29.05.2015 Трэці раз за апошнія два месяцы памежнікі затрымалі на мяжы журналіста-фрылансера Жукоўскага
У выніку К. Жукоўскага больш за тры гадзіны пратрымалі на мяжы, правялі асабісты дагляд, агледзелі таксама аўтамабіль. Па словах памежнікаў, шукалі “антыканстытуцыйную літаратару і носьбіты інфармацыі".
29.05.2015 Магілеў: Па скарзе журналіста чыноўніка аштрафавалі
Сябра ГА “БАЖ” Уладзімір Лапцэвіч з Магілёва працягвае адстойваць свае правы.
28.05.2015 Яшчэ два штрафы – за расцяжку "БХД"
Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Зміцер Дзякаў паведаміў, што следам за ім яшчэ два чалавекі аштрафаваныя за расцяжку, вывешаную 19 траўня ў Наваполацку. Прычым абодва ягоныя сябры не маюць да інцыдэнту ніякага дачынення.
28.05.2015 Сельсавет ухіляецца ад прапаноў грамадскай ініцыятывы "Хайсы"
Старшыня Мазалаўскага сельсавету даслаў адказ заснавальніку грамадскай ініцыятывы “Хайсы” Яну Дзяржаўцаву. Актывіст прасіў мясцовыя ўлады аб добраўпарадкаванні ляснога ўскрайку каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну, дзе, паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, адбываліся "сталінскія" расстрэлы.
28.05.2015 Палітвязень Юрый Рубцоў два гады правядзе ў калоніі
Суд Пружанскага раёна прызнаў палітвязня Юрыя Рубцова вінаватым і пакараў двумя гадамі калоніі агульнага рэжыму з улікам неадбытага тэрміну
28.05.2015 Павел Сапелка: Суды ў месцах пазбаўлення волі фактычна праходзяць у закрытым рэжыме, паколькі патрапіць на іх немагчыма
Начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакарання па Магілёўскай вобласці паведамляе юрысту, што фактаў неправамоцных дзеянняў з боку адміністрацыі Папраўчай калоніі №17 у ходзе праверкі не выяўлена.
28.05.2015 Касацыйная скарга асуджанага да растрэлу будзе разгледжаная 14 ліпеня
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 14 ліпеня Вярхоўным судом будзе разгледжана касацыйная скарга Сяргея Іванова.
28.05.2015 Рыгор Кастусёў накіраваў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд
Палітык просіць старшыню Вярхоўнага суда адмяніць пастанову суда Шклоўскага раёна ад 23 снежня 2014 года аб пакаранні яго штрафам у памеры 25 базавых велічынь за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы.
28.05.2015 У Брэсце адбылася акцыя салідарнасці з Юрыем Рубцовым (фота)
Мясцовыя актывісты незвычайным спосабам вырашылі выказаць падтрымку палітычнаму вязню, суд над якім пачаўся 27 траўня ў Пружанах, а сёння ўжо мусіць быць абвешчаны прысуд.
28.05.2015 Пяты год скалечаны на заводзе рабочы дабіваецца прызнання, што траўма была вытворчай
Гомельскае абласное ўпраўленне дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы адмаўляецца выконваць рашэнне суда. Акт аб вытворчай траўме да гэтага часу не складзены. А былы рабочы працягвае абіваць парогі, у першую чаргу – абласной інспекцыі па працы.
28.05.2015 Бабруйск: Галіна Смірнова атрымала адмову на правядзенне пікета за 15 хвілін да яго пачатку (дакумент)
Актывісты АГП планавалі правесці 27 траўня пікетаванне на стадыёне фабрыкі "Славянка", каб "данесці да грамадскасці пазіцыю аб недапушчальнасці ўвядзення ў Беларусі прымусовай працы, прадугледжанай Дэкрэтам № 3".
28.05.2015 Псіхіятрыя і правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: прэзентацыя міжнародных экспертаў
Прэзентацыя «Псіхіятрыя і правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: заканадаўства і практыка» з удзелам экспертаў з Беларусі, Польшчы і ЗША адбудзецца ў Беларускім дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
27.05.2015 Кухня TV: Чаму інваліднасць з’яўляецца праваабарончай праблемай
У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” эксперты Эніра Браніцкая, Сяргей Драздоўскі і Валянцін Стэфановіч абмяркоўваюць праблему дыскрымінацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх права жыць паўнавартасным жыццём і важнасць падпісання Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў.
27.05.2015 Алесь Бяляцкі: Выбары – гэта шоў з ужо запланаванымі вынікамі
У час прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў рэдакцыі тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” ў Беластоку, Алесь Бяляцкі найперш закрануў тэму палітычных вязняў і суда над Юрыем Рубцовым, які ў гэты час якраз адбываўся ў Пружанах, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
27.05.2015 Прысуд Юрыю Рубцову абвесцяць 28 мая
Прысуд па справе Юрыя Рубцова будзе агалошаны заўтра, 28 траўня, да 15:30










