29.07.2015 “Пасля таго, як я адмовілася паставіць подпіс, прайшла чутка па заводзе, што ў нейкі з дзён я выходзіла з працы ў нецвярозым стане”
“Справа адбываецца ў г. Брэст, ААТ "Брэсцкі электрамеханічны завод". Учора ўсім было абвешчана, што ўсе супрацоўнікі, у якіх ёсць пашпарты, павінны падпісацца за цяперашняга. Ініцыятыўная група размясцілася ў аддзеле кадраў у перыяд з 14:30 да 16 гадзін".
29.07.2015 Transparency International заклікае неадкладна вызваліць Арыф і Лэйла Юнус
Міжнародная арганізацыя па барацьбе супраць карупцыі Transparency International заклікала неадкладна вызваліць вядомых праваабаронцаў Азербайджана - Лэйла Юнус і яе мужа Арыф Юнус.
29.07.2015 Аляксандра Васілевіч патрабуе ад Мікалая Лазавіка прабачэнняў
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч накіравала ў ЦВК Беларусі скаргу. Падставай для яе напісання стаў выступ сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка ў праграме “Контуры”, якая транслявалася 26 ліпеня ў вячэрні эфірны час па беларускім тэлебачанні.
29.07.2015 Па факце флэш-мобу ў Бярозаўцы распачата крымінальная справа
Пакуль вядома, што ў Бярозаўцы ўжо праведзены два ператрусы. Адзін з іх прайшоў у кватэры, дзе пражывае грамадскі актывіст Вітольд Ашурак. З кватэры былі забраныя кампутар, прынтар і флэшка.
29.07.2015 Палітвязня Мікалая Статкевіча падвяргаюць катаванням
Палітвязня Мікалая Статкевіча падвяргаюць катаванням. Пра гэта заявіў сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргей Скрабец.
28.07.2015 Салігорск: подпісы за Лукашэнку збіраюць з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу
Паказальны выпадак адбыўся ў Салігорскім цэнтры занятасці насельніцтва падчас правядзення там заняткаў па падвышэнні кваліфікацыі. Адна з работніц цэнтру ледздь не ў загадным тоне запатрабавала ад удзельнікаў заняткаў падпісацца за дзеюячага кіраўніка краіны.
28.07.2015 За дыскрымінацыю беларускамоўнага кіроўцы пракуратура супрацоўнікаў ДАІ караць не будзе
Пракуратура Салігорскага раёну вывучыла скаргу мясцовага аўтааматара Аляксандра Малочкі па пытанні адмовы супрацоўнікаў ДАІ мець з ім афіцыйныя зносіны на беларускай мове і адмовы складаць пратакол па-беларуску.
28.07.2015 Глыбоцкую журналістку Таццяну Смоткіну аштрафавалі на 25 базавых велічынь
Як вынікае з матэрыялаў судовай справы, яна была ініцыявана Глыбоцкай пракуратурай: гэтая структура даручыла міліцыі правесці праверку працы спадарыні Смоткінай. Старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Глыбоцкага РАУС Вячаслаў Барыла склаў на яе пратакол правапарушэння.
28.07.2015 У Мінску -- пікет у падтрымку палітвязняў (фота)
Сёння каля сталічнага ГУМа адбываецца пікет салідарнасці з палітвязнямі і роднымі выкрадзеных, арганізаваны ініцыятыўнай групай кандыдата ў прэзідэнты Анатоля Лябедзькі. У прадстаўнікоў выбарчай камісіі Цэнтральнага раёна ўзніклі заўвагі адносна здымкаў, якія трымалі ў руках удзельнікі мерапрыемства.
28.07.2015 У Бакінскім судзе сведкі далі паказанні на карысць праваабаронцы Лэйлы Юнус
Як паведамляе contact.az, 28 ліпеня у Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах была працягнута судовае паседжанне па справе азербайджанскай праваабаронцы Лэйлы Юнус і яе мужа Арыфа Юнус.
28.07.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Па-за межамі”: Агенцтва ААН па справах перасяленцаў разам са "Станцыяй Харкаў" пачынае праект падтрымкі ўцекачоў. Госць рубрыкі “Асоба”: актывіст беларускай філіі Моладзевага Праваабарончага Руху Уладзімір Андрыенка.
27.07.2015 “Мабільны” пікет на роварах Таццяны Караткевіч прайшоў без эксцэсаў (фота)
Пікет пачаўся каля мінскай Стэлы, як і планавалася. Сябры ініцыятыўнай групы сабралі подісы ў тых, хто прышоў на мерапрыемства ў падтрымку прэтэндэнта. Пасля гэтага прыкладна 15 удзельнікаў пікета на роварах паехалі да помніка Янку Купалу, сфатаграфаваліся там і рушылі на мост праз Свіслач.
27.07.2015 У Слоніме пакуль збіраюць подпісы толькі за Караткевіч і Калякіна
ініцыятыўныя групы збіраюць у Слоніме подпісы па кватэрах “ад дзвярэй да дзвярэй”. Ніякіх эксцэсаў цягам першых дзён збору подпісаў не зафіксавана. Зборшчыкаў подпісаў за Аляксандра Лукашэнку ў Слоніме пакуль не было заўважана.
27.07.2015 За пікет Мікалаю Лусто - 25 базавых велічынь
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", сёння адбыўся суд над актывістам "Альтэрнатывы" Мікалаем Лусто.
27.07.2015 Краму symbal.by праверылі на продаж “забароненай сімволікі”
Прычынай прыезду міліцыі стала магчымасць набыць у краме бел-чырвона-белы сцяг.










