22.01.2021 Два з паловай гады «хіміі» прысудзілі жыхару Светлагорска за эмацыйныя каментары на адрас інспектара ДПС
Мужчына прызнаў віну, з усім пагадзіўся і выбачыўся перад міліцыянтам. Але на жорсткасць прысуду гэта не паўплывала.
22.01.2021 Два і паўтары гады пазбаўлення волі: вынесеныя прысуды палітвязням Сафіі Малашэвіч і Ціхану Клюкачу
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 22 студзеня вынесеныя прысуды палітвязням Сафіі Малашэвіч і Ціхану Клюкачу
22.01.2021 Суды над удзельнікамі мірных акцый пратэсту адбываюцца 22 студзеня
На вечаровых акцыях пратэсту 21 студзеня было затрымана не менш за 18 чалавек. Сёння пераважна ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых.
22.01.2021 Front Line Defenders патрабуе неадкладна спыніць крымінальны пераслед Андрэя Аляксандрава
Front Line Defenders 21 студзеня выступіла з заявай, у якой заклікала беларускія ўлады спыніць крымінальны пераслед Андрэя Аляксандрава і адпусціць яго з-пад варты.
22.01.2021 Паштальёнку, якая перадала ў тэлеграм-чат дадзеныя дзесяткаў міліцыянтаў, асудзілі на 3 месяцы арышту
Суд Першамайскага раёна Мінска 22 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справы супраць 56-гадовай паштальёнкі Ларысы Танкашкур, якая перадала адміністратару тэлеграм-чату “Лебяжий 97%” асабістыя звесткі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія яна ўзяла з картатэкі падпісчыкаў выдання МУС "На страже".
21.01.2021 60-гадовы мінчанін атрымаў два гады калоніі за два ўдары амапаўцу
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 21 студзеня абвясцілі прысуд 60-гадоваму Аляксандру Губейка, абвінавачанаму ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка Амапу па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла Губейка два гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму.
21.01.2021 За разбітае ў аўтобусе шкло да трох гадоў пазбаўлення волі. У Бярозе судзяць Вадзіма Сычыка
У судзе Бярозаўскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 36-гадовага Вадзіма Сычыка, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.
21.01.2021 Праверка "Офіса па правах людзей з інваліднасцю". Пераслед 21 студзеня
21 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
21.01.2021 Подпісы панятых не супадаюць, а хадайніцтвы абароны адхіляюцца. Другі дзень судовага працэсу над палітвязнем Кулакоўскім
21 студзеня прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы паводле артыкула 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады) у дачыненні да былога начальніка крымінальнага вышуку, а зараз — палітычнага зняволенага Дзмітрыя Кулакоўскага.
21.01.2021 Суд па нападзе на супрацоўніка АМАПа. Відэа не пацвярджае высновы следства
У судзе Ленінскага раёна Мінска 20 студзеня працягнуўся працэс па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПа. Абвінавачаны Віктар Барушка віну не прызнаў.
21.01.2021 Па два гады "хіміі". У Наваполацку вынеслі прысуды за жнівеньскія пратэсты
Суд горада Наваполацка 21 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справы супраць Віктара Шаўра і Віталя Шыцікава па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак) за падзеі 10 жніўня ў Наваполацку. Суддзя Віталь Лапко асудзіў іх на два гады "хіміі" кожнага.
21.01.2021 У Мастах судзяць мужчыну за акцыі з пудзіламі ў міліцэйскай форме, трунамі, БЧБ-сцягамі на дрэвах
У судзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці 21 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Царыкевіча па абвінавачванні па ч. 1 і 2 арт. 339 (Хуліганства і злоснае хуліганства) і 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
21.01.2021 Палітзняволеная Сафія Малашэвіч у апошнім слове: "Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання"
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 21 студзеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Сафіі Малашэвіч і Ціхана Клюкача.
21.01.2021 Палітвязню Юрыю Савіцкаму прысудзілі тры гады "хіміі"
У Кастрычніцкім судзе Мінску працягваўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.
21.01.2021 Магілёўца асудзілі на год "хіміі" за раскіданыя самарэзы каля будынкаў сілавых органаў
Суд Ленінскага раёна Магілёва 21 студзеня асудзіў 50-гадовага Сяргея Базука паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства) на адзін год "хіміі", паведамляе MAYDAY.










