Баранавічы: пададзена касацыйная скарга па справе аб забароне першамайскага пікета

01.06.2015 Баранавічы: пададзена касацыйная скарга па справе аб забароне першамайскага пікета

Рыгор Грык падаў касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на рашэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, які 21 траўня прызнаў неабгрунтаванымі яго патрабаванні на дзеянні гарадскіх уладаў па забароне першамайскага пікету.

1 чэрвеня будуць судзіць журналістку Вольгу Чайчыц

01.06.2015 1 чэрвеня будуць судзіць журналістку Вольгу Чайчыц

У судзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці 1 чэрвеня будуць судзіць журналістку Вольгу Чайчыц.

FIDH і ПЦ “Вясна” занепакоены пагаршэннем сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі

01.06.2015 FIDH і ПЦ “Вясна” занепакоены пагаршэннем сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр “Вясна” глыбока занепакоеныя з нагоды пагаршэння ўмоваў утрымання Юрыя Рубцова, Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка і Ігара Аліневіча і заклікаюць улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць палітвязняў.

Бабруйск: фанацкі сектар пустуе "з-за прадузятага стаўлення міліцыі"

31.05.2015 Бабруйск: фанацкі сектар пустуе "з-за прадузятага стаўлення міліцыі"

Ужо пятую хатнюю гульню запар фанацкая трыбуна бабруйскага стадыёну "Спартак" вылучаецца сярод іншых пустымі крэсламі. Прыхільнікі футбольнага клуба "Белшына" тлумачаць сваю адсутнасць на сектары дзеяннямі міліцыі.

У Лунінецкім бюлетэні “Сімвал часу” -- апошнія навіны пра палітвязняў

31.05.2015 У Лунінецкім бюлетэні “Сімвал часу” -- апошнія навіны пра палітвязняў

Рэдактар бюллетэня Віталь Каліноўскі лічыць, што жыхарам апалітычнага Лунінца гэты бюлетэнь дапаможа разабрацца ў сапраўднай беларускай рэчаіснасці.

У Бабруйску абмяркуюць гендарныя пытанні

31.05.2015 У Бабруйску абмяркуюць гендарныя пытанні

2 чэрвеня ў Бабруйску адбудзецца сустрэча з Аляксандрай Ігнатовіч, адной з аўтарак першага беларускага фемінісцкага кіно "Сукенка". Над гэтым дакументальным фільмам працавалі 25 беларусак.

Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі футбольных заўзятараў у Баранавічах, прызнаны правамернымі

31.05.2015 Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі футбольных заўзятараў у Баранавічах, прызнаны правамернымі

У сваю чаргу спецыяліст па бяспецы АБФФа Аляксандр Чэрнік лічыць, што супрацоўнікі МУС фармальна падышлі да справы, бо ў адказе няма вынікаў праверкі ўпраўлення уласнай бяспекі і прававой ацэнкі дзеянняў міліцыі, а толькі спасылкі на нарматыўна-прававыя акты.

Гродзенскія чыноўнікі занепакоеныя ўплывам на дзяцей “негатыўных інтэрнэт-рэсурсаў”

31.05.2015 Гродзенскія чыноўнікі занепакоеныя ўплывам на дзяцей “негатыўных інтэрнэт-рэсурсаў”

У Гродне днямі на базе абласной газеты “Гродзенская праўда” прайшоў круглы стол з удзелам старшыняў аблвыканкаму Уладзіміра Краўцова, гарвыканкаму Мечыслава Гоя, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Гродзеншчыны, розных чыноўнікікаў абласнога ўзроўню.

Алесь Бяляцкі: Па сабе ведаю, як салідарнасць дапамагае ў цяжкія дні (відэа)

29.05.2015 Алесь Бяляцкі: Па сабе ведаю, як салідарнасць дапамагае ў цяжкія дні (відэа)

Кіраўнік ПЦ “Вясна”, былы палітвязень у “Гарачым каментары” на тэлеканале “Белсат” – пра сітуацыю з сённяшнімі палітвязнямі Беларусі.

Мікашэвічы: хамства супрацоўніка міліцыі засталося беспакараным

29.05.2015 Мікашэвічы: хамства супрацоўніка міліцыі засталося беспакараным

Актывіст кампаніі “Гавары праўду”Леанід Дубаносаў накіраваў скаргу ў Брэсцкае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў на тое, што парушэнне прафесійнай этыкі капітанам Мікашэвіцкага ГАУС Аляксандрам Басманавым не атрымала належнай ацэнкі яго непасрэднага кіраўніка.

Інфаграфіка: Гісторыя пераследу Юрыя Рубцова

29.05.2015 Інфаграфіка: Гісторыя пераследу Юрыя Рубцова

Гісторыя палітычнага пераследу Юрыя Рубцова, у чарговы раз асуджанага 28 траўня, распачалася ў 2013 годзе. Праваабарончы цэнтр "Вясна" фіксаваў усе факты затрыманняў і судоў у дачыненні да апазіцыйнага актывіста.

Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналісткі

29.05.2015 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналісткі

У Брэсцкім абласным судзе разгледжана касацыйная скарга журналіста-фрылансера з Бярозы Тамары Шчапёткінай, якая прасіла адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста і накіраваць яе справу на новы разгляд.

 Валянцін Стэфановіч: Прысуд Юрыю Рубцову - пераслед за палітычныя перакананні (відэа)

29.05.2015 Валянцін Стэфановіч: Прысуд Юрыю Рубцову - пераслед за палітычныя перакананні (відэа)

Спецыяльна для сайта palitviazni.info намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч пракаментаваў паўторнае асуджэнне Юрыя Рубцова судом Пружанскага раёна.

Праваабаронца патрабуе ад кіраўніка мытнага камітэта вярнуць ноўтбук

29.05.2015 Праваабаронца патрабуе ад кіраўніка мытнага камітэта вярнуць ноўтбук

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, у якога ў пункце пропуску "Каменны Лог" ашмянская мытня без тлумачэння прычын канфіскавала ноўтбук, звярнуўся са скаргай да старшыні мытнага камітэта Юрыя Сянько.

Чарговы суд над выдаўцом “Вольнага горада” адбудзецца 3 чэрвеня

29.05.2015 Чарговы суд над выдаўцом “Вольнага горада” адбудзецца 3 чэрвеня

Уладзімір Кудраўцаў, выдавец незалежнай газеты “Вольны горад”, атрымаў позву з суда Крычаўскага раёна, у якой паведамляецца, што разгляд яго справы аб адміністрацыйным правапарушэнні адбудзецца 3 чэрвеня ў 15-00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства