Кастусю Мардзвінцаву – штраф 20 базавых, Таццяне Севярынец – 25

01.12.2014 Кастусю Мардзвінцаву – штраф 20 базавых, Таццяне Севярынец – 25

Такім чынам, ужо пяцёра ўдзельнікаў фотасесіі з сямі ідэнтыфікаваных міліцыяй атрымалі штрафы.

Трэцяя адміністратыўная справа заведзеная на  Юрася Беленькага

01.12.2014 Трэцяя адміністратыўная справа заведзеная на Юрася Беленькага

Намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага збіраюцца судзіць у трэці раз. 3 снежня ў судзе Менскага раёна будзе разгледжаная адміністратыўная справа за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства – мітынгу ў Курапатах пад час Дзядоў 2 лістапада.

Фотафакт: Салігорск далучыўся да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання»

01.12.2014 Фотафакт: Салігорск далучыўся да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання»

Салігорскія праваабаронцы заклікаюць усіх неабыякавых грамадзян далучацца да акцый супраць смяротнага пакарання. Пачаць жа свой пратэст можна з падпісання Петыцыі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Свет без турмаў. Гэта магчыма?

01.12.2014 Свет без турмаў. Гэта магчыма?

Інтэрнэт-праект kalidor.net паспрабаваў разабрацца, у чым асноўная праблема сучаснай пенітэнцыярнай сістэмы, ці магчыма скасаваць інстытут турмы і як павінна выглядаць пакаранне. На гэтыя пытанні адказвалі і праваабаронцы Наста Лойка і Павел Сапелка.

 Палітвязьню Лобаву споўнілася 26 гадоў

01.12.2014 Палітвязьню Лобаву споўнілася 26 гадоў

Эдуард Лобаў нарадзіўся ў Вільні 1 снежня 1988 года.

Баранавіцкі праваабаронца дамогся змены рашэння аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў

01.12.2014 Баранавіцкі праваабаронца дамогся змены рашэння аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў

Па прапанове праваабаронцы Сяргея Гоўшы гарвыканкам прывядзе сваё рашэнне ад 16.06.2009 г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Баранавічы ” у адпаведнасць з Пастановай Савета Міністраў ад 05.03.2012 года.

Камітэт па правах чалавека асудзіў Беларусь за пакаранне Грунова

01.12.2014 Камітэт па правах чалавека асудзіў Беларусь за пакаранне Грунова

"Пазіцыя Камітэта па правах чалавека ААН адносна незадавальнення просьбы Камітэта аб прыняцці часовых мер абароны ў пазбяганне непапраўнай шкоды застаецца нязменнай", заявіў сэр Найджэл Родлі, старшыня Камітэта.

Андрэя Мялешку будуць судзіць 2 снежня

01.12.2014 Андрэя Мялешку будуць судзіць 2 снежня

Незалежнага журналіста з Гародні Андрэя Мялешку зноў будуць судзіць за супрацу з незалежнымі СМІ без акрэдытацыі. 29 лістапада ён атрымаў позву ў суд заказным лістом. Судзіць журналіста будуць 2 снежня ў Ленінінскім судзе Гародні.

Маладэчанцы – супраць мегасвінарнікаў

01.12.2014 Маладэчанцы – супраць мегасвінарнікаў

29 лістапада ў Маладэчне мясцовыя праваабаронцы зладзілі сустрэчу праціўнікаў пабудовы двух мегасвінарнікаў на тэрыторыі раёна з юрыстам таварыства “Зялёная сетка” Таццянай Сініца.

Прымусовая падпіска на выканкамаўскую газету "Шахцёр"

30.11.2014 Прымусовая падпіска на выканкамаўскую газету "Шахцёр"

Мясцовыя ўлады абавязваюць салігорскія прадпрыемствы аформіць ведамасную падпіску на сваю афіцыйную газету “Шахцёр”. Прымусовая індывідуальная падпіска таксама ўскладзена на прадпрыемствы і арганізацыі раёна.

Салігорскія ўлады пацвердзілі планы па высечцы лесапарку і ўшчыльненні забудовы

30.11.2014 Салігорскія ўлады пацвердзілі планы па высечцы лесапарку і ўшчыльненні забудовы

Песімістычныя прагнозы актывістаў кампаніі “Абаронім лес” адносна аднаўлення мясцовымі ўладамі планаў па высечцы гарадскога лесапарку па вуліцы Лясной афіцыйна пацвердзіў старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі.

Незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну абвінавачваюць у незаконным вырабе друкаванай прадукцыі

30.11.2014 Незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну абвінавачваюць у незаконным вырабе друкаванай прадукцыі

У адміністрацыйным пратаколе, складзеным намеснікам начальніка аддзела аховы грамадскага парадку Бярозаўскага РАУС Мікалаем Пракуратам, адзначана, што Тамара Шчапёткіна парушыла арт. 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Мікалаю Статкевічу ў турме дазволілі набыць 2 кіляграмы цыбулі

29.11.2014 Мікалаю Статкевічу ў турме дазволілі набыць 2 кіляграмы цыбулі

"Гэта здарылася ўпершыню з вясны. Прычым і раней у адміністрацыі казалі, што цыбулі хапае, але яму чамусьці не прыносілі, колькі не замаўляў."

Чарговы мільённы штраф Юрасю Беленькаму – за шэсце ў Лошыцкі Яр

28.11.2014 Чарговы мільённы штраф Юрасю Беленькаму – за шэсце ў Лошыцкі Яр

28 лістапада суд Ленінскага раёна Мінска разгледзеў адміністратыўную справу намесніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага і прысудзіў яму 30 базавых адзінак (4,5 мільёны) штрафу за шэсце да месца расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору 9 лістапада.

Удзельнікаў фотасесіі ў Віцебску аштрафавалі

28.11.2014 Удзельнікаў фотасесіі ў Віцебску аштрафавалі

Зміцер Казакевіч і Алена Сцяпанава атрымалі штрафы ў 20 базавых велічыняў кожны (3 млн бел. рублёў), а Алена Шабуня - 18 базавых за парушэнне арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства