07.08.2015 Мазыр: праваабаронца даведаўся пра паседжанне па ўтварэнні ўчасткаў пост-фактум
«Мазырскія ўлады загадзя не размясцілі абвестку на сайце райвыканкаму і ў адмысловай рубрыцы аб паседжанні па стварэнні ўчасткаў, узгадненні іх межаў, месцах знаходжання ўчастковых камісій. Я не змог прысутнічаць на паседжанні".
07.08.2015 Дырэктар гімназіі ў Лунінцы адмаўляе, што абавязаў сваіх работнікаў збіраць подпісы за Лукашэнку
Віталь Каліноўскі паведаміў, што дырэктар мясцовай гімназіі Аляксандр Грушэўскі абавязаў увесь персанал падпісацца за Аляксандра Лукашэнку, а таксама раздаў падпісныя лісты кожнаму, каб яны сабралі па месцы жыхарства па 16 подпісаў.
07.08.2015 У Клімавічах збіраюць подпісы за трох прэтэндэнтаў у кандыдаты
Ад самага пачатку актыўна ўключыліся ў працу па збору подпісаў чальцы ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Пабывалі ў Клімавічах і зборшчыкі подпісаў у падтрымку Віктара Цярэшчанкі. За вылучэнне Таццяны Караткевіч сабралі ўжо больш за 500 подпісаў.
07.08.2015 Канстытуцыйны суд не стаў разбірацца з парушэннем правоў Андрэя Гайдукова
Актывіст БХД Андрэй Гайдукоў атрымаў адказ з Канстытуцыйнага суда на свой зварот па пытанні супярэчнасці рашэння Наваполацкага гарвыканкама ў правядзенні масавага мерапрыемства канстытуцыі і міжнародным дагаворам.
07.08.2015 У Брэсце падпісантаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі заахвочвалі запрашэннямі на канцэрт
Пра гэта паведамілі некаторыя жыхары Брэста, якія працуюць у арганізацыях, што ўваходзяць у склад канцэрна “Белнафтахім”. За подпіс у падтрымку дзейнага прэзідэнта можна было атрымаць квіток-запрашэнне на канцэрт, прымеркаваны да Дня горада.
07.08.2015 Пытаннем фармавання абласнога выбаркаму ў Брэсце зоймецца Вярхоўны суд
Шэраг грамадзян Брэста паскардзіліся ў Вярхоўны суд на рашэнне абласнога суду, які адмовіўся распачынаць справу наконт таго, якім чынам Брэсцкі абласны савет дэпутатаў і Брэсцкі аблвыканкам сфармавалі абласную тэрытарыяльную камісію.
07.08.2015 МЗС віцебскаму праваабаронцу: Дзяржава не абавязаная публікаваць рашэньні КПЧ ААН
Праваабаронца Павал Левінаў папрасіў МЗС паведаміць яму, дзе Рэспубліка Беларусь апублікавала рашэньні КПЧ, і растлумачыць, якім чынам гэтыя рашэньні былі распаўсюджаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на беларускай і расейскай мовах.
07.08.2015 Павел Сапелка каментуе рашэнне аб падаўжэнні нагляду Мікалаю Аўтуховічу
6 жніўня Ваўкавыскі раённы суд паўторна разгледзеў справу ад падаўжэнні прэвентыўнага нагляду былому палітвязню Мікалаю Аўтуховічу без ягонага ўдзелу і працягнуў тэрмін яшчэ на паўгады. Сам Аўтуховіч пасля гіпэртанічнага крызу дагэтуль знаходзіцца ў мясцовым шпіталі.
06.08.2015 Лябедзька на пікеце прапаноўваў шукаць іншае месца працы для Лукашэнкі (фота)
Лідэр партыіі АГП заклікаў грамадзян паўдзельнічаць у конкурсе на прапанову лепшага месца новай працы для беларускага прэзідэнта падчас тэматычнага пікету супраць прэзідэнцкага Дэкрэту №3 аб тунеядстве, які прайшоў каля ўваходу ў гандлевы цэнтр “Замак”.
06.08.2015 Магілёвец абразіўся, што ў “Прыорбанку” ягонае прозвішча і імя па-бацьку палічылі “няправільнымі”
Андрусь Кавалёў накіраваў прэтэнзію на імя кіраўніцтва банка, у якой просіць прывесці праграмнае забеспячэнне банка ў адпаведнасць з беларускім заканадаўствам аб мовах, а таксама прынесці пісьмовыя прабачэнні за нанесеную яму абразу.
06.08.2015 Парычы: Надзея Дударэнка, прыёмная маці, у якой адабралі дзяцей, збірае подпісы за Цярэшчанку і спадзяецца на яго дапамогу
Жыхарка вёскі Парычы (Светлагорскі раён) Надзея Дударэнка правяла пікет па збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Віктара Цярэшанкі.
06.08.2015 Суд над журналістамі-фрылансерамі Алесем Кіркевічам і Алесем Дзянісавым адбудзецца 14 жніўня
Раней суддзя Юрый Казакевіч пераносіў разгляд з тае прычыны, што міліцыя не дапрацавала і не дадала да справы дакумент з Міністэрства замежных спраў, ці маюць Кіркевіч з Дзянісавым акрэдытацыю.
06.08.2015 У Магілёве збіраюць ахвяраванні на аднаўленне крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій
Праўда пра кар’ер, дзе цяпер стаіць крыж, адкрылася ў васьмідзесятыя гады мінулага стагодздзя, калі на месцы расстрэлу пачалі здабываць пясок. Рабочыя наткнуліся на чалавечыя парэшткі. Была створана камісія, вынікі працы якой невядомыя грамадскасці дагэтуль.
06.08.2015 Мікалая Аўтуховіча з гіпертанічным крызам паклалі ў лякарню
У Мікалая Аўтуховіча здарыўся, хутчэй за ўсё, гіпертанічны крыз: значна падскочыў ціск, недамаганне, галаўныя болі... Відаць, далі пра сябе знаць перажыванні апошніх дзён і спёка...
06.08.2015 У Клічаўскім раёне чыноўнікі тэрарызуюць заснавальнікаў БХД
Як распавяла каардынатар аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук, ціску падвяргаюцца перадусім новыя людзі, якія раней не былі сярод заснавальнікаў БХД.










