01.02.2021 Смаргонцу прысудзілі год “хатняй хіміі” за здзек над дзяржаўным сцягам
У судзе Смаргонскага раёна 1 лютага вынесены прысуд мясцоваму жыхару Дзмітрыю Грыневічу. Якога абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўным сцягам (арт. 370 КК РБ).
01.02.2021 Суд над актывістамі забастоўкі на БМЗ: усім траім - пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
У Жлобіне 1 лютага працягваецца крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе.
01.02.2021 Мінск: Антону Валавіку прысудзілі тры гады пазбаўлення волі
Суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска вынес прысуд 23-гадоваму Антону Валавіку
01.02.2021 "Папіярыўся ў інстаграме" і патрапіў пад артыкул. У Жлобіне судзяць непаўнагадовага
У абвінавачванні пракурор адзначыў, што 10 жніўня Прохараў шпурлянуў не менш 1 камяня ў аўтазак, чым прычыніў матэрыяльную шкоду аўтамабілю.
01.02.2021 Алега Мазгова асудзілі да трох гадоў "хіміі"
Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд 26-гадоваму спартсмену Алегу Мазгову
01.02.2021 Год і тры месяцы "хатняй хіміі" і 3000 рублёў каштавала жыхару Фаніпаля абраза міліцыянта
Першага лютага ў судзе Дзяржынскага раёна разглядалі крымінальную справу па арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), узбуджаную супраць жыхара Фаніпаля Максіма Самбраса.
01.02.2021 Судовы пераслед за мірныя акцыі пратэсту: першага лютага
У раённых судах разглядаюцца адміністрацыйныя справы ў дачыненні да затрыманых на мірных сходах
01.02.2021 У студзені мінімум 46 чалавек былі асуджаны па крымінальных палітычных справах (інфаграфіка)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года актыўна сочыць за крымінальнымі справамі, якія маюць палітычна матываваны характар і якія былі ўзбуджаныя супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў поствыбарчых акцый пратэсту. Па стане на 1 лютага вядома больш за 770 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 217 чалавек з гэтага спісу на дадзены момант з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.
01.02.2021 Два гады абмежавання волі і 2 000 рублёў кампенсацыі: так скончыўся суд над Дзяшчэняй за знявагу прадстаўніка ўлады
Суд Мінскага раёна 1 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Дзяшчэні. Яго абвінавацілі у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).
01.02.2021 Што гэта было? У Віцебску ў суботу суды цягнуліся да апоўначы
У Віцебску 30 студзеня прайшоў працэс, які мусіць увайсці ў гісторыю беларускага судаводства.
31.01.2021 Абаронца Няронскага: Амаль за восем месяцаў следства так і не здабыла доказаў яго віны па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса
"Вясна" публікуе аргументы абаронцы Уладзіміра Няронскага, згодна з якімі віна палітвязня па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса не даказаная.
31.01.2021 Затрыманні у Беларусі 31 студзеня
31 студзеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі
30.01.2021 У краму Symbal.by прыйшлі з праверкай, цікавяцца сайтам orsha.eu і іншыя факты палітычнага пераследу за 30 студзеня
У памяшканне крамы symbal.by на праспекце Машэрава 18, у Мінску прыйшла праверка з АБЭЗ РУУС Савецкага раёна. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе Павел Белавус.
30.01.2021 Дэпутаты з Германіі, Швейцарыі і Ірландыі ўзялі шэфства над беларускімі палітвязнямі
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй Libereco, дэпутаты парламентаў Германіі, Швейцарыі і Ірландыі сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Вольгі Паўлавай, Уладзіслава Зяневіча, Рамана Гваздзёлкі, Максіма Паўлюшчыка, Руслана Парфёнава, Іллі Паланянкіна, Анастасіі Булыбенка, Таццяны Якельчык і Аляксея Санчука.
29.01.2021 "Чалавек выказвае меркаванне, а вы кажаце: "Паверыўшы ў сваю беспакаранасць". Апошняе слова Няронскага ў судзе
29 студзеня Уладзімір Няронскі выступіў у судзе з апошнім словам. Вось што ён сказаў — публікуем стэнаграму прамовы палітвязня.










