14.11.2014 Уладзімір Хільмановіч - адзін з пераможцаў конкурсу БАЖ "Абяры жыццё"
Журналіст Беларускага Радыё Рацыя, праваабаронца з "Вясны" Уладзімір Хільмановіч стаў адным з пераможцаў конкурсу „Абяры жыццё”, які праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў. Конкурс прысвечаны тэме смяротнага пакарання.
14.11.2014 За ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага выклікаюць у міліцыю
Сябраў Сойму Партыі БНФ Сяргея Трафімчыка і Вітольда Ашурка зь Бярозаўкі выклікаюць у раённую міліцыю за ўдзел у акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Каліноўскага, што традыцыйна ладзіцца ў Сьвіслачы.
14.11.2014 Юрася Беленькага судзяць за Дзяды
У судзе Першамайскага раёну Менску 17 лістапада а 9-й гадзіне пачнецца суд над намесьнікам старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім — за парушэньне парадку правядзеньня вулічных акцый падчас шэсьця ў Менску і мітынгу ў Курапатах 2 лістапада і жалобнай акцыі ў Лошыцы 9 лістапада.
14.11.2014 Алеся Залеўскага зноў збіраюцца судзіць
Слонімскі РАУС выклікае “на размову” журналіста Алеся Залеўскага “ў якасці ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу”.
14.11.2014 Дом Правоў Чалавека заклікае ўлады Азербайджана спыніць рэпрэсіі
У калектыўным звароце накіраваным на адрас прэзідэнта Ільхама Аліева, міжнародныя і нацыянальныя НДА, удзельнікі сеткі Дома Правоў Чалавека, заклікаюць улады спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці.
14.11.2014 У дачыненні да Андрэя Мялешкі завялі трэцюю адміністрацыйную справу
Міліцыя прыходзіла да яго ў кватэру, каб узяць тлумачэнні наконт інтэрв'ю месячнай даўніны для “Беларускага Радыё Рацыя”.
14.11.2014 Студэнцкае самакіраванне існуе толькі фармальна
Па сутнасці, толькі студэнты могуць дакладна сказаць, што адбываецца ў сценах іх універсітэта і факультэта. І менавіта студэнты, у большасці выпадкаў, аказваюцца тым «слабым» звяном, чые правы і свабоды «спакойна» парушаюцца ў закрытым ад вачэй назіральнікаў прасторы ўніверсітэта.
14.11.2014 Міліцыя выклікае ўдзельнікаў Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы
13-га лістапада кіраўніцы гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандры Васілевіч затэлефанаваў участковы і прапанаваў ёй прыйсці на размову для тлумачэнняў. Тэмай апытання стаў ўдзел актывісткі ў традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
13.11.2014 Жыхарка Бярозы, у якой знішчылі забудовы, скардзіцца ў пракуратуру і Следчы камітэт
Пакуль Аксана Якушык знаходзілася ў кабінеце начальніка міліцыі, а ён абяцаў дапамогу, работнікі ЖКГ дзейнічалі бульдозерамі на яе прыватнай сядзібе, а побач дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі.
13.11.2014 Брэст: актывіст БХД атрымаў папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай партыі (дакумент)
Афіцыйнае папярэджанне за подпісам намесніка пракурора Брэсцкай вобласці Аляксандра Тачко вынесена мясцоваму каардынатару аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” (БХД) Аляксандру Храпко.
13.11.2014 Віцебскі надземны пераход – не для людзей з абмежаванымі магчымасцямі
Праекціроўшчыкі не падумалі пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі, пра маці з дзіцячымі вазкамі і проста пра старых і нямоглых віцяблянаў: надземны пераход не абсталяваны ні ліфтамі, ні нават пандусамі.
13.11.2014 Магілёўскі аблвыканкам выправіўся
Праз некалькі дзён пасля атрымання з Магілёўскага аблвыканкама на свой берарускамоўны зварот адказу на рускай мове грамадская актывістка з Круглага Зінаіда Мілешчанка атрымала яшчэ адзін адказ з гэтай установы – на гэты раз па-беларуску.
13.11.2014 Матывіровачная частка пастановы суда па справе магілёўскага журналіста Алеся Буракова згубілася
Нягледзячы на тое, што ў судзе сцвярджаюць, што даслалі яе па пошце, яна не дайшла да адрасата. Алесь Буракоў паведамляе, што атрымаў пісьмовы адказ па выніку свайго запісу ў кнізе скаргаў і прапановаў суда Ленінскага раёна Магілёва.
13.11.2014 Баранавічы: Севярынец прэзентаваў «Беларускую глыбіню», а Лябедзька -- “108 дзён і начэй у засьценках КДБ”
У Баранавічах 12 лістапада адбылася сустрэча мясцовых грамадскіх актывістаў і кнігалюбаў з былымі палітвязнямі -- адным з лідэраў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Паўлам Севярынцам і кіраўніком АГП Анатолем Лябедзькам.
13.11.2014 У Круглянскім раёне ўзяліся за “дармаедаў”
У Круглянскім раёне пачалі пералічваць “дармаедаў” і вырашаць пытанне аб іх прыцягненні да грамадска-карыснай працы ў эканоміцы раёна. Днямі ў памяшканні кабінета старшыні Круглянскага раённага Савета дэпутатаў Валерыя Ярковіча адбыўся круглы стол, прысвечаны вырашэнню пытання “па выяўленні ўтрыманства і дармаедства”.










