02.02.2021 Мінск: пачаўся суд над палітвязнем Арцёмам Саўчуком
Другога лютага суд Фрунзенскага раёна пачаў разглядаць справу 30-гадовага палітвязня Арцёма Саўчука
02.02.2021 Мазыр: Суд над палітзняволеным Русланам Парфёнавым праходзіць у закрытым рэжыме
Суд Мазырскага раёна 2 лютага працягнуў разгляд крымінальнай справы палітзняворленага Руслана Парфёнава. Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч.2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках).
02.02.2021 “Ахвяраваў сабой дзеля іншых”. За блакаванне дарогі падчас маршу пратэсту судзяць Івана Зубко
У судзе Заводскага раёна горада Мінска 2 лютага прайшло судовае паседжанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовага кухара Івана Зубко. На працягу двух з палавой гадзін суд паспеў дапытаць абвінавачанага і сведак (частка з якіх не з'явілася), вывучыць пісьмовыя матэрыялы справы, выслухаць спрэчкі бакоў і апошняе слова Івана. "Вясна" падрыхтавала хроніку судовага паседжання.
02.02.2021 Вынікі адміністрацыйных судоў за ўдзел у акцыях за другога лютага
У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі другога лютага працягваецца разгляда адміністрацыйных справў у дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені грамадзян.
02.02.2021 Магілёў: Два гады "хатняй хіміі" за абразу супрацоўніка ДАІ
У Ленінскім судзе Магілёва за абразу супрацоўніка ДАІ 2 лютага асудзілі 31-гадовага мясцовага жыхара Ігара Міцянкова.
02.02.2021 Палітвязню Дзмітрыю Дубкову — сем гадоў узмоцненага рэжыму
Суд Савецкага раёна горада Мінска вынес прысуд палітвязню Дзмітрыю Дубкову.
02.02.2021 У Баранавічах судзяць выкладчыка па плаванні за "кактэйль Молатава" ў багажніку аўто
У судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна другога лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Аляксея Павядайлы — трэнера-выкладчыка па плаванні ў мясцовай спартыўнай школе. Аляксея абвінавачваюць па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". Працэс вядзе суддзя Вольга Раманюк.
02.02.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2021
Эксперты ПЦ "Вясна" адзначаюць працяг узмацнення рэпрэсій і яшчэ большае пагаршэнне крызісу правоў чалавека ў краіне.
02.02.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Я зразумеў, што сапраўдныя мужчына таксама плачуць” — працягваюць выносіць жортскія прысуды па крымінальных справах. Дзякуючы зменам у Крымінальны кодэкс экстрэмісцкім хочуць прызнаць бел-чырвона-белы сцяг — а зараз ён ляжыць на ўваходзе ў Акрэсціна.
02.02.2021 Салігорск: Судзяць былога дэсантніка, які прайшоў увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам
У дачыненні да былога дэсантніка 30 лістапада распачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак (арт 363 КК РБ). Да суда Акостка быў змешчаны пад варту.
02.02.2021 БХК і "Вясна" зноў звярнуліся да спецдакладчыкам ААН з-за грубых парушэнняў правоў Віктара Бабарыкі
Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр "Вясна" просяць экспертаў ААН заклікаць беларускія ўлады забяспечыць палітвязню Віктару Бабарыка права на абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва яго крымінальнай справы, а таксама даць магчымасць абскарджання прысуду ў апеляцыйным парадку.
02.02.2021 У судзе над непаўнагадовым Прохаравым апыталі пацярпелага Блаху
2 лютага ў судзе апыталі пацярпелага Аляксея Блаху, першага намесніка камандзіра батальёна в/ч 5525. Ён паведаміў, што 30 чалавек асабовага складу прыбылі з Рагачова ў Жлобін для ўзмацнення Жлобінскага РАУС.
02.02.2021 Да трох гадоў калоніі асудзілі аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага
Суд Лагойскага раёна асудзіў 2 лютага палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
01.02.2021 Крытыка — гэта экстрэмізм? Справа блогера Паўла Спірына: судовае следства і апошняе слова
У Мінскім гарадскім судзе 1 лютага скончыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе ў дачыненні да блогера Паўла Спірына. Дзяржабвінаваўца Антон Цюменцаў запрасіў 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Дзіна Кучук вынесе сваё рашэнне пятага лютага. Як праходзіў судовы працэс і што гаварылася на спрэчках бакоў? Чытайце ў нашым матэрыяле.
01.02.2021 Сведка, які стаў абвінавачаным. У Гродне пачалі судзіць Ігара Лазавіка
У Гародні першага лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну пачаўся новы судовы крымінальны працэс. На лаве падсудных Ігар Лазавік, які раней быў сведкам па крымінальнай справе збітага амапаўцамі таксіста Аляксея Лапы, а затым яго перавялі ў лік падазраваных і ўрэшце абвінавачаных. Лазавіка судзяць па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). Крымінальная справа супраць Лазавіка была распачатая 20 кастрычніка, яна датычыцца падзей у ноч з 11 на 12 жніўня, калі Лазавік быў пасажырам Аляксея Лапы і сам быў збіты. У разглядзе крымінальнай справы таксіста Лапы пакуль перапынак.










