23.12.2014 Пракуратура лічыць неабгрунтаванай скаргу на прыніжаючыя умовы ўтрымання ў Салігорскім ІЧУ
"Але ж дастаткова падняць запісы камер відэаназірання, каб проста ўласнымі вачыма ўбачыць шалёную перапоўненасць камеры, адсутнасць бялізны, тыя тры матрацы на 15 чалавек. Думаю, на запісы можна пабачыць і тыя абрэзаныя пластыкавыя бутэлькі, з якіх піліся кісель і гарбата, і якія аданчасова выкарыстоўвалія для зліву вады ва ўнітазе".
23.12.2014 Сайты БелаПАН аднавілі працу, нягледзячы на блакаванне
Працягваецца блакаванне IP-адрасоў сайтаў belapan.by, belapan.com і naviny.by, якія належаць Беларускай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.
23.12.2014 Алеся Леўчука будуць судзіць 24 снежня
Суд над берасцейскім журналістам Алесем Леўчуком прызначаны на 24 снежня. Пра гэта карэспандэнт даведаўся пасля таго, як на адрас ягоных бацькоў прыйшоў ліст з пратаколам правапарушэння з дзіўнай фармулёўкай: “здзяйсненне супрацьзаконнага вырабу сродка масавай інфармацыі”.
23.12.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Адыходзячы 2014 год вачамі беларускіх праваабаронцаў і грамадскіх дзеячоў: падсумаванні і спадзяванні; “Хроніка пераследу”: Папраўкі да закона «Закон аб СМІ» пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2015 году, але ўжо зараз пачаўся беспрэцэндэнтны націск на незалежныя сайты.
23.12.2014 Берасьце: 1,5 мільёна штрафу за плякат «Russian army go home»
Аляксандар Ахмач атрымаў штраф за фатаграфаваньне зь плякатам «Russian army go home» у Берасьцейскай крэпасьці. Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Сьвятаслаў Каліна палічыў фатаграфаваньне парушэньнем артыкулу аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.
22.12.2014 Заява ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з нагоды масавай блакіроўкі сайтаў
Пачынаючы з 19 снежня некалькі інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў у Рэспубліцы Беларусь падвергліся блакіроўцы. Большасць з іх застаецца недаступнай на тэрыторыі краіны па сённяшні дзень.
22.12.2014 На «хіміі» Рубцову зрабілі заўвагу і адабралі нож
У папраўчай установе Юры Рубцоў, які не прызнае сябе вінаватым, адмаўляецца падпісваць любыя паперы.
22.12.2014 Светлагорск: інваліда 1 групы суд пакараў штрафам за правядзенне пікета ў абарону правоў людзей з інваліднасцю
Сёння, 22 снежня, у судзе Светлагорскага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні інваліда-вазочніка 1 групы Юрыя Ляшэнкі. Жыхар Гомеля 25 лістапада спрабаваў зладзіць пікет каля будынку райвыканкаму.
22.12.2014 Юрый Рубцоў выехаў у Куплін для адбыцця пакарання (абноўлена)
Актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў, якога абвінавацілі ў абразе суддзі, будзе адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Пра гэта Рубцоў напісаў у сваім facebook учора ўвечары. Інфармацыя будзе дапаўняцца.
22.12.2014 Баранавіцкаму актывісту Зміцеру Палойка забаронена пакідаць Беларусь
Грамадскі актывіст Зміцер Палойка, які быў асуджаны судом Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы за дробнае хуліганства па арт. 17.1 КаАП на 10 сутак арышту, 21 снежня выйшаў на волю. Нягледзячы на глыбокую ноч каля будынка гарадской міліцыі яго сустрэлі грамадскія актывісты і адвезлі да месца жыхарства.
22.12.2014 Магілёўская міліцыя заблыталася
Пасля шэрагу скаргаў з нагоды паклёпаў на сайце voskresinfo.com у магілёўскую міліцыю і пракуратуру магілёўскія грамадска-палітычныя актывісты і журналісты пачалі атрымліваць пісьмовыя адказы. Па выніку адказаў з міліцыі стала вядома, што адзін і той жа сайт знаходзіцца ва Украіне і Расіі адначасова.
22.12.2014 Салігорская медыяпрастора не зведала пазітыўных зменаў
Вынікі маніторынгу мясцовых сродкаў масавай інфармацыі прымушаюць праваабаронцаў канстатаваць адутнасць станоўчых тэндэнцый са свабодай слова ў рэгіёне. З іншага боку, падвышэння градусу рэпрэсій і пераследу незалежных СМІ ў беларускай сталіцы шахцёраў сёлета таксама не назіралася.
22.12.2014 Магілёўскае КДБ выклікае на размову падпісантаў ліста Мікалаю Лукашэнку
"Бацькі, якія падпісаліся пад зваротам, зрабіць рамонт дарожкі і прывесці тэрыторыю сярэдняй школы №33 горада Магілёва ў належны стан, выклікаліся цягам двух месяцаў у КДБ, дзе ў іх пыталі, чаму яны паставілі свой подпіс пад зваротам", - кажа Аляксей Паўлоўскі.
22.12.2014 Рух «За Свабоду» патрабуе спыніць інфармацыйную блакаду
Заява Руху «За Свабоду» у сувязі з спробамі беларускіх уладаў увесці фільтрацыю інфармацыі пра фінансава-эканамічную сітуацыю ў краіне і блакаванне шэрагу незалежных навіновых рэсурсаў.
21.12.2014 Перасталі працаваць сайты БелаПАН і Naviny.by
Паводле папярэдняй інфармацыі, блякуюць дамэнныя імёны. Кіраўніцтва БелаПАН сьцьвярджае, што ніякіх папярэджаньняў не атрымлівалі.










