13.01.2015 Гомель: грамадскі актывіст судзіцца з падаткавай інспекцыяй
Грамадскі актывіст, былы каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Юрый Клімовіч даведаўся, што ён павінны дзяржаве 142 мільёны рублёў. Выявілася, што падатковыя органы правялі праверку дзейнасці прадпрыемства, якое ён 10 гадоў таму заснаваў і ўзначальваў, і знайшлі там хібы.
13.01.2015 Брэст: суд пакараў штрафам незалежную журналістку
12 студзеня судом Ленінскага раёна Брэста вынесена рашэнне ў адносінах да Аліны Літвінчук – штраф у памеры 30 базавых велічынь. Аліна Літвінчук была абвінавачвана ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
13.01.2015 Вынесена рашэнне па справе Алены Танкачовай: скаргу пакінуць без задавальнення
13 студзеня ў 14.30 працягнуўся разгляд справы Алены Танкачовай па скарзе на рашэнне АГІМ пра яе высылку з Беларусі. Рашэнне АГІМ Першамайскага раёна пакінута без зменаў.
13.01.2015 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: тэракт у будынку французскага часопіса Шарлі Эбдо абудзіў ўвагу грамадскасці да праблем свабоды слова, прэсы ды іншых грамадзянскіх правоў і свабод. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» без тлумачэння прычынаў не працягнулі дамову арэнды памяшкання. Сваім бачаннем праблемы дзеліцца куратарка «Цэху» Юлія Дарашкевіч.
12.01.2015 Працягваецца разгляд скаргі Алены Танкачовай на рашэнне пра высылку з Беларусі [хроніка]
12 студзеня ў 14.30 ў судзе Першамайскага раёна адбыўся працяг разгляду справы Алены Танкачовай супраць Адзелу па грамадзянстве і міграцыі УУС Першамайскага раёна. Скаргу разглядае суддзя Наталля Петух.
12.01.2015 Дамагчыся абвяржэння ганьбячых звестак не ўдалося
Судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда адмовіла жыхарцы вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алене Марчанка ў задавальненні касацыйнай скаргі з просьбай прызнаць не адпавядаючымі сапраўднасці і ганьбячымі яе гонар і годнасць ілжывыя звесткі, якія былі ўказаныя ў характарыстыцы, напісанай участковым.
12.01.2015 Штраф і суткі ўдзельнікам панк-канцэрта ў “Піратах”
12 студзеня ў суддзе Ленінскага района адбылося слуханне трох спраў над удзельнікамі панк-канцэрту ў клубе “Піраты”, які быў сарваны АМАПам ў мінулую суботу.
12.01.2015 У Магілёве абмяркоўвалі праблему карупцыі
Падчас сустрэчы эксперты зрабілі аналіз прычын росту карупцыйнай злачыннасці на прыкладзе розных раёнаў Магілёўскай вобласці, а такскама выказалі сваё гледжанне на стан эканомікі і праблемы рэфармавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Магілёўшчыны.
12.01.2015 Бабруйск: Расісцкія графіці ў парку прыбралі (фота)
Надпіс "будь белым 88", які некалькі месяцаў знаходзіўся на трансфарматарнай будцы ў парку, нарэшце прыбралі. Графіці змылі з будынка літаральна праз некалькі дзён пасля публікацыі фотаздымкаў на сайце Праваабарончага цэнтра "Вясна".
12.01.2015 Віцебскія праваабаронцы і журналісты выказалі салідарнасць з загінулымі ў Парыжы
На знак ушанавання памяці ахвяр тэракту ў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo яны сфатаграфаваліся з плакатамі «Je suis Charlie» («Я – Шарлі») і ўсклалі кветкі да сцяны з вядомым ў горадзе графіці – малюнкам з клеткамі і птушкамі.
11.01.2015 У Магілёве пад пагрозай знішчэння дом са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці
Каб гэта прадухіліць, была накіравана скарга ў Генеральную пракуратуру. Дзяржаўную ўстанову просяць правесці праверку законнасці правядзення інжынерна-тэхнічных даследванняў, навуковага абгрунтавання і распрацоўкі прапаноў па пазбаўленню будынка па зав. Камісарыяцкаму, 17 у Магілёве статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10.01.2015 Аблава на панк-канцэрт у Мінску [дапоўнена]
Праз паўгадзіны ад пачатку панк-канцэрту ў мінскі клуб “Піраты” уварваліся супрацоўнікі міліцыі і АМАПу ў масках.
09.01.2015 Юрый Рубцоў: Іншых асуджаных настройваюць супраць мяне
Як паведаміў у тэлефоннай размове з праваабаронцамі “Вясны”Юрый Рубцоў, адміністрацыя спецкамендатуры №7, дзе ён адбывае пакаранне, спрабуе настроіць асуджаных супраць палітвязня.
09.01.2015 Ігар Логвінаў пра рашэнне эканамічнага суда: Фактычна гэта азначае банкруцтва
Каментуючы судовае рашэнне ігар Логвінаў зазначыў, што, відаць, “краіне патрэбны гэты мільярд рублёў” і дадаў, што гэтых грошай у яго няма, паколькі гэта не прыбытак, а даход, які быў патрачаны на бягучыя патрэбы прадпрыемства. Фактычна гэта азначае банкруцтва.
09.01.2015 Брэст: аштрафаны журналіст абскарджвае рашэнне суда
Незалежны журналіст Алесь Ляўчук падаў скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, які 24 снежня мінулага года пакараў фрылансера штрафам ў памеры 40 базавых велічынь. Ён просіць адмяніць пастанову суда і спыніць справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.










