10.11.2014 Выселеныя з кватэр магілеўчане падазраюць чыноўнікаў у датычнасці да карупцыйных схем з жыллём
Выселеныя грамадзяне заяўляюць аб фальсіфікацыі дакументаў, паводле якіх д.59 па вуліцы Ленінскай без іх ведама і згоды з недобраўпарадкаванага дома перавялі ў стан інтэрната, які затым аддалі на баланс Будаўнічага трэста №12.
10.11.2014 Павел Вінаградаў: "Людзі, не бойцеся!"
Адзін з апазіцыянераў, якія часта пераследуюцца, лічыць, што пасля падзей 2010 года праявы салідарнасці з актывістамі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі становяцца хутчэй выключэннем, чым правілам. Кампаніі апошніх месяцаў - падчас яго арышту і супраць высылкі з краіны праваабаронцы Алены Танкачовай - ён называе прыемнай нечаканасцю.
10.11.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2014 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў кастрычніку заставалася стабільна кепскай, захоўвалася сістэмнасць і сістэматычнасць іх парушэнняў. Нарастанне практыкі адвольных затрыманняў і асуджэння на адміністрацыйныя арышты запатрабавала асобнага акцэнтавання з боку праваабаронцаў.
10.11.2014 Бабруйскіх галадоўнікаў апыталі ў УУС, яны абвесцілі бестэрміновую галадоўку
Сябраў пярвічкі СПБ, звольненых з завода ТДіА, затрымалі каля гарвыканкама, дзе яны сёння працягвалі галадоўку, і даставілі ў УУС. Міліцыянты патлумачылі, што затрымалі галадоўнікаў для высвятлення асобаў.
10.11.2014 Актывіст са Светлагорску заявіў у пракуратуру на невядомых, якія падпалілі яго паштовую скрыню і сунулі ў дзверы запіску пагрозлівага характару
Грамадскі актывіст са Светлагорску Юрый Ляшэнка накіраваў у пракуратуру раёна заяву з просьбай правесці праверку некаторых фактаў супрацьпраўных дзеянняў невядомых пакуль грамадзян.
10.11.2014 Падтрымаў выступ супраць “шэрай бухгалтэрыі” – кантракт скасаваны
Эдуард Дзягілеў выступіў супраць шэрай бухгалтэрыі, а другі, Вячаслаў Сачук, гэта падтрымаў, і адзіны з калектыву падцвердзіў махлярства ў бухгалтарскіх разліках следчаму АБЭЗ аддзела ўнутраных спраў Ленінскага раёна Брэста.
10.11.2014 У Бялыніцкім раёне зноў прымушаюць здаваць другасную сыравіну
Работнікі адукацыйных установаў у прыватных гутарках абураюцца, што іх у прымусовым парадку зрабілі зборшчыкамі смецця, аднак далей размоў справа не ідзе: баяцца, што за невыкананне чарговых заданняў іх пазбавяць прэміяльных.
10.11.2014 Будзьма студэнтамі! У Мінску праходзіць «Тыдзень студэнта»
Хочаш акунуцца ў атмасферу сапраўднага студэнцтва? Разбавіць навучальныя будні яркімі ўражаннямі і новымі ведамі, і пераканацца, што быць студэнтам - гэта выдатна? Прыходзь на мерапрыемствы "Тыдня студэнта" з 9 па 17 лістапада!
10.11.2014 «Смяротную кару Лукашэнка захоўвае, каб запалохваць нас усіх»
Жыхар Салігорску Аляксандар Буд-Гусаім, які 15 гадоў таму быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне, дамогся перагляду сваёй справы, змены прысуду і месяц таму выйшаў на волю.
09.11.2014 Гурт Dzieciuki ў поўным складзе — 18 чалавек — у Заслаўі затрымаў АМАП
Музыкаў гродзенскага гурту Dzieciuki затрымалі 8 лістапада ў Заслаўі, дзе яны здымалі кліп.
08.11.2014 Перад акцыяй 7 лістапада затрымалі некалькі нацболаў і маладых камуністаў
7 лістапада беларускія нацыянал-бальшавікі, сумесна з прадстаўнікамі розных беларускіх камуністычных арганізацыяў удзельнічалі ў мерапрыемствах з нагоды 97-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай Рэвалюцыі, паведамілі актывісты арганізацыі.
08.11.2014 Палітвязень Аліневіч: пасьля спатканьня з бацькамі — паласа маўчаньня
Ігар Аліневіч пасьля сустрэчы з бацькамі не выходзіць на сувязь. Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч таксама не пажадаў пісаць прашэньне аб памілаваньні.
08.11.2014 Праз 2 месяцы Мікалая Статкевіча павінны перавезьці з турмы ў калёнію, — Марына Адамовіч
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч у лісьце дамоў ўступіў у завочную палеміку з Лукашэнкам адносна шляхоў разьвіцьця беларускай мовы. Жонка палітвязьня Марына Адамовіч працытавала ягоны ліст.
07.11.2014 Amnesty International: Яшчэ адзін чалавек застаецца ў камэры сьмяротнікаў у Беларусі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла пакараньне сьмерцю зьняволенага Аляксандра Грунова, асуджанага за забойства.
06.11.2014 У Віцебску забаранілі пікет да ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі
Сябры КХП БНФ збіраліся інфармаваць суграмадзянаў "аб наступствах контррэвалюцыйнага кастрычніцкага перавароту" і "аб неабходнасці забароны ў Беларусі кампартыі і яе ідэалогіі".










