Бабруйск: тэрытарыяльныя камісіі сфармаваны за 16 хвілін

21.07.2015 Бабруйск: тэрытарыяльныя камісіі сфармаваны за 16 хвілін

Камісіі двух раёнаў былі сфармаваны за 16 хвілін. У Ленінскім раёне вылучаліся 16 чалавек, у Першамайскім - 18 чалавек. У склад кожнай ТВК уключылі па 13 сябраў. Прадстаўнікі партыі "Справядлівы свет" Альберт Секержыцкі і Арцём Мігалкін ў іх лік не патрапілі.

У Магілёве ў складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій апазіцыі няма

21.07.2015 У Магілёве ў складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій апазіцыі няма

Праваабаронца Барыс Бухель на сумесным пасяджэнні гарсавета і гарвыканкама. Ён адзначыў, што прадстаўнікі апазіцыі самі не праявілі ініцыятывы па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў.

Генпракуратура: «Падставаў для разгляду звароту БАЖ па сутнасці няма»

21.07.2015 Генпракуратура: «Падставаў для разгляду звароту БАЖ па сутнасці няма»

Генеральная пракуратура адпісалася на зварот ГА «БАЖ» адносна судоў над фрылансерамі.

Спісы раённых камісій у Гомелі падрыхтаваны невядомай «працоўнай групай»

21.07.2015 Спісы раённых камісій у Гомелі падрыхтаваны невядомай «працоўнай групай»

На паседжанні выявілася, што над стварэннем раённых камісій загадзя працавала «працоўная група», якая і падрыхтавала папярэднія спісы прэтэндэнтаў, якія прапаноўваліся ў сябры камісій. За іх прагаласавалі – спісамі. За 53 хвіліны былі сфарміраваны чатыры раённыя камісіі.

Марына Адамовіч: “Мы будзем працягваць збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча” (відэа)

21.07.2015 Марына Адамовіч: “Мы будзем працягваць збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча” (відэа)

Марына Адамовіч заявіла, што будзе працягвацца збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча і праводзіць інфармацыйную кампанію на нацыянальным і міжнародным узроўні.

Аршанская раённая выбарчая камісія – без прадстаўнікоў апазіцыйных партый

21.07.2015 Аршанская раённая выбарчая камісія – без прадстаўнікоў апазіцыйных партый

У камісію спрабавалі трапіць Валянціна Ігнаценка, прадстаўніца АГП, і Мікалай Дзямідаў, прадстаўнік Беларускай партыі левых "Справядлівы свет".

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

21.07.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар эксперта": Андрэй Палуда пра першы ў гэтым годзе смяротны прысуд у дачыненні да Сяргея Іванова. Госць рубрыкі "Асоба": Юры Чаўсаў. Гутарка пойдзе пра цяжкасці ў рэгістрацыі праваабарончых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў у параўнанні з камерцыйнымі структурамі.

У Оршы і ў Дуброўне прадстаўнікоў БХК не пусцілі на паседжанні па стварэнні тэрытарыяльных камісій

21.07.2015 У Оршы і ў Дуброўне прадстаўнікоў БХК не пусцілі на паседжанні па стварэнні тэрытарыяльных камісій

Прадстаўнікі выканкамаў спасылаюцца на арт. 34 выбарчага заканадаўства і сцвярджаюць, што "маніторынг" працэсу стварэння тэрытарыяльных камісій незаконны.

Прадстаўнік АГП патрабуе ад пракуратуры рэагавання на парушэнне моўнага заканадаўства салігорскімі супрацоўнікамі ДАІ

21.07.2015 Прадстаўнік АГП патрабуе ад пракуратуры рэагавання на парушэнне моўнага заканадаўства салігорскімі супрацоўнікамі ДАІ

Віктар Малочка накіраваў свой зварот у пракуратуру Мінскай вобласці. Партыец яшчэ раз просіць праверыць дзейнасць супрацоўнікаў салігорскай дзяржаўтаінспекцыі на прадмет парушэння моўнага заканадаўства.

Умовы працы на волі і ў папраўчай калоніі супастаўныя

21.07.2015 Умовы працы на волі і ў папраўчай калоніі супастаўныя

Актывісты Свабоднага прафсаюзу Полацку сустрэліся з былым палітвязьнем Андрэем Гайдуковым.

Брэст: у склад абласной выбарчай камісіі трапіў адзін прадстаўнік апазіцыйнай партыі

20.07.2015 Брэст: у склад абласной выбарчай камісіі трапіў адзін прадстаўнік апазіцыйнай партыі

Упершыню на інтэрнэт-старонцы Брэсцкага аблвыканкама была арганізаваная анлайн-трансляцыя з сумеснага паседжання прэзідыума абласнога савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта, на якім вырашалася пытанне пра стварэнне выбарчай камісіі.

Ярмошына і Стэфановіч выступілі ў Вене

20.07.2015 Ярмошына і Стэфановіч выступілі ў Вене

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына і праваабаронца Валянцін Стэфановіч выступілі на канфэрэнцыі АБСЭ, прысьвечанай ацэнцы міжнародных стандартаў для правядзеньня свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 13-19 ліпеня

20.07.2015 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 13-19 ліпеня

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Cуды над Юрыем Шульганом і Паўлам Канавальчыкам

20.07.2015 Cуды над Юрыем Шульганом і Паўлам Канавальчыкам

Юры Шульган і Павал Канавальчык аштрафаваныя на 30 базавых кожны за "дробнае хуліганства". 21 ліпеня адбудзецца працяг судовага паседжання.

У Смаргоні з 15 прэтэндэнтаў у склад раённай ТВК  персанальна абмеркавалі толькі прадстаўніка “Белай Русі”

20.07.2015 У Смаргоні з 15 прэтэндэнтаў у склад раённай ТВК персанальна абмеркавалі толькі прадстаўніка “Белай Русі”

20 ліпеня ў Смаргоні 15 хвілін працягвалася сумеснае пасяджэнне райвыканкама і прэзідыума раённага Савета з нагоды фармаванння раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта. Усяго было 15 прэтэндэнтаў на 13 месцаў у камісіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства