27.12.2014 Конкурс “Мае правы – маё жыццё” падоўжаны да 25 студзеня
Грамадская ініцыятыва “Тутэйшыя” запрашае да ўдзелу: ствары крэатыўную працу на тэму правоў чалавека - эсэ, відэаролік, калаж, музычную кампазіцыю, дашлі арганізатарам ды будзь гатовы стаць пераможцам!
27.12.2014 Праваабаронцу Барысу Бухелю – 60!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе свайго сябра, магілёўскага праваабаронцу Барыса Бухеля, які сёння, 27 снежня, адзначае 60-годдзе!
27.12.2014 Супрацоўнікі пракуратуры Азербайджана апячаталі офіс Радыё «Свабода» ў Баку
У выніку праца медыя аказалася фактычна паралізаванай. Гэта спроба азербайджанскіх уладаў абмежаваць дзейнасць найбуйнейшага незалежнага СМІ ў краіне, — лічыць галоўны рэдактар азербайджанскай службы Радыё «Свабода» Кенан Аліеў.
26.12.2014 Салігорск: Пракуратура адфутболіла скаргу праваабаронцы
Пракуратура Салігорскага раёна не стала рэагаваць на забарону Салігорскім райвыканкамам пікета да Дня правоў чалавека і на неадэкватныя дзеянні галоўнага ідэолага, які з публічнага рашэння выканкаму зрабіў дзяржаўную таямніцу.
26.12.2014 Татальнай высечкі салігорскага лесапарку не будзе
Салігорскія ўлады здолелі пераканаць вышэйшае кіраўніцтва краіны ў неабходнасці пашырэння межаў горада за кошт ворных земляў ААТ “Старобінскі”. Атрыманне гэтага дазволу выратуе гарадскі лесапарк ад татальнага знішчэння.
26.12.2014 Брэст: пракуратура не знайшла парушэнняў закона ў дзеяннях дэпутатаў гарадскога Савета
Гэта вынікае з адказу, які атрымалі на свой ліст актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”, што збіраліся прыцягнуць увагу нагляднага органа да фактаў ігнаравання дэпутатамі норм заканадаўства аб зваротах грамадзян.
25.12.2014 Сяргей Каваленка затрыманы ў Віцебску
У Віцебску 24 снежня невядомыя актывісты вывесілі на шматпавярхоўцы ў цэнтры горада вялікі бел-чырвона-белы сцяг, як мяркуецца, у падтрымку Юрася Беленькага, якога аштрафавалі перад Калядамі ў трэці раз.
25.12.2014 Праваабаронца Алена Танкачова абскарджвае ў судзе рашэнне пра высылку
Кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова 24 снежня накіравала ў суд Першамайскага раёна Менска скаргу на рашэнне Першамайскага РУУС пра яе высылку з краіны на тры гады за перавышэнне хуткасці.
25.12.2014 Бацькі Ігара Аліневіча сустрэліся з ім у калоніі „Віцьба -3″
Палітвязень Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Гэта было доўгатэрміновае спатканне, але замест звычайных 3 сутак яно доўжылася толькі суткі
25.12.2014 Памёр праваабаронца, сьвятар Глеб Якунін
Адзін з найстарэйшых членаў Маскоўскай Хэльсынкскай групы памёр у Маскве пасьля цяжкай хваробы.
24.12.2014 Друкарня адмовілася выпускаць газету «СН плюс»
Пра нявыхад газеты паведаміла чытачка НН, якая хацела набыць чарговы нумар «Свободных новостей плюс» у адным з кіёскаў «Белсаюздруку». Аднак нумара ў продажы не было.
24.12.2014 Светлагорск: Юрый Ляшэнка просіць разабрацца з медыкамі, якія «затрымалі» яго на пікеце
Грамадскі актывіст просіць міністра аховы здароўя разабрацца з медыкамі, якія «затрымалі» яго на пікеце і даставілі ў шпіталь, дзе ўкалолі ін'екцыю нібыта з-за высокага ціску. Ён лічыць, што ў дадзеным выпадку ідзе размова пра выкарыстанне медыцынскіх работнікаў у палітычным пераследзе грамадзян.
24.12.2014 Касацыйныя скаргі ўдзельнікаў фотасесіі "з клеткамі і птушкамі" суд не задаволіў
У Віцебскім абласным судзе прайшлі разгляды касацыйных скаргаў мясцовых журналістаў і актывістаў, якіх аштрафавалі за несанкцыянаванае пікетаванне. Спагнанні аспрэчыць не ўдалося.
24.12.2014 Брэсцкі журналіст Алесь Ляўчук аштрафаваны на 6 млн. рублёў
Суд Ленінскага раёна Брэста аштрафаваў на 40 базавых велічыняў (6 млн. рублёў) брэсцкага журналіста Алеся Леўчука, які абвінавачваецца ў незаконным вырабе і распаўсюджванні прадукцыі СМІ (па частцы 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).
24.12.2014 Яўгену Васьковічу перададзена медычная і рэчавая перадача
Маці Яўгена Васьковіча расказала, што перадала ў магілёўскую папраўчую калонію № 15 лекі і вітаміны, бо ў сына ўзніклі праблемы са здароўем. Сябры і аднапартыйцы сабралі для Яўгена перадачы з цёплымі рэчамі, гігенічнымі сродкамі, аформілі падпіску на газеты і часопісы.










