26.05.2015 У Беластоку адбудзецца сустрэча з Алесем Бяляцкім
27 траўня Беласток наведае грамадскі дзеяч, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. У межах візіту Алеся Бяляцкага адбудуцца сустрэчы з журналістамі і зацікаўленымі асобамі.
26.05.2015 Гомельскіх актывістаў дапытваюць па факце рассылкі парнаграфіі
Гомельскіх дэмакратычных актывістаў апытваюць у Следчым камітэце па справе рассылкі парнаграфічнага роліка з узламанай скрыні праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
25.05.2015 Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў парушаюць заканадаўства аб зваротах грамадзян і не маюць сваёй пазіцыі (дакументы)
Гродзенскі праваабаронца Раман Юргель у канцы красавіка зрабіў запыты да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці і старшыняў пастаянных камісій вышэйшага заканадаўчага органу.
25.05.2015 Інфаграфіка: Палітвязні ў Беларусі
Cёння за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 6 палітычных зняволеных. Тыдзень таму праваабарончыя арганізацыі апублікавалі сумесную анлайн-петыцыю з патрабаваннем вызваліць усіх палітычных зняволеных.
25.05.2015 Незалежная журналістка Вольга Чайчыц атрымала позву ў суд
Позва ў суд прыйшла на паштовую скрыню журналісткі Вольгі Чайчыц. Разгляд справы адбудзецца 1 чэрвеня ў судзе Дзяржынскага раёну.
25.05.2015 “СНД адбудоўвае лагер паліцэйскіх дзяржаў”
Алесь Бяляцкі пракаментаваў інфармацыю пра паседжанне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў дзяржаў-удзельніц СНД, якое 25 – 27 траўня праходзіць у Душанбэ.
25.05.2015 Баранавічы: факты збіцця міліцыяй аматараў футбола правярае сама міліцыя
Праваабаронца Сяргей Гоўша 23 траўня атрымаў адказ з Баранавіцкай міжраённай пракуратуры на сваю скаргу па факту збіцця міліцыяй аматараў футбола 3 траўня напярэдадні матча першай лігі чэмпіяната Беларусі паміж мясцовым футбольным клубам “Баранавічы” і магілёўскім “Дняпром”.
25.05.2015 Прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» ў Варшаве
Прэзентацыя кнігі старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» адбудзецца 28 мая ў Беларускім доме ў Варшаве.
25.05.2015 У Оршы забаранілі адразу 6 пікетаў
24 і 25 траўня акцыі супраць увядзенння Дэкрэта №3 "Пра папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства" збіраліся правесці актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
24.05.2015 У праваабаронцы Леаніда Судаленкі беларускія памежнікі забралі ноўтбук
24 траўня на літоўска-беларускай мяжы ў пункце пропуску «Каменны лог» беларускія памежнікі праявілі пільную ўвагу да праваабаронцы Леаніда Судаленкі і забралі «для праверкі» носьбіты інфармацыі, у тым ліку ноўтбук.
24.05.2015 У Баранавічах адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”
Творчая сустрэча адбылася ў вёсцы Русіны (Баранавіцкі раён) на сядзібе Таварыства беларускай мовы. Людзі прыйшлі на сустрэчу не толькі з пісьменнікам, але і былым палітвязнем.
23.05.2015 Алесь Бяляцкі - госць святочнай сустрэчы Amnesty International у Польшчы
23 траўня ў Варшаве кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі стаў спецыяльным госцем на гадавой сустрэчы актывістаў аддзяленьня Amnesty International у Польшчы, якое сёлета адзначае 25-я ўгодкі заснаваньня.
23.05.2015 Салігорск: Пракуратура рэагуе на парушэнне моўнага заканадаўства
Па выніках праверкі ў дачыненні да адказнага супрацоўніка прадпрыемства быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні паволе артыкула 9.13 КаАП, а таксама вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні надалей парушэнняў заканадаўства.
23.05.2015 Брэст: гарадскія ўлады забаранілі пікеты супраць дэкрэта “аб дармаедах”
Заяўкі на правядзенне дзесяці такіх мерапрыемстваў у розных мікрараёнах горада падавалі мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Самі пікеты былі запланаваны на 25 траўня.
22.05.2015 Конкурс: удзельнічай у летніх Школах па правах чалавека для моладзі - 2015
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, працягвае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2015 год.










