31.07.2015 Валеры Ухналёў: пакватэрны абыход пакуль не прыносіць вынікаў
Валер Ухналёў, намеснік старшыні партыі “Справядлівы свет”, які каардынуе дзейнасць ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты Сяргея Калякіна, лічыць, што надзея назбіраць неабходныя для далейшага ўдзелу ў выбарах 100000 галасоў застаецца, нягледзячы на невялікую актыўнасць грамадзян.
31.07.2015 Жодзіна: зафіксаваныя парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку (фотафакт)
У Жодзіне зафіксаваныя парушэнні, якія паказваюць якім спосабам ініцыятыўная група па вылучэнні прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзыдэнцкія выбары Аляксандра Лукашэнкі дазваляе сабе збіраць подпісы.
31.07.2015 У Лунінцы дырэктар рынка Веляскевіч не дазволіў збіраць подпісы за Караткевіч каля тэрыторыі рынка
Амаль праз гадзіну да Віталя Каліноўскага падыйшлі работнікі райвыканкама і паабяцалі разабрацца ў скандальнай сітуацыі. Яны публічна адчыталі дырэктара рынка, папярэдзілі, каб больш такога не было і папрасілі Каліноўскага не паведамляць у прэсу.
31.07.2015 “Дармаед у дэкрэце” – новая сацыяльная фармацыя паводле Шульгана
30 ліпеня, Юрый Шульган, які так і не змог стаць кандыдатам у прэзідэнты, разам з кіраўніком свайго выбарчага штабу Паўлам Канавальчыкам падалі касацыйныя скаргі на пастанову суда Маскоўскага раёна Менска.
31.07.2015 У Віцебску КХП-БНФ запрасіў улады на пікеты "За сумленныя выбары"
Заяўнікі пікетаў – сябры Кансерватыўна-Хрысціянаскай партыі БНФ – мяркуюць, што ўлады павінны падтрымаць такую патрыятычную ідэю і нават далучыцца да масавых акцый. Запрашэнні ўзяць удзел у пікетах накіраваны ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебска.
31.07.2015 Магілёў: пры зборы подпісаў за Лукашэнку выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс
"30 ліпеня падчас збору подпісаў у інтэрнаце па адрасе вул.Грышына 106 выбаршчыкі мне паведамілі, што ім загадалі прыйсці з пашпартамі і цягам дня аддзеламі выходзіць на вуліцу да пікета ў падтрымку Лукашэнкі і ставіць за яго подпісы".
31.07.2015 Салігорскія супрацоўнікі ДАІ пачалі засвойваць беларускую мову
Барацьба салігорскага аўтааматара Аляксандра Малочкі за выкананне мясцовымі супрацоўнікамі ДАІ сваіх службовых абавязкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі моўнага заканадаўства пачынае прыносіць свае першыя вынікі.
31.07.2015 Суд па справе Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча перанесены
На дапрацоўку дасланыя адміністрацыйныя справы супраць сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў, гарадзенцаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча за сюжэт на тэлевізійным канале „Белсат”.
31.07.2015 4 жніўня – акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Вільні
У межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня ў Вільні пройдзе акцыя на знак падтрымкі палітзняволеных беларусаў. Менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.
30.07.2015 Валянцін Стэфановіч: “Не толькі у назіральніка павінна быць магчымасць сачыць за падлікам галасоў, але і сама працэдура павінна быць празрыстай"
Праваабаронцы не ўпэўнены, што працы назіральнікаў не будуць перашкаджаць, і што ў іх сапраўды будзе магчымасць безперашкодна выконваць свае функцыі.
30.07.2015 Мікашэвічы: пры зборы подпісаў запрацаваў адміністрацыйны рэсурс
У Мікашэвічскай бальніцы, якая з’яўляецца філіялам Лунінецкай цэнтральнай бальніцы, у працоўны час з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу, адбываецца збор подпісаў у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
30.07.2015 Мікалай Лусто абскардзіць свой прысуд за акцыю каля ЦВК
Актывіст моладзевага руху “Альтэрнатыва” Мікалай Лусто, які зладзіў 24 ліпеня адзіночны пікет каля Цэнтрвыбаркаму і быў за гэта пакараны, збіраецца абскарджваць судовую пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, які пакараў яго вялікім штрафам.
30.07.2015 У Рагачове супрацоўнікі ДАІ перашкаджалі праводзіць пікет па збору подпісаў у падтрымку Сяргея Калякіна
Апошнія тры дні «калякінцы» праводзілі пікет у цэнтры горада, непадалёк ад рынку. Сёння, 30 ліпеня да зборшчыкаў подпісаў падышоў супрацоўнік ДАІ і запатрабаваў не праводзіць тут пікет, перамясціцца ў іншае месца.
30.07.2015 Прадстаўніцтва ЕС у Мінску паабяцала працягнуць крокі па абароне журналістаў
Кіраўнік дэлегацыі ЕС у Беларусі распавяла “Еўрапейскай федэрацыі журналістаў” пра крокі, што робяцца дыпламатамі для абароны свабоды слова.
30.07.2015 Бабруйск: звальненні сябраў незалежнага прафсаюзу на ТДіА працягваюцца
Зараз звальнення чакае Аксана Кернажыцкая, яна адна гадуе 12-гадовага сына. Напрыканцы мінулага месяца яна даведалася, што 21 жніўня з ёй не будзе працягнуты кантракт. Адміністрацыя прадпрыемства не назвала прычыны звальнення. Аксана Кернажыцкая адпрацавала на ТДіА 19 гадоў.










