15.01.2015 Касацыйная скарга Тамары Шчапёткінай будзе разгледжана 22 студзеня
У пастанове аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за подпісам суддзі Наталлі Вакульчык указваецца, што Тамара Шчапёткіна прыцягнута да адказнасці за здзяйсненне прафесійнай дзейнасці журналіста замежных сродкаў масавай інфармацыі без акрэдытацыі.
15.01.2015 Актывісту са Светлагорска, які адстойвае правы інвалідаў, пагражаюць невядомыя
З чарговым актам псіхалагічнага ціску сутыкнуўся жыхар Светлагорску, грамадскі актывіст, інвалід першай групы Юрый Ляшэнка. Па яго словах, на яго электронную скрыню прыйшоў ліст з пагрозамі ад невядомай асобы абразлівага зместу. «Даўно ногі не ламалі? ... Здароўе яно адно, як у прынцыпе і жыццё», - напісаў невядомы.
15.01.2015 Östgruppen: рашэньне па Танкачовай мае выразны палітычны матыў
Прадстаўнікі швэдзкай арганізацыі «Östgruppen» камэнтуюць пастанову менскага суду, які адмовіўся скасаваць ранейшае судовае рашэньне аб дэпартацыі праваабаронцы Алены Танкачовай зь Беларусі.
15.01.2015 Адлічаны студэнт з юрфака судзіцца з БДУ
Працяг разгляду скаргі Уладзіміра Андрыенкі аб адлічэнне яго з юрыдычнага факультэта БДУ адбыўся 14 студзеня ў суде Маскоўскага раёна г.Мінска. Суддзя – Рудніцкая Алена.
15.01.2015 Кухня TV: Абмеркаванне ініцыятывы ўладаў аб барацьбе з "дармаедамі"
У новым выпуску праваабарончага відэапраекту прынялі ўдзел прадстаўнікі ПЦ "Вясна" юрысты Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка, а таксама намеснік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч.
15.01.2015 Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў парушэнне правоў віцебскага актывіста
Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў рашэнне па звароце № 1987/2010, згодна з якім Рэспубліка Беларусь прызнаная парушальніцай правоў віцебскага актывіста Анатоля Стамброўскага.
14.01.2015 Алег Трусаў: Еўразійскі звяз забівае беларускую мову
Створана адмысловая група ў пытаннях заканадаўчай роўнасці беларускай і расійскай моваў. Пра яе стварэнне паведаміла Рада “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.
14.01.2015 Логвінаў і Міністэрства інфармацыі сустрэнуцца ў судзе 19 студзеня
На наступны панядзелак у Вярхоўным судзе прызначаныя папярэднія слуханні па скарзе прыватнага прадпрыемства “Логвінаў” на адмову Міністэрства інфармацыі ўключыць кнігарню ў рэестр распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі.
14.01.2015 Маці Мікалая Дзядка просіць МУС спыніць пераслед яе сына
Маці палітвязня Мікалая Дзядка Валянціна Мікалаеўна звярнулася з адкрытым лістом у Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у якім выказвае сур’ёзную занепакоенасць лёсам свайго зняволенага сына, ціск на якога ў турме ў апошні час значна ўзмацніўся.
14.01.2015 Павел Сапелка пра “антынаркатычны” дэкрэт: Такія захады патрэбна было ажыццявіць гадоў 15 – 20 таму
Некаторыя палажэнні Дэкрэта №6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў выклікаюць у праваабаронцаў зразумелую занепакоенасць.
14.01.2015 Старшыня Магілёўскага абласнога суда прызнаў, што суд Крычаўскага раёна парушыў ГПК
Журналіст крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” Мікалай Гердзій атрымаў адказ на сваю скаргу ў пракуратуру Крычаўскага раёна ад старшыні Магілёўскага абласнога суда Ігара Прошкі.
14.01.2015 Майра Мора ня зьвязвае спрашчэньне візавага рэжыму з вызваленьнем палітвязьняў
Чарговы этап перамоваў Беларусі з Эўразьвязам па спрашчэньні візавага рэжыму і падпісаньні пагадненьня аб рэадмісіі пройдзе не раней за люты, паведаміла журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора.
14.01.2015 Брэст: пракуратура праігнаравала скаргу незалежнага журналіста
У сваім звароце журналіст Алесь Ляўчук прасіў правесці праверку наконт працэдуры складання ў адносінах да яго пратакола за нібыта здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне.
14.01.2015 Асамблея назвала чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці 2014 году
13 студзеня ў Арт Сядзібе прайшла шостая цырымонія ўручэньня прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці”. Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў адзначыла выбітныя і яскравыя акцыі ў грамадзкім сэктары за 2014 год.
14.01.2015 Мікалай Статкевіч этапаваны ў шклоўскую калонію №17
Палітзняволены, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч этапаваны 12 студзеня з магілёўскай турмы №4 у калонію №17 у горадзе Шклове. Пра гэта даведалася жонка зняволенага палітыка Марына Адамовіч.










