26.02.2015 Палітвязень Юрый Рубцоў пачаў атрымліваць газеты
26 лютага ён нарэшце атрымаў адразу дзве газеты: “Нашу ніву” і “Наша слова”. Па словах Юрыя Рубцова, каб гэтага дамагчыся, спатрэбілася тэлефанаваць на пошту і пагражаць судовым разбіральніцтвам. Высветлілася, што газеты не даходзілі, бо застраваліся ў дзяжурнай частцы, адкуль яму іх не аддавалі.
26.02.2015 Гомель: арыштаванага на 10 сутак Кастуся Жукоўскага звазілі з ІЧУ на суд і пакаралі яшчэ штрафам
У ІЧУ Кастуся Жукоўскага наведаў адвакат. Аказалася, што актывіста 25 лютага з ІЧУ звазілі на суд і яшчэ пакаралі штрафам у памеры 10 базавых велічынь нібыта за ілжывы данос.
26.02.2015 Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Сіракузы
26 лютага гарадскія ўлады Сіракузы (італьянскі рэгіён Сіцылія) прысвоілі беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ганаровае грамадзянства "горада міру і правоў чалавека".
26.02.2015 Валянцін Стэфановіч: "Вызвалення палітвязняў чакаць не прыходзіцца"
Намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў вынікі судовага працэсу па справе Мікалая Дзядка, які скончыўся сёння ў Магілёўскай турме.
26.02.2015 Суд над Мікалаем Дзядком: яшчэ год зняволення (абноўлена)
Сёння ў Магілёўскай турме быў працягнуты разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Мікалая Дзядка. Яго вінавацяць у парушэнні рэжыму адбыцця пакарання па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ. Суд пакараў Мікалая Дзядка 1 годам зняволення ў калоніі строгага рэжыму.
26.02.2015 У Гомелі пройдзе выстава "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"
Выстава плакатаў "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання" беларускага мастака Алега Аблажэя адкрыецца заўтра, 27 лютага ў 12 гадзін ў Гомелі.
26.02.2015 Чарговая хваля пераследу цыганаў, але “народ не будзе больш маўчаць!”
У ПЦ “Вясна” звярнулася група грамадзян, якія прадстаўляюць цыганскую дыяспару горада Мінска. Яны паведамілі пра факты беспадстаўных і адвольных затрыманняў прадстаўнікоў дадзенай нацыянальнасці супрацоўнікамі праваахоўных органаў сталіцы.
26.02.2015 У вынятай у слонімскага актывіста літаратуры экспертная камісія экстрэмізму не выявіла (дакумент)
Яшчэ 27 ліпеня мінулага года пры мытным даглядзе ў аўтамабілі, які належыць Севасцьяну, была выяўлена і забраная літаратура – часопісы, газеты, кнігі, у тым ліку польска-беларускі слоўнік, выдадзены ў дзяржаўным выдавецтве Рэспублікі Беларусь.
26.02.2015 Бабруйск: Сацыяльнае таксі -- "дабрачыннасць праз не хачу”
У Бабруйску застаецца нявырашанай сур'ёзная праблема з сацыяльным таксі. Агульнаградской дзяржаўнай службы няма, а кіроўцы ПУП "Импульс Авто Плюс" аказваюць паслугі вазочнікам, згодна з заключанай дамовай, з 9.00 да 17.00 гадзін. Выходны дзень - нядзеля.
26.02.2015 У гомельскім музеі забаранілі выставу з-за слова „шляхта”
У Гомелі забаранілі выставу „Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны” з-за слова „шляхта”. Новапрызначаны кіраўнік музея гісторыі горада Гомеля, якая раней працавала ў аддзеле ідэалогіі Чыгуначнага раёна, разглядзела ў гістарычнай выставе дыверсію.
26.02.2015 Журналісту Дэвіду Кроўфарду адмовілі ў беларускай візе
У сувязі з гэтым сустрэча ў межах “Прэс-клуба Беларусь” 27 лютага зменіць фармат на вэбінар. На яго ж запрашаюць і журналістаў, што запісаліся на майстар-класДэвіда Кроўфарда ў суботу.
25.02.2015 Праваабаронцы сустрэліся са спецдакладчыкам ПАСЕ Андрэа Рыгоні
Афіцыйны візіт Спецдакладчыка Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні ў Рэспубліку Беларусь працягнуўся 25 лютага сустрэчаю з прадстаўнікамі вядучых праваабарончых арганізацый.
25.02.2015 Андрэй Бастунец: «Рэпрэсіўны механізм далі органам, якія не паважаюць базавых прынцыпаў свабоды выказвання»
Намеснік старшыні ГА “БАЖ” каментуе “Палажэнне аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх складнікаў), размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт” (зацверджаная Пастановай ААЦ і Мінсувязі 19 лютага, апублікаваная на Нацыянальным прававым партале 25 лютага).
25.02.2015 Гомель: Кастусь Жукоўскі трымае сухую галадоўку, напісаў шэраг скаргаў у міліцыю і судовыя інстанцыі
Гомельскі грамадзянскі актывіст Кастусь Жукоўскі, які адбывае 10-сутачны арышт ў ІЧУ нібыта за дробнае хуліганства (брудную лаянку) працягвае сухую галадоўку. Сёння яго наведае адвакат.
25.02.2015 Берасцейскую журналістку аштрафавалі завочна
Згодна пастановы суда, 8 студзеня Аліна Літвінчук не маючы акрэдытацыі узяла інтэрв’ю ў старшыні Берасцейскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міра Лідзіі Раманюк, чым парушыла Закон Аб сродках масавай інфармацыі.










