04.08.2015 Прызначана дата новага разгляду па справе Вольгі Нікалайчык
Новы разгляд справы Вольгі Нікалайчык за акцыю каля расійскай амбасады прызначаны 12 жніўня ў 14.30.
04.08.2015 Леанід Кулакоў скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ Мінскага раёна
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў адбывае 7 сутак адміністрацыйнага арышту за салідарнасць з палітвязнем Юрыем Рубцовым.
04.08.2015 Раёнкі Магілёўшчыны распавядаюць пра збор подпісаў за вылучэнне толькі Аляксандра Лукашэнкі
Больш за тое, большая частка раёнак Магілёўшчыны, якія далі інфармацыю пра збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, умудрыліся ў гэтых матэрыялах нават не ўзгадаць прозвішчы іншых прэтэндэнтаў, за выключэннем дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
04.08.2015 Асуджаныя паведамляюць пра пагаршэнне ўмоваў утрымання ў турмах
У прыватнасці, адміністрацыя ўстановаў пенітэнцыярнай сістэмы забараняе атрымліваць ад родных сухое малако, распушчальную каву, вопратку, абутак ды іншыя рэчы.
04.08.2015 Алесь Бяляцкі пра беларускі вопыт міжнароднай салідарнасці (відэа)
У інтэрв'ю да Дню салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі Алесь Бяляцкі раскрывае беларускі вопыт міжнароднай салідарнасці і значнасць падтрымкі на міжнародным узроўні.
04.08.2015 Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Варшаве
Хельсінкскі фонд па правах чалавека ў Варшаве ў Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ладзіць паказ дакументальнага фільма “Банда”.
04.08.2015 Юры Рубцоў: колькасць прагулак абмяжоўваецца, а ежа - нізкай якасці
Палітзняволены Юры Рубцоў паведаміў жонцы, якая яго наведвала ў СІЗА г. Баранавічы аб тым, што колькасць прагулак неабгрунтавана абмяжоўваецца, зняволеным даюць ежу нізкай якасці.
04.08.2015 Сайты райвыканкамаў Брэсцкай вобласці калі і паведмляюць пра збор подпісаў, дык толькі за дзеючага прэзідэнта
Большасць інтэрнэт-старонак органаў выканаўчай улады ў рэгіёне даволі сціпла інфармуюць пра ход кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі і абмяжоўваюцца афіцыйнымі паведамленнямі.
03.08.2015 Блог Насты Лойкі: Я ня ведаю, як з гэтым жыць
Табе не асабліва пашанцавала: ты нарадзіўся ў Аўганістане. На тваёй Радзіме мясцовая “самаабарона” называецца Талібы. Яны беспакарана гвалцяць тваю сястру, забіваюць тваіх бацькоў, перарэзваюць горла твайму сябру з мясцовай НКА, вярбуюць пагрозамі цябе, пераўтвараюць цябе ў камок страху і недаверу…
03.08.2015 Мікалай Лазавік прабачэнняў прасіць не будзе (дакумент)
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч атрымала афіцыйны адказ на сваю скаргу ў ЦВК. Цэнтральная выбарчая камісія не палічыла патрэбным прынесці прабачэнні за абразлівыя словы і юрыдычную непісьменнасць яе сакратара Мікалая Лазавіка.
03.08.2015 Брэст: нягледзячы на сплочаны штраф, журналісту Алесю Ляўчуку заблакавалі нумар тэлефона
Паводле словаў журналіста, на тэлефон, якім карыстаецца ягоная сямігадовая дачка, прыйшло паведмленне ад кампаніі МТС, з якога вынікае, што нумар заблакаваны згодна з рашэннем суда.
03.08.2015 У Гродне невядомы напаў на зборшчыка подпісаў за Анатоля Лябедзьку
3 жніўня у Гродне на пікеце ў мікрараёне Фарты на грамадскага актывіста Мікалая Ворана, зборшчыка подпісаў за Анатоля Лябедзьку, напаў невядомы. Урэшце яго забраў нарад міліцыі. Пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне складзены, якія меры прымуць міліцыя і суд – стане вядома пазней.
03.08.2015 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 23 ліпеня - 2 жніўня
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
03.08.2015 Судовае паседжанне па справе Лэйлы і Арыфа Юнус перанесена на 4 жніўня
Сёння разгляд справы праваабаронцаў Лэйлы і Арыфа Юнус перарваўся з-за стану здароўя Арыфа, паведамляе contact.az.
03.08.2015 Алесь Бяляцкі не бачыць відавочных падстаў для скарачэння санкцыйнага спісу Еўразвязу
Сёння стала вядома, што Рада Еўрапейскага звязу сваім рашэннем ад 31 ліпеня зняла санкцыі з 24 беларускіх чыноўнікаў, датычных да рэпрэсій і пераследу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.










