16.06.2015 УУС Магілёўскага аблвыканкама: умовы ўтрымання ў ІЧУ палепшыліся
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, які сам адбываў адміністрацыйнае пакаранне ў 2011 годзе, адзначае, што апошнім часам умовы ўтрымання ў гэтай установе сапраўды палепшыліся, і адбылося гэта шмат у чым дзякуючы актыўнай пазіцыі праваабаронцаў.
16.06.2015 Акцыя ў Камянцы ў падтрымку палітвязня Юрыя Рубцова
У ажыўленых месцах раённага памежнага гарадка Камянец напярэдадні дня салідарнасці з’явіліся ўлёткі ў падтрымку палітзняволенага Юрыя Рубцова. На ўлётцы здымак Юрыя Рубцова ў майцы з надпісам: “Лукашэнка, сыходзь!”.
16.06.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: праваабаронца Наста Лойка рапавядае пра апошнія факты пераследу палітвязняў. "Падзея": Праваабрончая арганізацыя Amnesty International абвясціла кампанію ў падтрымку вязня сумленння Юрыя Рубцова.
16.06.2015 Cемінар у Гомелі: Усё, што вы хацелі ведаць пра правы чалавека
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.
16.06.2015 У Мядзеле КДБ затрымаў актывістку БХД
Супрацоўнікі мясцовага міжраённага аддзялення Упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці затрымалі дэлегата V устаноўчага З'езду Партыі БХД 28-гадовую Ганну Уліцкую.
16.06.2015 Рыхтуецца да выдання кніга “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”
Адметнасцю дакументальнай кнігі з’яўляецца гістарычны агляд “Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”, падрыхтаваны гісторыкамі права.
16.06.2015 Праваабаронца Павал Левінаў падаў у суд на Белтэлерадыёкампанію
Праваабаронца хоча дамагчыся рэалізацыі свайго права на абвяржэньне зьвестак, распаўсюджаных у тэлепраграме «Клюб рэдактараў» 7 лютага (з паўторам 9 лютага), якія, на яго думку, не адпавядаюць рэчаіснасьці і зьневажаюць яго гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.
15.06.2015 У Бабруйску прэзентавалі ініцыятыву для пенсіянераў, інвалідаў і беспрацоўных
Грамадскія актывісты Бабруйска аб'ядналіся дзеля стварэння ініцыятывы "Жыццё ў дзейнасці". Мэта ініцыятывы - даць магчымасць самарэалізоўвацца актыўным пенсіянерам, людзям з інваліднасцю і людзям, якія страцілі працу.
15.06.2015 "Гарант Канстытуцыі абараняе інтарэсы толькі асобнай купкі чыноўнікаў" (відэа)
Грамадзяне папрасілі Аляксандра Лукашэнку паўплываць на сваіх апрычнікаў - генпракурора і старшыню Вярхоўнага суда, адказу з прэзідэнцкай адміністрацыі ахвяры беззаконня не дачакаліся.
15.06.2015 Праваабарончая гуманітарная міссія на Украіне: У міграцыйных службах Харкава тысячныя чэргі з перасяленцаў
Беларускія валанцёры паведамляюць, што адной з важнейшых праблем для перасяленцаў стаецца працэс зацверджання даведак часова перамешчанай асобы.
15.06.2015 Дэпутат лічыць сустрэчы з выбаршчыкамі раз на 8 месяцаў дастатковымі
Уладзімір Краўцоў, які адначасова з’яўляецца старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, праводзіў прыём выбаршчыкаў у Крычаўскім, Клімавіцкім і Хоцімскім раёнах. Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч пабываў на прыёме.
15.06.2015 Павел Сапелка: З практыкай правядзення судовых пасяджэнняў у закрытых установах не ўсё ў парадку
Юрыст Павел Сапелка прасіў Вярхоўны суд Беларусі растлумачыць парадак доступу грамадзян у выязныя судовыя пасяджэнні на тэрыторыі месцаў пазбаўлення волі.
15.06.2015 Начальніка шклоўскай калоніі адправілі на падвышэнне
У шклоўскай калоніі падчас кіраўніцтва Сяргея Ермаліцкага адбывалі пакаранне шмат беларускіх палітвязняў, у тым ліку Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Аляксандр Класкоўскі, Алег Гнедчык, Мікалай Дзядок, Уладзімір Лобан, Арцём Пракапенка, Дзмітрый Новік і іншыя.
15.06.2015 Лідзія Ярмошына: Сярэдзіна кастрычніка - менш дэпрэсіўны час
У інтэрвію праграме «Контуры», якая выходзіць на тэлеканале АНТ, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына выказалася з нагоды прадстаячых выбараў Прэзідэнта Беларусі.
15.06.2015 Прэзентацыя першай порцыі мульцікаў сваімі рукамі HUMRA
18 чэрвеня ў сталічнай галерэі Ў пройдзе прэзентацыя аматарскіх мультфільмаў, створаных ў рамках праекта «HUMRA - гісторыі пра правы чалавека». Аніматарамі стала моладзь, якая ўсяго за 2 дні навучылася рабіць мультыплікацыйныя фільмы з падручных сродкаў.










