21.11.2014 Праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча будуць судзіць за ўшанаванне памяці паўстанцаў у Свіслачы
21 лістапада праваабаронцу і публіцысту Уладзіміру Хільмановічу патэлефанаваў супрацоўнік Ленінскага РАУС Аляксей Вайцешка і паведаміў, што ў дачыненні да яго складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.
21.11.2014 Дазвол на пікет салідарнасці з Украінай пастаўлены ў залежнасць ад… надвор’я
У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядалася скарга Уладзіміра Андрыенкі на рашэнне Мінгарвыканкама, які па відавочна надуманых прычынах не даў дазволу на правядзенне адзіночнага пікета салідарнасці з Украінай каля амбасады РФ.
21.11.2014 У Светлагорску забаранілі пікет па тэме правоў інвалідаў
Інваліду першай групы Юрыю Ляшэнка Светлагорскі гарвыканкам адмовіў у дазволе на правядзенне пікету, які планаваўся на 22 лістапада на цэнтральнай плошчы горада. Актывіст меў намер прыцягнуць увагу грамадскасці і выказаць пратэст супраць невыканання правоў інвалідаў пры капітальным рамонце жылога двухпавярховага дома па вуліцы Леніна.
21.11.2014 Бабруйск: Пляцоўка для пікетаванняў "занятая" на няпэўны час
Сябры бабруйскай суполкі АГП звярнуліся ў гарвыканкам па дазвол на правядзенне з 20 па 24 лістапада пікетаванняў супраць размяшчэння ў горадзе расійскай ваеннай базы. Актывісты лічаць, што з'яўленне базы супярэчыць артыкулу 18 Канстытуцыі.
21.11.2014 Аляксандра Меха чакае суд за ўскладанне кветак у Свіслачы
Пра гэта актывіста Партыі БНФ папярэдзілі ў Кобрынскім РАУС пад час выкліку па справе ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Свіслачы 26 кастрычніка. Менавіта так расцанілі традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў, якая штогод ладзіцца ў Свіслачы Гродзенскай вобласці.
21.11.2014 Магілёўскі абласны суд адмовіў Аляксандру Буракову ў задавальненні касацыйнай скаргі
20 лістапада у Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі незалежнага журналіста Аляксандра Буракова на пастанову суда Ленінскага раёна горада Магілёва аб пакаранні яго штрафам у памеры 40 базавых велічыняў за парушэнне заканадаўства аб СМІ (арт. 22. 9 ч. 2 КаАП РБ, “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).
20.11.2014 Папрасіў кнігу скаргаў і апынуўся на 2 дні ў міліцыі па абвінавачанні ў дробным хуліганстве
Прававы інспектар недзяржаўнага прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык зусім нечакана трапіў на 2 дні за краты Нясвіжскага РАУС. Апынуўшыся 17 лістапада ў пункце грамадскага харчавання, ён папрасіў выдаць яму кнігу скаргаў і заўваг, аднак буфетчыца і дырэктар установы адмовіліся гэта зрабіць.
20.11.2014 Брэст: пракуратуру просяць праверыць, ці не парушаюць мясцовыя дэпутаты закон
Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” звярнуліся ў пракуратуру, каб наглядная ўстанова правяла праверку і зрабіла высновы: ці няма ў дзеяннях дэпутатаў Брэсцкага гарадскога савета прыкметаў парушэння дзеючага заканадаўства, бо яны своечасова не адказалі на зварот ад імя грамадзян.
20.11.2014 У Гомелі на Дзень правоў чалавека заяўлена вулічнае шэсце
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка, а таксама грамадзянская актывістка Галіна Бялова накіравалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне 10 снежня масавага мерапрыемства ў выглядзе вулічнага шэсця. Мэтай мірнага сходу заяўлена прыцягненне ўвагі жыхароў горада да наяўнасці ў краіне палітычных зняволеных.
20.11.2014 Камітэт па правах чалавека прызнаў ААН прызнаў парушэнне правоў Уладзіміра Няпомняшчых
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў неаднаразовае парушэнне права на распаўсюд інфармацыі актывіста АГП з Гомеля Уладзіміра Няпомняшчых. Камітэт рэкамендуе беларускім уладам аднавіць актывіста ў правах, кампенсаваць усе панесеныя выдаткі, а таксама змяніць нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах».
20.11.2014 Праваабаронцы маюць апасенні, што суд над Мікалаем Дзядком будзе закрытым
20 лістапада з’явілася інфармацыя пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да Мікалая Дзядка за "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Гэта пагражае палітвязню дадатковым годам зняволення.
20.11.2014 Пра этычны кодэкс суддзі Палулеха
Напярэдадні разгляду касацыйнай скаргі актывіста Юрыя Рубцова, асуджанага за “абразу суддзі”, праваабаронцы звяртаюць увагу на асобу “пацярпелага” – суддзі суда Савецкага раёна Мінска Кірыла Палулеха.
20.11.2014 Яшчэ тры суды прызначаны за фота на фоне віцебскага графіці
Суд над Аленай Шабуняй прызначаны на 28 лістапада. У той самы дзень будуць судзіць і журналістку Алену Сцяпанаву. Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Тацяна Севярынец мусіць з'явіцца ў суд 1 снежня. Днём раней пра даты судоў даведаліся журналісты Зміцер Казакевіч і Кастусь Мардвінцаў (28 лістапада і 1 снежня адпаведна).
19.11.2014 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў Сяргея Лазенкі
Сяргей Лазенка быў затрыманы ў жніўні 2007 года і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства – сход гарадской арганізацыі Партыі БНФ у офісе партыі ў Брэсце.
19.11.2014 У Слаўгарадскім раёне – праблемы з выплатай заработнай платы
На пасяджэнні Слаўгарадскага райвыканкама яго старшыня П. І. Найдзен агучыў інфармацыю пра тое, што у сельгаскааператыве “Жалезінскі” за верасень заробак не выплачаны своечасова.










