29.04.2015 Брэст: суд адхіліў скаргу незалежнай журналісткі
Журналістка Іна Хоміч спрабавала аспрэчыць пастанову суда Маскоўскага раёна г.Брэста, паводле якой яна была аштрафавана на 30 базавых велічынь (5,4 мільёна рублёў) паводле артыкула 22.9 Кодекса Рб аб адміністрацыйных правапарушэннях - “за распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ”.
29.04.2015 Бабруйская міліцыя не рэагуе на неанацысцкія надпісы на будынку апорнага пункту (фота)
У Бабруйску на вуліцы Ракасоўскага ужо доўгі час можна бачыць надпісы з неанацысцкім кодавым лозунгам "14/88" і надпісам "Слава Руси" ў атачэнні падвоеных "маланак" (эмблема СС).
29.04.2015 Бабруйск: рэканструкцыя дзіцячай бальніцы зноў адкладаецца з-за адсутнасці фінансавання
У Бабруйску працягваецца эпапея з рэканструкцыяй дзіцячай бальніцы. Будынак 1963 года даўно не бачыў рамонту і знаходзіцца ў жаласным стане.
29.04.2015 Праваабаронца: Савет Рэспублікі выконвае функцыі Канстытуцыйнага Суда?
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу адказаў на зварот Тамары Сялюн па ініцыяванні ім перад Канстытуцыйным судом пытання аб неадпаведнасці артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
29.04.2015 Віцебскія актывісты патрабуюць даследвання месцаў невядомых пахаванняў (фота)
Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і яшчэ некалькі актывістаў ужо другі раз звяртаюцца ў Следчы камітэт па фактах знаходак чалавечых парэшткаў. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, у лесе каля вёсак Хайсы і Дрыколле адбываліся сталінскія расстрэлы.
29.04.2015 Грамадзяне накіравалі пасланне беларускага народу прэзідэнту і парламентарыям
29 красавіка група грамадзянаў з розных рэгіёнаў Беларусі накіравала пасланне на адрас прэзідэнта і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з заклікам "не на словах, а на справах паказаць сваю сумленнасць і справядлівасць".
29.04.2015 Пад час ператрусу ў Аляксандра Малчанава забралі вінчэсцер і ўкраінскія сімкі
Прычыну такой пільнай увагі да сябе з боку праваахоўнікаў Аляксандр Малчанаў тлумачыць тым, што раней некалькі знаёмых апыталі супрацоўнікі КДБ наконт ягонага магчымага ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.
29.04.2015 У Крычаве пагражаюць непрыемнасцямі за стасункі з журналістамі “Вольнага горада”
Замест вырашэння “мелачнай” праблемы, кіраўніцтва мясцовага аўтапарка пачало пагражаць супрацоўнікам, якія будуць заўважаны за чытаннем газеты “Вольны горад” нават у абедзены перапынак, пакараннем.
29.04.2015 У Салігорску прынята новае рашэнне аб масавых мерапрыемствах
Шматмесячныя спробы салігорскіх праваабаронцаў атрымаць ад уладаў копію “таямнічага” рашэння, што абмяжоўвае свабоду мірных сходаў у рэгіёне, скончыліся досыць нечакана.
29.04.2015 Палітрада АГП патрабуе ад уладаў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў
28 красавіка Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыняла заяву, у якой патрабуе ад беларускіх уладаў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў.
28.04.2015 Беларускія ўлады зноў не пусцілі ў краіну замежнага праваабаронцу
Старшыня міжнароднай праваабарончай арганізацыі Libereco - Partnership for Human Rights Ларс Бюнгер паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, што на мінулым тыдні беларуская амбасада ў Берліне адмовіла яму ў візе. Гэта чацвертая адмова з 2010 году.
28.04.2015 Суд над Мiкалаем Статкевічам адбудзецца 4 траўня
Суд над палітвязнем Мікалаем Статкевічам па змене рэжыму адбыцця пакарання – з заменай яго на турэмны, адбудзецца 4 траўня ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17. Пачатак у 14-30.
28.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Па-за межамі”: Чарговы факт пераследу праваабаронцаў у Азейбарджане - Інтыгам Аліеў асуджаны да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях. Госць рубрыкі “Асоба”: Валянцін Стэфановіч, які 21 красавіка быў адны з удзельнікаў паседжання камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі ў Страсбургу.
28.04.2015 За супрацоўніцтва з “Белсатам” збіраюцца судзіць Сяргея Краўчука
Незалежнага журналіста з Мінска вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежны СМІ пры падрыхтоўцы сюжэта ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.
28.04.2015 У Рэчыцы судзяць футбольных заўзятараў
27 красавіка ў судзе горада Рэчыцы былі разгледжаны адміністратыўныя справы напярэдадні затрыманых футбольтных заўзятараў В.Бенчука і М.Маліноўскага.










