30.01.2015 Алесь Бяляцкі: Пуцін трымае Лукашэнку на кароткай дзяжцы
Праваабаронца Алесь Бяляцкі распавёў у інтэрв'ю DW пра магчымыя наступствы ўкраінскіх падзеяў для Беларусі і ўзаемаадносіны Пуціна і Лукашэнкі.
30.01.2015 У Кіеве праходзіць акцыя з нагоды збіцця журналіста і праваабаронцы Канстанціна Рэуцкага (відэа)
Позна ўвечары 29 студзеня Канстанцін Рэуцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Поступ" (Луганск) і журналіст “Громадське TV”, быў збіты супрацоўнікамі міліцыі пры перасячэнні блок-паста ў пасёлку Пясочын пад Харкавам.
30.01.2015 Праваабаронцу Віктара Сазонава папярэдзілі пра фізічную расправу
Віктар Сазонаў у такой сітуацыі збіраецца напісаць адпаведную заяву ў міліцыю.
30.01.2015 Былы кандыдат у дэпутаты мясцовых Саветаў працягвае абскарджваць затрыманне
Грамадскі актывіст просіць першага намесніка Генеральнага пракурора запісаць яго на асабісты прыём, з тым, каб ён мог прывесці новыя доказы незаконнасці свайго затрымання і далейшага парушэння яго канстытуцыйных правоў.
30.01.2015 Дэмакратычныя сілы дамовіліся пра правядзенне кампаніі назірання “Права выбару”
Цяпер ідзе працэс фармавання структураў кампаніі і тэхнічнага складу, у бліжэйшы час запланаваны аб’езд кіраўнікамі кампаніі рэгіёнаў з мэтай стварэння рэгіянальных аддзелаў ва ўсіх абласцях.
30.01.2015 Актывісты Беларусі і Украіны на шляху да салідарных дзеянняў
Актыўнай супрацы і салідарных дзеянняў чакаюць арганізатары ад удзельнікаў “Міжнароднага курса для грамадзянскіх актывістаў з Беларусі і Украіны”, які распачаўся, дзякуючы сумесным намаганням праваабарончых арганізацыяў абедзвюх краінаў.
30.01.2015 Лябедзьку выклікаюць у суд за JE SUIS CHARLIE, нягледзячы на заяву Лукашэнкі
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў пад расьпіску позву на 4 лютага ў суд Цэнтральнага раёну Менску па так званай «справе „JE SUIS CHARLIE“».
30.01.2015 Вярхоўны суд адмовіў Ігару Логвінаву
Выдавец скардзіўся на рашэнне Міністэрства інфармацыі аб адмове ў рэгістрацыі ў якасці распаўсюдніка друкаванай прадукцыі.
30.01.2015 Лукашэнка: Міліцыі не варта было чапаць салідарных з Charlie Hebdo
Ён загадаў міністру ўнутраных спраў разабрацца з канкрэтным выпадкам.
30.01.2015 Андрэй Палуда: Стрымліваць злачыннасць трэба не праз наяўнасць смяротнага пакарання, а праз забарону таннага алкаголю
Каментуючы апошнія выказванні Аляксандра Лукашэнкі каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда адзначае, што падобныя заявы прэзідэнт робіць не ўпершыню і яны для грамадскасці не новыя.
29.01.2015 Разбірацца з патрабаваннямі Юрыя Рубцова прыехаў памочнік пракурора Пружанскага раёна
Па словах памочніка пракурора А. Хвалько, ён лічыў, што палітвязень Юрый Рубцоў пачаў галадоўку з-за ціску адміністрацыі камендатуры. Палітзняволены Рубцоў, у сваю чаргу, выклаў яму свае патрабаванні. Юрый Рубцоў лічыць прыніжаючым чалавечую годнасць і прыборку вязнямі ў пакоях супрацоўнікаў камендатуры.
29.01.2015 Ціск на актывістаў анархісцкага руха працягваецца
З’явілася інфармацыя пра прывентыўныя папярэджанні актывістаў анархісцкага руху пра недапушчальнасць парушэння арт. 10 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”.
29.01.2015 Копія заявы пра абвяшчэнне галадоўкі Юрыем Рубцовым (фотадакумент)
Праваабаронцы валодаюць копіяй заявы палітзняволенага Юрыя Рубцова пра абвяшчэнне ім галадоўкі, якую, па-ранейшаму не жадае рэгістраваць кіраўніцтва спецкамендатуры №7.
29.01.2015 Упраўленне “К”: У блакаванні сайтаў “адсутнічае грамадская небяспека”
Упраўленне “К” пры Міністэрстве ўнутраных спраў і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце РБ адказалі на зварот ГА «БАЖ» наконт блакавання шэрагу інтэрнэт-сайтаў.
29.01.2015 У Светлагорску суд пакараў гомельскіх журналістаў штрафамі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пікеце
Гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі, згодна з пастановай суда Светлагорскага раёна, з’яўляюцца правапарушальнікамі і абавязаны сплаціць дзяржаве па 900 тысяч рублёў. Дакумент журналісты, якія не прысутнічалі на паседжанні, атрымалі па пошце 28 студзеня.










