Лябедзьку выклікаюць у міліцыю за плякат Je suis Charlie

26.01.2015 Лябедзьку выклікаюць у міліцыю за плякат Je suis Charlie

На двух удзельнікаў пікету ля амбасады Францыі ў падтрымку ахвяр тэракту ў Парыжы менская міліцыя ўжо склала пратаколы.

Брэст: дэпутаты гарадскога савета праігнаравалі зварот грамадзян, які тычыўся будаўніцтва дзіцячага гарадка

26.01.2015 Брэст: дэпутаты гарадскога савета праігнаравалі зварот грамадзян, які тычыўся будаўніцтва дзіцячага гарадка

Пад адпаведным зваротам падпісалася больш за тысячу жыхароў Брэста, якія лічаць гэтую праблему актуальнай, аднак у мясцовым гарсавеце дэпутатаў спаслаліся на тое, што рашэнне згаданай праблемы ўваходзіць у кампетэнцыю гарвыканкама.

Баранавічы: праваабаронца просіць пракурора адрэагаваць на незаконныя дзеянні выканкаму

26.01.2015 Баранавічы: праваабаронца просіць пракурора адрэагаваць на незаконныя дзеянні выканкаму

Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў заяву міжраённаму пракурору на рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.12.2014г., згодна якому быў забаронены пікет, прысвечаны гадавіне Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

У Віцебску сабралі сродкі для Яўгена Васьковіча

26.01.2015 У Віцебску сабралі сродкі для Яўгена Васьковіча

Яўген Васьковіч, які адбывае тэрмін пакарання ў магілёўскай калоніі, мае праблемы са здароўем. "Падтрымаць палітвязня – гэта наш абавязак", - гаворыць інцыятарка збору сродкаў, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец.

 Валянцін Стэфановіч: Апошнія падзеі — поўнае беззаконне

26.01.2015 Валянцін Стэфановіч: Апошнія падзеі — поўнае беззаконне

Ад пяці да пятнаццаці сутак адміністратыўнага арышту, велізарны штраф пенсіянерцы — і толькі за тое, што людзі выказалі салідарнасць з украінцамі ды ўшанавалі памяць загіблых год таму — памяць «Нябеснай сотні Майдану».

Палітвязня Статкевіча вінавацяць ва «ўхіленні ад грамадскай працы»

26.01.2015 Палітвязня Статкевіча вінавацяць ва «ўхіленні ад грамадскай працы»

Мікалаю Статкевічу не змянілі рэжым адбыцця пакарання. Пра гэта ён паведаміў у лісце да сваёй жонкі Марыны Адамовіч. На думку адміністрацыі шклоўскай калоніі, ён «не стаў на шлях выпраўлення».

Бабруйск: сябру СПБ Леаніду Бараненку адмовілі ў задавальненні пазову

25.01.2015 Бабруйск: сябру СПБ Леаніду Бараненку адмовілі ў задавальненні пазову

Нагадаем, што былы працоўны заводу ТДіА, а зараз пенсіянер, хацеў дамагчыся выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, згодна з калектыўнай дамовай. Яе выплочваюць толькі сябрам афіцыйнага прафсаюзу АСМ. Леанід Бараненка лічыць такое размеркаванне завадскіх грошай, заробленых усімі працоўнымі, дыскрымінацыйным.

Магілёўскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу Рыгора Кастусёва 3 лютага

25.01.2015 Магілёўскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу Рыгора Кастусёва 3 лютага

Па словах Рыгора Кастусёва, ён абавязкова будзе асабіста прысутнічаць пры разглядзе касацыйнай скаргі і выкладзе там свае аргументы наконт несправядлівага, на яго думку, пакарання штрафам за ўдзел ва ўшанаванні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы.

Міністэрства інфармацыі лічыць выказванні неанацыста ў тэлеперадачы на СТВ нармальнай з'явай

23.01.2015 Міністэрства інфармацыі лічыць выказванні неанацыста ў тэлеперадачы на СТВ нармальнай з'явай

Аршанскі актывіст Ігар Казмярчак атрымаў адказ на ліст у міністэрства, дзе прасіў даць ацэнку дзеянням адказных асоб, якія дапусцілі ў эфір СТВ інтэрвью з Максімам Марцінкевічам, вядомага прыхільніка неанацызму і фашызму.

Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі

23.01.2015 Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі

Мікалаю Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі ў шклоўскай калоніі № 17, паведаміла БелаПАН яго жонка Марына Адамовіч.

У Магілёве да актывіста “Еўрапейскай Беларусі” завітала міліцыя і санстанцыя

23.01.2015 У Магілёве да актывіста “Еўрапейскай Беларусі” завітала міліцыя і санстанцыя

Адбылося гэта адразу пасля выхаду перадачы “Жывая размова” на сайце газеты “НАШ Магілёў”. Тэма перадачы была прысвечана праблемам і перспектывам беларускага аўтабізнеса.

Вярхоўны суд пакінуў папярэджанне “Народнай Волі” ў сіле

23.01.2015 Вярхоўны суд пакінуў папярэджанне “Народнай Волі” ў сіле

Папярэджанне, вынесенае выданню 18 лістапада мінулага года, прызнанае законным. Ад гэтага моманту ў любы дзень Міністэрства інфармацыі можа звярнуцца ў суд з зыскам пра закрыццё газеты.

Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб пакаранні Юрыя Ляшэнкі за несанкцыянаваны пікет

23.01.2015 Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб пакаранні Юрыя Ляшэнкі за несанкцыянаваны пікет

«Вам райвыканкам даваў дазвол на пікет?» - запытаўся суддзя. Атрымаўшы адмоўны адказ, Анатоль Сотнікаў тут жа зачытаў пастанову: «Рашэнне суду Светлагорскага раёна пакінуць без зменаў, скаргу Юрыя Ляшэнка – без задавальнення».

Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і Тамары Шчапёткінай

23.01.2015 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і Тамары Шчапёткінай

Суддзя Брэсцкага абласнога суда Наталля Сурма не задаволіла касацыйныя скаргі незалежных журналістаў Алеся Ляўчука і Тамары Шчапёткінай, якія па абвінавачанні ў парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП у снежні 2014 года былі аштрафаваны на 40 і 30 базавых велічынь адпаведна.

Марына Адамовіч: Статкевіч маральна гатовы да вяртання з калоніі ў турму

23.01.2015 Марына Адамовіч: Статкевіч маральна гатовы да вяртання з калоніі ў турму

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты 21 студзеня мела з ім тэлефонную гутарку. На палітвязеня за два дні знаходжання ў Шклоўскай калоніі былі складзены два рапарты і ён не выключае, што доўга там не затрымаецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства