03.12.2014 Асуджаны на смяротную кару Эдуард Лыкаў напісаў прашэнне аб памілаванні
Прыгавораны Мінскім абласным судом да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу — Эдуард Лыкаў напісаў прашэнне аб памілаванні, паведамілі ў Вярхоўным судзе.
02.12.2014 Праваабаронца патрабуе ад МЗС публікаваць рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека
Леанід Судаленка, выканаўчы дырэктар ствараемага РПГА "Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах "Пакт", накіраваў заяву ў МЗС Беларусі з просьбай публікаваць на сайце міністэрства рашэнні КПЧ ААН.
02.12.2014 Алесь Бяляцкі заклікаў МЗС Даніі не зніжаць планку патрабаванняў да беларускага рэжыму
У Капенгагене 1 снежня прайшла сустрэча старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага з міністрам замежных спраў Даніі Марцінам Лідэгардам. Гаворка ішла пра сітуацыю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі.
02.12.2014 Крычаў: мясцовы ідэолаг адмовілася ад часткі сваіх патрабаванняў да газеты “Вольны горад”
Павялічыліся грашовыя патрабаванні крычаўскага ідэолага да газеты “Вольны горад”. Зараз начальнік ідэалагічнага аддзела просіць спагнаць з адказчыкаў не толькі нанесеныя ёй маральныя страты і дзяржпошліну, але і выдаткі, звязаныя з удзелам яе прадстаўніка ў судзе.
02.12.2014 Брэст: кіраўніцтва парка не хоча заключаць дамову, якую ўлады патрабуюць для дазволу на правядзенне пікета
Заяўку на тое, каб зладзіць 10 снежня пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня правоў чалавека, брэсцкія праваабаронцы падалі ў мясцовы гарвыканкам.
02.12.2014 Суд адмяніў Вінагарадаву штраф за знаходжанне ў грамадскім месцы "у нецвярозым стане"
Лідар моладзевай арганізацыі “Zмена” Павел Вінаградаў, якога ўлады вымусілі з’ехаць з Менску ў Беразіно, пагражаючы накіраваннем у ЛТП, абскардзіў праз суд спагнанне ў выглядзе штрафу за з’яўленне ў грамадскім месцы нібыта ў нецвярозым стане.
02.12.2014 Гродна: журналіст Андрэй Мялешка аштрафаваны на 40 базавых велічынь
2 снежня да чарговага штрафу паводле артыкулу 22.9, частка 2 Адміністрацыйнага кодэксу (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі) быў асуджаны гродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка.
02.12.2014 У Круглым раіліся, што рабіць з “дармаедамі”
Прысутныя на семінары-нарадзе чыноўнікі не ведалі, што далей рабіць з “дармаедамі”. Было агучана, што ў існуючым беларускім заканадаўстве адсутнічае паняцце “дармаед”. Нідзе не сказана, пасля якога тэміну – шэсць месяцаў, год, два – чалавек можа прызнавацца дармаедам?
02.12.2014 Ірыну Моцную затрымалі ў памяшканні суду
Шматдзетную маці з Клімавічаў Ірыну Моцную 1 снежня пасля суду па пазове Клімавіцкага райаддзелу адкацыі затрымалі міліцыянты за ранейшае нібыта непадпарадкаванне міліцыі.
02.12.2014 Праваабаронцы розных краінаў не спыняюць патрабаванняў аб вызваленні палітвязняў Азербайджана
Чарговы заклік да рэжыму Ільхама Аліева звязаны з заканчэннем старшынства Азербайджана ў Камітэце міністраў Савета Еўропы.
02.12.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: вядомы беларускі дысідэнт Міхась Кукабака 3-га снежня адзначае 78-годдзе; “Падзея тыдня”: гомельскія праваабаронцы распачалі стратэгічную цяжбу, накіраваную на адмену заканадаўства, якое забараняе выдаваць целы расстраляных у Беларусі.
01.12.2014 Кобрын: 4 снежня будуць судзіць Алеся Меха за акцыю памяці ў Свіслачы
Згодна з позвай, падпісанай намеснікам старшыні суда Кобрынскага раёна Пятром Цімашэнка, Алеся абвінавачваюць у парушэнні ч.1 арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэкса і выклікваюць у суд у якасці прыцягваемага да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.
01.12.2014 Жанна Літвіна і Таццяна Рэвяка ў фотапраекце “Жанчыны-праваабаронцы”
Сетка Дамоў правоў чалавека запусціла он-лайн фотавыставу жанчын-праваабаронцаў з розных краінаў, якая была адкрытая пасля прыняцця Генасамблеяй ААН гістарычнай рэзалюцыі па жанчынах-праваабаронцах.
01.12.2014 У Бялынічах далучыліся да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання»
У гарадскім пасёлку Бялынічы мясцовыя грамадскія актывісты распаўсюдзілі кнігу Валерыя Філіпава “Каму патрэбна смяротнае пакаранне”. Акцыя была прымеркаваная да супольнай акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання», якая ладзіцца 30 лістапада ў многіх краінах свету.
01.12.2014 Віцебск: чарговыя штрафы за фотаздымкі "з птушкамі і клеткамі"
У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска ідуць працэсы над удзельнікамі фотасесіі на фоне графіці, намаляванага невядомым мастаком. На малюнку – птушкі, зробленыя з газеты, якія вылятаюць з клетак. У міліцыі фотасесію кваліфікавалі як "несанкцыянаванае пікетаванне". Суд цалкам падтрымлівае меркаванне міліцыі.










