28.11.2014 Алене Танкачовай адклалі высылку зь Беларусі на месяц
Першамайскі РУУС Менску працягнуў старшыні праўленьня Цэнтру прававой трансфармацыі Алене Танкачовай тэрмін рэгістрацыі на знаходжаньне ў Беларусі на адзін месяц, паведамляе Радыё Свабода.
28.11.2014 Алена Танкачова абскарджвае рашэнне аб высылцы з краіны
Праваабаронца Алена Танкачова 28 лістапада падала скаргу ў ГУУС Мінгарвыканкама на рашэнне Першамайскага РУУС аб высылцы з Беларусі.
28.11.2014 Алесь Бяляцкі: Наша сіла - у бясстрашнасці і салідарнасці
На адкрыцці 2-га Сусветнага праваабарончага форуму, які з 27 па 30 лістапада праходзіць у Маракешы, кіраўнік "Вясны" і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі казаў пра пагаршэнне становішча праваабаронцаў у постсавецкіх краінах і заклікаў да салідарнасці праваабарончай супольнасці ва ўсім свеце.
28.11.2014 Разгляд адміністрацыйнай справы Аляксандра Вайцешыка ў Нясвіжы адкладаецца
Актывіст недзяржаўнага прафсаюза РЭП пісьмова апавясціў Нясвіжскі раённы суд, што не зможа прысутнічаць на судзе з-за хваробы. 27 лістапада ён атрымаў у Баранавіцкай гарадской паліклініцы ліст непрацаздольнасці з-за высокай тэмпературы, моцнага кашлю і падазрэння на бранхіт.
28.11.2014 Блог Валянціна Стэфановіча: Каб служба мёдам не здавалася?
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч зрабіў каментар да некаторых палажэнняў законапраекта аб альтэрнатыўнай службе, прынятага ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 10 лістапада.
27.11.2014 30 лістапада - «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання». Далучайцеся! (ВІДЭА)
Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" заклікае падтрымаць штогадовую міжнародную акцыю.
27.11.2014 Светлагорск: суд над Юрыем Ляшэнкам адклалі, міліцыя дапрацоўвае матэрыялы справы
27 лістапада ў Светлагорску павінен быў адбыцца суд па адміністрацыйнай справе ў дачыненні грамадскага актывіста, інваліда 1 групы Юрыя Ляшэнка. На яго складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП – парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.
27.11.2014 Суд адмовіў маці расстралянага ў паведамленні пра месца яго пахавання
Вольга Грунова атрымала пісьмовую адмову за подпісам старшыні Гомельскага аблсуда і мае намер у судовым парадку дамагацца змены беларускага заканадаўства, якое накладае табу на інфармацыю пра месцы пахавання пакараных смерцю.
27.11.2014 У Шклоўскім раёне пералічылі “дармаедаў” і ўзяліся за алкаголікаў
У Шклоўскім раёне ўжо сфармаваны папярэднія дадзеныя па людзях, якія не працуюць і не плацяць падаткаў у бюджэт, аднак карыстаюцца паслугамі адукацыі, аховы здароўя і г. д. Адпаведная інфармацыя прагучала на чарговым пасяджэнні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта.
27.11.2014 Марына Лобава: Наведала сына, ён чакае вызвалення
Марына Лобава, маці палітычнага вязня Эдуарда Лобава, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі, 25 лістапада мела кароткае спатканне з сынам.
27.11.2014 Брэст: адказваць на звароты дэпутаты пачалі пасля таго, як на іх паскардзіліся ў пракуратуру
Актывісты грамадскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” атрымалі лісты з адказамі ад некаторых дэпутатаў Брэсцкага гарадскога Савету. Пытанні да народных абраннікаў тычыліся таго, як яны збіраюцца рабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці перад выбаршчыкамі.
27.11.2014 Журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну выклікаюць у міліцыю
Пра гэта паведаміў ёй па тэлефоне а 15 гадзіне 26-га лістапада намеснік начальніка аддзела аховы грамадскага парадку Бярозаўскага РАУС Мікалай Пракурат. Ён сказаў, што Шчапёткіна павінна з’явіцца ў міліцыю па прычыне журналісцкай дзейнасці на Радыё Рацыя.
27.11.2014 Алесь Бяляцкі: "Рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН успрыняў як асабістую сатысфакцыю" (тэкст дакумента)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадстаўляе неафіцыйны пераклад рашэння Камітэта па правах чалавека ААН па справе кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
26.11.2014 Вітаем новы Дом правоў чалавека ў Чарнігаве!
У Чарнігаве адбылося адкрыццё Дома правоў чалавека, які будзе выконваць ролю каардынацыйнага цэнтра для праваабаронцаў з розных рэгіёнаў Украіны.
26.11.2014 "Азербайджан застанецца ў гісторыі як краіна, якая дапусціла нябачаны ціск на праваабаронцаў"
Нілс Муйжніекс, Камісар па правах чалавека Савета Еўропы, назваў самай складанай сваёй місіяй візіт у Азербайджан, дзе ён наведаў праваабаронцаў-палітвязняў.










