Мінюст: Баланс выкарыстання дзяржаўных моваў не забяспечваецца

28.06.2015 Мінюст: Баланс выкарыстання дзяржаўных моваў не забяспечваецца

Міністэрства юстыцыі разгледзела даклад салігорскіх праваабаронцаў аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян. Прэферэнцый і пераваг рускай мовы над беларускай на заканадаўчым узроўні Мінюст не заўважыў, але прызнаў дысбаланс выкарыстання дзяржаўных моваў на практыцы.

У Магілёве вучыліся абараняць свае правы

28.06.2015 У Магілёве вучыліся абараняць свае правы

У Магілёве ў грамадскім цэнтры “Кола” 27 чэрвеня адбыўся семінар, на якім праваабаронцы падзяліліся з мясцовымі грамадскімі актывістамі ведамі пра тое, як лепш будаваць свае адносіны з прадстаўнікамі праваахоўных органаў у межах беларускага заканадаўства.

Хоцімскіх падлеткаў палохаюць турмой

28.06.2015 Хоцімскіх падлеткаў палохаюць турмой

Для так званых “цяжкіх” падлеткаў з Хоцімскага раёна супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС была арганізаваная адмысловая паездка у магілёўскую турму №4. Нагадаем, што менавіта там адбывае пакаранне палітвязень Мікалай Статкевіч.

Суд над журналістам Алесем Леўчуком перанеслі на нявызначаны тэрмін

26.06.2015 Суд над журналістам Алесем Леўчуком перанеслі на нявызначаны тэрмін

На пасяджэнне не з’явіўся сведка па справе. Нагадаем, што журналіста вінавацяць у незаконным вырабе інтэрв’ю з мясцовым футбалістам Раманам Васілюком. Сам жа Васілюк толькі дзякуе карэспандэнту за матэрыял і ніякага парушэння не бачыць.

Прадстаўнікі Белпошты прызналі парушэнне моўнага заканадаўства і выбачыліся

26.06.2015 Прадстаўнікі Белпошты прызналі парушэнне моўнага заканадаўства і выбачыліся

У пошуку зніклай карэспандэнцыі па грамадска-палітычных справах салігорскаму сябру партыі АГП Віктару Малочка давялося звярнуцца ў мясцовае аддзяленне Белпошты з адмыловым зваротам. Свой запыт партыец накіроўваў на беларускай мове, але адказ атрымаў рускамоўны.

Уладзіміру Валодзіну пагражаюць крымінальнай справай

26.06.2015 Уладзіміру Валодзіну пагражаюць крымінальнай справай

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 25 чэрвеня з 12 гадзінаў гісторыка-эколага Уладзіміра Валодзіна турбуюць тэлефанаваннямі супрацоўнікі Ленінскага РУУС.

“Вясноўцы” далучыліся да флэшмобу “Камітэта супраць катаванняў” (фота)

26.06.2015 “Вясноўцы” далучыліся да флэшмобу “Камітэта супраць катаванняў” (фота)

Праваабаронцы “Вясны” падтрымалі флэшмоб, ініцыяваны грамадскай арганізацыяй “Камітэт супраць катаванняў”.

Гомельскім святарам пагражаюць крымінальным пераследам па артыкуле 193.1

26.06.2015 Гомельскім святарам пагражаюць крымінальным пераследам па артыкуле 193.1

У доме пастара абшчыны "Царква Божая" Праабражэнне" Сяргея Нікалаенкі, а таксама ягонага намесніка, у Гомелі супрацоўнікі міліцыі правялі агляд памяшканняў. Яны патлумачылі, што гэтыя дзеянні адбываліся ў межах расследавання крымінальнай справы па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэксу (дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Беларускія валанцёры: "Галоўнае - дапамагчы людзям, якія знаходзяцца ў роспачы”

26.06.2015 Беларускія валанцёры: "Галоўнае - дапамагчы людзям, якія знаходзяцца ў роспачы”

Валанцёры працягваюць аказваць дапамогу перасяленцам з часова акупаванай тэрыторыі і раёнаў АТА ў Харкаве ды Львове.

Павел Сапелка: Катаванні ў Беларусі - часта прыхаваная праблема (відэа)

26.06.2015 Павел Сапелка: Катаванні ў Беларусі - часта прыхаваная праблема (відэа)

У 1997 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 26 чэрвеня Міжнародным днём у падтрымку ахвяр катаванняў. Беларусь таксама можна аднесці да пераліку краінаў, дзе дагэтуль ужываюцца катаванні. Эксперт па пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы, юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка распавёў аб актуальнасці праблемы катаванняў у Беларусі.

Дзярждэпартамэнт ЗША пра Беларусь: палітычныя арышты, злоўжываньні, карупцыя

26.06.2015 Дзярждэпартамэнт ЗША пра Беларусь: палітычныя арышты, злоўжываньні, карупцыя

Сёньня Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовы даклад аб стане правоў чалавека ў розных краінах сьвету.

У Берасці - суд над журналістам Алесем Леўчуком

26.06.2015 У Берасці - суд над журналістам Алесем Леўчуком

Суд над журналістам прызначаны на 10:00 у пятніцу 26-га чэрвеня па адрасе г.Брэст, вул.Леванеўскага, 1.

Статкевічу маглі дадаць тэрмін, — намеснік генпракурора Аляксей Стук

26.06.2015 Статкевічу маглі дадаць тэрмін, — намеснік генпракурора Аляксей Стук

Намеснік генпракурора Аляксей Стук сказаў, што супраць Мікалая Статкевіча маглі прымяніць 411-ты артыкул і дадаць яму тэрмін.

Баранавічы: каля памятнага знака ў гонар Палонкаўскай бітвы ўтворана вялікая сметніца

25.06.2015 Баранавічы: каля памятнага знака ў гонар Палонкаўскай бітвы ўтворана вялікая сметніца

А гэта гістарычнае месца, дзе войска Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам гетманаў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага ўшчэнт разбілі армію маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага.

Сустрэчы Мікалая Дзядка з адвакатам абмяжоўваюць чвэрцю гадзіны

25.06.2015 Сустрэчы Мікалая Дзядка з адвакатам абмяжоўваюць чвэрцю гадзіны

25 чэрвеня спатканне Мікалая Дзядка з адвакатам доўжылася ўсяго 15 хвілін. Гэта не першы выпадак, калі час на зносіны з абаронай Мікалаю Дзядку жорстка абмяжоўваюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства