуру з просьбай даць ацэнку рашэнню суда Маладзечанскага раёна аб прымусовым лячэнні ў псіхіятрычным стацыянары жыхаркі Маладзечна Алесі Садоўскай.










