У Баранавічах пададзена заяўка на першамайскі пікет

14.04.2015 У Баранавічах пададзена заяўка на першамайскі пікет

Лідар баранавіцкай прафсаюзнай суполкі РЭП Рыгор Грык 14 красавіка падаў заяўку ў гарадскі выканаўчы камітэт аб правядзенні першамайскага пікету. Паводле слоў прафсаюзнага актывіста, акцыя будзе наўпрост звязана з пытаннямі абароны працоўных, сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі.

Віцебск застаўся без "ідэалагічнага кіраўніка"

14.04.2015 Віцебск застаўся без "ідэалагічнага кіраўніка"

З пераліку намеснікаў старшыні гарвыканкаму знікла прозвішча Уладзіміра Шломы, які займаўся пытанннямі адукацыі, спорту, турызму, ідэалогіі, культуры, справамі моладзі. І запомніўся негатыўным стаўленнем да дэмакратычных актывістаў.

Валянцін Стэфановіч: На жаль, не ўсе еўрапалітыкі жадаюць заўважаць, што адбываецца ў Беларусі

14.04.2015 Валянцін Стэфановіч: На жаль, не ўсе еўрапалітыкі жадаюць заўважаць, што адбываецца ў Беларусі

Сітуацыя, якая склалася вакол палітвязня Міколы Статкевіча, вельмі сімптаматычная, паколькі яна дэманструе, што беларускія ўлады, па-першае, не жадаюць вызваляць палітвязняў, а, па-другое, толькі імітуюць дыялог з Еўразвязам.

СК узбудзіў крымінальную справу па факту распаўсюду нібыта з электроннай скрынкі праваабаронцы Леаніда Судаленкі парнаграфіі

14.04.2015 СК узбудзіў крымінальную справу па факту распаўсюду нібыта з электроннай скрынкі праваабаронцы Леаніда Судаленкі парнаграфіі

Леанід Судаленка даведаўся, што Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 343 КК (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт) па факту распаўсюду парнаграфічных ролікаў нібыта з электроннай скрынкі, якая належыць праваабаронцу.

Новы прэзідэнцкі дэкрэт у Беларусі "стымулюе" працаздольнасць грамадзянаў шляхам штрафу і пазбаўлення волі

14.04.2015 Новы прэзідэнцкі дэкрэт у Беларусі "стымулюе" працаздольнасць грамадзянаў шляхам штрафу і пазбаўлення волі

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладнай адмены дэкрэта прэзідэнта аб папярэджанні "сацыяльнага ўтрыманства" ў сувязі з яго неадпаведнасцю міжнародным абавязальніцтвам дзяржавы ў галіне правоў чалавека.

Віцебская міліцыя абяцае «праверыць» распаўсюднікаў савецкіх сьцяжкоў

14.04.2015 Віцебская міліцыя абяцае «праверыць» распаўсюднікаў савецкіх сьцяжкоў

Праваабаронца Павал Левінаў атрымаў адказ на сваю заяву ў абласную ўправу МУС.

КС адмовіўся ўзбуджаць вытворчаць па справе аб допуску ў суды прадстаўнікоў грамадзян

14.04.2015 КС адмовіўся ўзбуджаць вытворчаць па справе аб допуску ў суды прадстаўнікоў грамадзян

Канстытуцыйны суд адмовіўся ўзбуджаць вытворчасць па справе аб допуску ў суды прадстаўнікоў грамадзян. Пра гэта карэспандэнту НЧ паведаміла бабруйчанка Валянціна Каваленка.

Абарона правоў чалавека патрабуе супрацы адвакатаў, праваабаронцаў і журналістаў

14.04.2015 Абарона правоў чалавека патрабуе супрацы адвакатаў, праваабаронцаў і журналістаў

Да такой высновы прышлі ўдзельнікі тэматычнай сустрэчы “Адвакат-праваабаронца-журналіст: прафесійныя магчымасці і асаблівасці, узаемадзеянне і ўзмацненне патэнцыялу”, якая з 10 па 12 красавіка адбылася ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскага ў Вільнюсе (Літва) у рамках адукацыйнай праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў”.

Клопат Human Rights Watch у Беларусі: палітвязьні, стмяротная кара і закон аб СМІ

14.04.2015 Клопат Human Rights Watch у Беларусі: палітвязьні, стмяротная кара і закон аб СМІ

Паводле міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, Беларусі трэба вызваліць шасьцёх палітвязьняў, увесьці мараторый на выкананьне сьмяротнага пакараньня і ўнесьці папраўкі ў Закон аб СМІ ў бок яго лібэралізацыі.

Вярхоўны суд: падставаў для звароту ў Канстытуцыйны суд няма

14.04.2015 Вярхоўны суд: падставаў для звароту ў Канстытуцыйны суд няма

Тамара Сялюн атрымала адказ з Вярхоўнага суда. У ім намеснік Старшыні Калінковіч В.Л. адзначыў, што Вярхоўны суд разгледзеў зварот маці расстралянага Паўла Селюна ў межах сваёй кампетэнцыі і не бачыць падставаў для звароту ў Канстытуцыйны суд.

Жанна Пцічкіна азнаёмілася з матэрыяламі крымінальнай справы загінулага сына

14.04.2015 Жанна Пцічкіна азнаёмілася з матэрыяламі крымінальнай справы загінулага сына

Папярэдняе расследаванне па факце смеці І. Пцічкіна ў СІЗА было завершана яшчэ ў студзені. Аднак, доўгі час Жанну Пцічкіну па незразумелых прычынах не дапускалі да азнаямлення з матэрыяламі праверкі па крымінальнай справе.

Міколу Статкевіча чакае новы суд

14.04.2015 Міколу Статкевіча чакае новы суд

«Адміністрацыя калоніі вырашыла, што ён настолькі «не стаў на шлях выпраўлення» і «мае намер весці злачынны лад жыцця», што яго далейшае ўтрыманне ў гэтай высокамаральнай установе немагчымае», — напісала ў «Фэйсбуку» Марына Адамовіч, жонка палітвязня.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

14.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка”:Пераслед журналістаў у Гародні і Брэсце; У Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры адбыўся ператрус. “Падзея”: Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend і ПЦ "Вясна" накіравалі заяву ў адносна ўзмацнення ціску на Мікалая Статкевіча.

Салігорскія праваабаронцы завершылі працу над дакладам аб дыскрымінацыі беларускамоўных

13.04.2015 Салігорскія праваабаронцы завершылі працу над дакладам аб дыскрымінацыі беларускамоўных

Галоўная мэта зробленай працы - даць аб'ектыўную інфармацыю пра стан забеспячэння і выканання правоў беларускамоўных грамадзян і сумеснымі высілкамі грамадскасці, органаў выканаўчай і заканадаўчай улады распрацаваць і ажыццявіць належныя меры па яго паляпшэнні.

Светлагорск: інвалід-калясачнік не здолеў патрапіць на судовае паседжанне па яго грамадзянскаму зыску

13.04.2015 Светлагорск: інвалід-калясачнік не здолеў патрапіць на судовае паседжанне па яго грамадзянскаму зыску

Актывіст не здолеў патрапіць на папярэдняе паседжанне, таму што кабінет суддзі – на другім паверсе. А «безбар'ерны асяродак» існуе часта толькі на паперы – у будынку суда няма ні пад'ёмніка, ні пандуса, трапіць на калясцы на другі паверх проста немагчыма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства