23.07.2015 Галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў” будуць судзіць
Журналіста абвінавацілі ў парушэнні арт.22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) і ч.2 арт. 23.24 КаАП (парушэнне парадку атрымання фінансавай дапамогі з-за мяжы, якая, па меркаванні міліцыі, ішла на дзейнасць выдання).
23.07.2015 У Салігорску пакуль толькі за Анатоля Лябедзьку збіраюць подпісы ў пікеце (фота)
Сур’ёзнай актыўнасці прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта краіны ў беларускай сталіцы шахцёраў пакуль не назіраецца. 23 ліпеня толькі ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку Анатоля Лябедзькі выставіла пікет каля рынку “Кастрычніцкі”.
23.07.2015 Затрыманую ў Брэсце актывістку АГП вызвалілі з міліцыі
На Аліну Літвінчук склалі адразу два адміністратыўныя пратаколы.
23.07.2015 У Гродне пачаўся збор подпісаў за кандыдатаў (фота)
Знешняя актыўнасць выбарцаў назіралася не вельмі высокай. Нейкіх эксцэсаў ці перашкодаў для збору подпісаў у першы дзень таксама не назіралася. Адзінай перашкодай былі кароткачасовыя навальніцы з дажджом.
23.07.2015 Стэфановіч: «Мы ўбачым тое самае, што было і ў 2010-м»
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч у перадачы «Інтэрвію тыдня» распавёў, пра што казала Лідзія Ярмошына ў Вене, ці будуць гэтыя прэзыдэнцкія выбары адрозьнівацца ад ранейшых, чаму ўлады паставілі па-за законам заклікі да байкоту і ці сапраўды некаторыя палітыкі ў Эўропе хочуць пайсьці насустрач афіцыйнаму Менску.
23.07.2015 Брэст: першыя пікеты па збору подпісаў адбыліся без вялікага ажыятажу (фота)
Прадстаўнікі ініцыятыўных груп у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі, Таццяны Караткевіч, Сяргея Калякіна былі заўважаны на найбольш шматлюдных гарадскіх пляцоўках. Паводле словаў саміх сябраў ініцыятыўных груп, збор подпісаў пакуль ідзе стрымана.
23.07.2015 Упершыню за 18 апошніх гадоў у Бярозе дазволілі пікет 27 ліпеня
Сваю працу па ахове пікета праваахоўнікі ацанілі у 4 млн. 61 тыс. рублёў (!!!). На дзесятак пікетоўшчыкаў накіроўваецца 10 міліцыянераў: 5 шараговых супрацоўнікаў РАУС і 5 з ліку кіруючага складу ад 16:00 да 19:30, хаця пікет дазволены толькі на гадзіну: з 18:00 да 19:00.
23.07.2015 Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі адзначым разам!
Правядзенне гэтага дня - 4 жніўня - было ініцыявана яшчэ ў 2012 годзе кааліцыяй няўрадавых арганізацый розных краін для дэманстрацыі салідарнасці з грамадзянскімі сіламі Беларусі і аказання маральнай падтрымкі праваабаронцам і грамадзянскім актывістам, якія працягваюць сваю працу ў краіне.
23.07.2015 Гомельскі абласны суд не задаволіў скаргу «Справядлівага свету» на неўключэнне ў абласную камісію сябра партыі
Дзмітрый Ражкоў дадаў, што орган, які стварае камісію, не абавязаны даваць тлумачэнні з нагоды уключэння ці неўключэння таго ці іншага грамадзяніна ў камісію. «Было 24 прэтэндэнты, уключылі 13, канечне, нехта застанецца незадаволены», - адзначыў начальнік упраўлення.
23.07.2015 У Гомелі і Рэчыцы ініцыятыўныя групы пачалі збор подпісаў за кандыдатаў (фота)
Адна жанчына перадпенсійнага ўзросту прызналася, што баіцца, бо «потым з КДБ не выберашся». Яе спадарожнік адзначыў, што згодны галасаваць за любога кандыдата, толькі не за цяперашняга прэзідэнта.
23.07.2015 Паўлу Левінаву не ўдалося праз суд дамагчыся ўключэння ў выбарчыя камісіі
Паўла Левінава дэлегавалі дзве групы выбаршчыкаў, якія хацелі бачыць яго ў ліку чальцоў Першмайскага раённай выбарчай камісіі Віцебска і Віцебскай абласной камісіі.
23.07.2015 Сёння пачынаецца збор подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты
23 ліпеня - першы дзень збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі за кандыдатаў у прэзідэнты. Збор подпісаў будзе адбывацца амаль месяц - да 21 жніўня.
23.07.2015 Маладзечанскі райвыканкам парушае пастанову ЦВК
Ні 17 ліпеня (дзень звароту прадстаўніцы Партыі БНФ), ні 19 ліпеня (апошні тэрмін падачы дакументаў) на старонцы афіцыйнага сайта Маладзечанскага райвыканкама ніякіх звестак пра месца і гадзіны прыёма дакументаў у ТВК не было апублікавана.
23.07.2015 У Брэсце на чыгуначным вакзале міліцыя затрымала актывістку АГП
Аліна Літвінчук везла з Мінска пасведчанні сябраў ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі.
23.07.2015 Гродна, Баранавічы, Бабруйскі раён: старшынямі ТВК абраны “правераныя” кадры (дадаецца)
На першых паседжаннях чатырох тэрытарыяльных камісій у Гродне, якія прайшлі 21 і 22 ліпеня, старшынямі ТВК абраныя сябры камісій, якія ўжо не першы раз іх узначальваюць.










